Падрабязнасці прысуду сталі вядомыя з каментара пракурора Плескацэвіча пінскай дзяржТВ (імя абвінавачанага не называецца, але ён адзіны, каго ў 2024 годзе судзілі ў Пінску па артыкуле «беспарадкі»). Пракурор пераказаў пазіцыю абвінавачанага: 9 жніўня 2020 года той прагаласаваў на выбарчым участку, вярнуўся дадому і шмат выпіў (каля бутэлькі гарэлкі), пасля чаго "з цікавасці пайшоў паглядзець на мітынгоўцаў каля будынка гарвыканкама". Што менавіта далей мужчына рабіў на пратэстах, паводле якіх матываў, ён не памятаў з-за алкаголю (з яго слоў). Але на відэа патрапіла тое, што абвінавачанне кваліфікавала наступным чынам: «прыняў актыўны ўдзел [у беспарадках], а менавіта сваімі дзеяннямі падтрымаў учынены пагром і накінуўся з іншымі пратэстоўцамі на міліцыянтаў» .
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Паводле версіі абвінавачання , з 10 па 11 жніўня 2020 года на той момант непаўналетнія Юлія Шаранава, Мікіта Вайцюк, Мікалай Нікіцюк, а таксама Васіль Аляксеюк, Глеб Клімовіч, Віталь Варфаламееў, Аляксандр Тысевіч, Максім Собалеў, знаходзячыся на праезнай частцы бульв. і Шаўчэнка, вул. Савецкай у Брэсце, " выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, груба парушаючы грамадскі парадак, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый" .
У судовым паседжанні ўсе віну прызналі цалкам.
Таксама вядома, што Максім Собалеў, Глеб Клімовіч, Юлія Шаранава асуджаныя, у тым ліку па "наркатычных" артыкулах.
Максіму Собалеву па ч. 1 арт. 342 КК было прызначанае два гады пазбаўлення волі. Але паколькі, Максім быў ужо асуджаны па "наркатычным" ч. 4 арт. 328 КК, шляхам частковага складання асноўных пакаранняў і поўнага далучэння дадатковага пакарання, прызначанае 12 гадоў калоніі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у суме 3 200 рублёў.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у нецвярозым стане сарваў з будынка магазіна ў мястэчку чырвона-зялёны сцяг. Ён поўнасцю прызнаў віну.
Раней гарадчаніна ўжо судзілі дзевяць разоў. Акрамя пазбаўлення свабоды, Уладзіміру прызначылі прымусовае лячэнне ад алкагалізму.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Затрыманыя да 18 гадоў
У праўладным фільме (красавік 2024 года) распавялі, што шэсць падлеткаў нібыта аб'ядналіся ў "анархісцкую ячэйку "Чорныя салаўі", якую "пад кіраўніцтвам Нацыянальнай вызваленчай арміі Украіны" стварыла 16-гадовая грамадзянка Украіны Марыя Місюк.
Супрацоўнікі АНТ сцвярджаюць , што падлеткі аб'ядналіся, каб рабіць дыверсіі па навядзенні ў Беларусі, а пасля - у Расіі. Марыю абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 289 КК (акт тэрарызму). Паводле сюжэту, 16-гадовая Марыя Місюк у 2022 годзе пераехала разам з сям'ёй з Украіны ў Беларусь, дзе стварыла "анархісцкае вочка для падрыхтоўкі тэрактаў". Сярод затрыманых – навучэнцы каледжаў у Баранавічах, Нясвіжы, Міры, Мінску і Лунінцы. Гэта Трафім Барысаў, Сяргей Жыгалёў, Зміцер Захарошка, Анастасія Кліменка і Аляксандра Пуліновіч . Як сцвярджаюць супрацоўнікі АНТ, маладыя людзі збіраліся на Баранавіцкай кватэры, каб падрыхтавацца да сваёй першай сур'ёзнай акцыі – сабраць узрыўчатку і падарваць Баранавіцкую філію міліцыі ці пракуратуру. Па якіх артыкулах абвінавачваюць астатніх пяці ўдзельнікаў, невядома. Як і невядомы іх статусы і месцазнаходжанне.
- Аб'яднанні
- Затрыманыя да 18 гадоў
У праўладным фільме (красавік 2024 года) распавялі, што шэсць падлеткаў нібыта аб'ядналіся ў "анархісцкую ячэйку "Чорныя салаўі", якую "пад кіраўніцтвам Нацыянальнай вызваленчай арміі Украіны" стварыла 16-гадовая грамадзянка Украіны Марыя Місюк.
Супрацоўнікі АНТ сцвярджаюць , што падлеткі аб'ядналіся, каб рабіць дыверсіі па навядзенні ў Беларусі, а пасля - у Расіі. Марыю абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 289 КК (акт тэрарызму). Паводле сюжэту, 16-гадовая Марыя Місюк у 2022 годзе пераехала разам з сям'ёй з Украіны ў Беларусь, дзе стварыла "анархісцкае вочка для падрыхтоўкі тэрактаў". Сярод затрыманых – навучэнцы каледжаў у Баранавічах, Нясвіжы, Міры, Мінску і Лунінцы. Гэта Трафім Барысаў, Сяргей Жыгалёў, Зміцер Захарошка, Анастасія Кліменка і Аляксандра Пуліновіч. Як сцвярджаюць супрацоўнікі АНТ, маладыя людзі збіраліся на Баранавіцкай кватэры, каб падрыхтавацца да сваёй першай сур'ёзнай акцыі – сабраць узрыўчатку і падарваць Баранавіцкую філію міліцыі ці пракуратуру. Па якіх артыкулах абвінавачваюць астатніх пяці ўдзельнікаў, невядома. Як і невядомы іх статусы і месцазнаходжанне.
- Аб'яднанні
- Затрыманыя да 18 гадоў
У праўладным фільме (красавік 2024 года) распавялі , што шэсць падлеткаў нібыта аб'ядналіся ў "анархісцкую ячэйку "Чорныя салаўі", якую "пад кіраўніцтвам Нацыянальнай вызваленчай арміі Украіны" стварыла 16-гадовая грамадзянка Украіны Марыя Місюк.
Супрацоўнікі АНТ сцвярджаюць, што падлеткі аб'ядналіся, каб рабіць дыверсіі па навядзенні ў Беларусі, а пасля - у Расіі. Марыю абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 289 КК (акт тэрарызму). Паводле сюжэту, 16-гадовая Марыя Місюк у 2022 годзе пераехала разам з сям'ёй з Украіны ў Беларусь, дзе стварыла "анархісцкае вочка для падрыхтоўкі тэрактаў". Сярод затрыманых – навучэнцы каледжаў у Баранавічах, Нясвіжы, Міры, Мінску і Лунінцы. Гэта Трафім Барысаў , Сяргей Жыгалёў, Зміцер Захарошка, Анастасія Кліменка і Аляксандра Пуліновіч. Як сцвярджаюць супрацоўнікі АНТ, маладыя людзі збіраліся на Баранавіцкай кватэры, каб падрыхтавацца да сваёй першай сур'ёзнай акцыі – сабраць узрыўчатку і падарваць Баранавіцкую філію міліцыі ці пракуратуру. Па якіх артыкулах абвінавачваюць астатніх пяці ўдзельнікаў, невядома. Як і невядомы іх статусы і месцазнаходжанне.
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Бацькі непаўнагадовых
Уладзімір праводзіў трэнінгі і адукацыйныя курсы па фінансавым менеджменце для кампаній. Апошняе вядомае месца працы – фінансавы кантралёр у Belkanton Group, буйной кампаніі па распаўсюджванні канцылярскіх тавараў, якая, апроч іншага, валодае сеткай крам Afiston і часопісам Office Life. Мяркуючы па Linkedin, Уладзімір звольніўся не пазней за ліпень 2023 года. Як мяркуецца, яго затрымалі пасля вяртання ў Беларусь пасля адпачынку. Дзейнасць ІП была прыпынена 5 лістапада 2023 года.
Уладзіміра чакае дома сын (12 год).
19.07.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі
Аляксандр працаваў інжынерам на адным з прадпрыемстваў горада. Быў асуджаны ў закрытым рэжыме ў Гомельскім абласным судзе.
02.08.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дзяніса Мікіту затрымалі ўвечары 25 студзеня 2024 года за дробнае хуліганства. Яго даставілі ў дзяжурную часць РАУС. Ён не быў згодны з затрыманнем і нібыта пачаў выказваць на адрас супрацоўнікаў міліцыі абразы і пагрозы, пры тым згадаўшы Лукашэнку. Па версіі міліцыі, 38-гадовы мужчына рабіў гэты працяглы час і неаднаразова яго прынізіў. У выніку была ўзбуджаная крымінальная справа. Мужчыну судзілі публічна ў будынку Свіслацкага райвыканкама. Аб працэсе паведаміла раённая газета: там распавялі, што на паседжанні прысутнічалі "прадстаўнікі грамадскасці" і СМІ. Дзяніс Мікіта прызнаў віну.
Паведамляецца, што гэта ўжо 11-я судзімасць абвінавачанага. Ён быў судзімы за крадзяжы, катаванне, пагрозу забойствам, а таксама за парушэнне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Акрамя таго, мужчына пазбаўлены бацькоўскіх правоў у адносінах да дваіх дзяцей.
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Яго прызналі вінаватым у тым, што ён размясціў на Facebook пост, які нібыта прыніжаў гонар і годнасць Лукашэнкі. Томчык прызнаў віну. Судовая экспертыза засведчыла, што публікацыя змяшчала "лексемы, якія ўтрымлівалі мянушкавыя намінацыі" Лукашэнкі.
Да суда на маёмасць Томчыка быў накладзены арышт - у тым ліку, на тэлевізар, "разумныя" калонкі, пыласос, пральную машыну і мультыварку. Суддзя пастанавіла зняць з яго арышт.
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчы ўстанова адкрытага тыпу
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Была асуджаная ў судзе Заводскага раёна г. Мінска да пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і ч. 4 арт. 209 КК (махлярства). Справу разглядалі з 12 красавіка па 30 кастрычніка 2024 года, прайшло не менш як 83 пасяджэнні. Акалічнасці справы, як і прысуд, невядомыя. Разам з Жанай былі асуджаныя яшчэ 7 чалавек.
Сяргея абвінавацілі ў тым, што ён напісаў некалькі паведамленняў у мэсэнджэры Telegram. Паседжанне праходзіла ў будынку Бярозаўскага камбіната кааператыўнай прамысловасці. Пасля суда пракурор Аляксандр Круцько прачытаў работнікам лекцыю "і нагадаў аб адказнасці за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці".
Сяргею 58 гадоў, ён родам з Іванава, жыве ў Бярозе.
Да суда знаходзіўся пад хатнім арыштам.
Праваабаронцам стала вядома, што пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Бацькі непаўнагадовых
Імя Аляксандра з'явілася ў раскладзе судоў. Мужчыну абвінавачваюць у ахвяраваннях на дапамогу Украіне і на карысць "экстрэмісцкага фарміравання".
Характэрна, што ахвяраванне ў падтрымку "экстрэмісцкага фарміравання" мужчына зрабіў да мая 2021 года, калі ў Беларусі ўвогуле не было экстрэмісцкіх фарміраванняў. . Суд пачаўся 19 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе.
Аляксандр мае ў Маладзечне невялікі бізнэс: як ІП займаецца грузаперавозкамі на ўласным бусе. Ён гадуе дваіх дзяцей: малую дачку, якая заканчвае шосты клас, і сына, які зараз павінен быць у старэйшых класах.
07.06.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму