Па палітычных матывах выдадзена штрафаў на суму 13742.5 рублёў, 62 сутак адміністрацыйнага арышту.
Вынес пастанову па справе Сяргея і Вольгі Верамеенкі, за правядзенне пікетавання, якая заключалася ў дэманстрацыі бел-чырвона-белага сцяга ў сацыяльных сетках. 25 чэрвеня асудзіў чалавека з інваліднасцю трэцяй групы па арт. 17.1 КаАП (хуліганства). Той нібыта «перашкаджаў праезду службовага транспарту, а таксама спрабаваў справакаваць бойку». Сведкамі па ягонай справе выступілі міліцыянт А. Пішчык і амапавец А. Паўэктаў. Арцём Пішчык не змог пацвердзіць, што Клімук крычаў ці ўдзельнічаў у штурханіне. Аштрафаваў Мікалая Саляніка па двух артыкулах КаАП - 23.4, ч. 3 і 23.34 у агульнай складанасці на 35 базавых велічынь. Актывіста А. Лаўрэнцьева за сумесную з Мікалаем акцыю "Далоў самадзяржаўе!" аштрафаваў на 30 базавых велічыняў. 7 жніўня асудзіў Я. Пякуцька на 15 базавых штрафаў (405 рублёў), а С. Нікуліна - на 5 сутак за велапрабег. Вынес прысуды на дзясяткі тысяч бел. рублёў штрафаў і дзясяткі сутак адміністрацыйнага арышту.

Уладзіміра затрымалі вясной 2025 года ў межах крымінальнай справы па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", а восенню таго ж года ён быў прызнаны вінаватым і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем і штрафу.
Вырак суда 03.09.2025
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 500 базавых велічынь штрафу.
Вітольду Шалкевічу 44 гады. Ён родам з буйнога мястэчка Поразава Свіслацкага раёна. У мужчыны ёсць жонка і дзве непаўналетнія дачкі.
Вітольда затрымалі ў жніўні 2023 года на працы. Спачатку прысудзілі арышт за»распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў". Пасля губопікаўцы знялі з ім відэа і перавялі з СІЗА. Па дадзеных праўладных тэлеграм-каналаў, Шалкевіч пакінуў некалькі тысяч каментароў у розных чатах.
Вырак суда 06.03.2025
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Ігар раней за 12 гадоў узначальваў шклозавод «Нёман». У 2014 годзе СМІ пісалі , што Бацян панясе «поўную матэрыяльную адказнасць» за шкоду, прычыненую маёмасці гэтага прадпрыемства пры арганізацыі вытворчасці шклаваты.
Крэсла дырэктара шклозавода Бацян пакінуў у 2017 годзе. Пасля адыходу з прадпрыемства ён узначаліў аддзел дзіцяча-юнацкага хакея і развіцця Беларускай федэрацыі хакея.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Кацярыне Мендрык 26 гадоў. Паводле інфармацыі ў сацсетках, яна нарадзілася ў Лідзе, але яшчэ ў дзяцінстве пераехала жыць у Гродна. Кацярына вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшчы.
Згодна з раскладам судоў, да затрымання па крымінальнай справе Кацярыну як мінімум двойчы асудзілі па палітычных адміністрацыйных пратаколах пасля перасячэння мяжы. Ці жыла яна за мяжой -невядома.
Мендрык затрымалі пасля студзеньскага рэйду на салідарных з палітвязнямі, бо яна слала пасылкі і рабіла пераводы палітвязням у СІЗА. Па звестках праваабаронцаў, затрыманне адбылося крыху пазней, бо на момант рэйду дзяўчына была за мяжой-яе затрымалі пасля вяртання ў Беларусь.
Вырак суда 16.09.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 26.11.2024
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Іван, гомельскі актывіст і валанцёр «Краіны для жыцця», сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, пасля некалькіх затрыманняў, адміністрацыйнага арышту і ўзбуджэння дзвюх крымінальных спраў у 2020 годзе з'ехаў у Расію.
Знаходзячыся ў Калінінградзе, у красавіку 2021 года Іван быў затрыманы пры спробе перасячы мяжу з Польшчай. Па запыце беларускіх праваахоўнікаў яму прад'явілі абвінавачанні ў рамках крымінальнай справы па чатырох артыкулах, у тым ліку «тэрарызм». Аднак пасля праверкі расійскі бок зняў тры з чатырох абвінавачанняў. Праз год, 26 красавіка 2022 года, Іван выйшаў на волю пад падпіску аб нявыездзе.
27 траўня 2022 года яго зноў затрымалі, а напрыканцы чэрвеня экстрадавалі ў Беларусь. Згодна з матэрыяламі справы, у 2018 годзе ён нібыта прысвоіў больш за 68 тысяч рублёў. Следства таксама адзначыла, што ў 2020 годзе Іван удзельнічаў у акцыях пратэсту, здымаў відэа і звяртаўся ў дзяржаўныя структуры.
У снежні 2022 года яго асудзілі за «махлярства». У красавіку 2024 года Івана зноў асудзілі па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».
Вырак суда дата невядомая
9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Асуджаны за каментар у чаце "Карнікі Беларусі". Суд расцаніў каментар "што ні морда, то парася", пакінуты пад публікацыяй пра супрацоўніка ГУБАЗіК Юрыя Скока, абразлівым і акрамя пакарання прызначыў штраф - 3 700 рублёў і маральную кампенсацыю пацярпеламу - 2000 рублёў.
Калі Андрэй адбываў пакаранне, то павінен быў выйсці на волю не пазней за люты 2025 года.
Вырак суда 26.07.2023
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Данііла, які працаваў у Гродзенскім філіяле "Белтэлекама" затрымалі за некалькі каментароў у сацыяльных сетках у пачатку кастрычніка 2022 года і змясцілі да суда пад варту.
11.04.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю летам 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Леанід быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях жніўня 2020 года. Яго асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 9 жніўня 2020 года ў Гродне пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Леаніда прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову, ён быў вызвалены з-пад варты ў зале суда да ўступлення прыгавору ў сілу.
Вызвалены восенню 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 17.09.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Святлана – маці палітвязня Ігара Ярмолава, асуджанага на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за "падрыхтоўку да масавых беспарадкаў". Яе абвінавацілі ў абразе супрацоўніка мінскага АМАПу, спаслаўшыся на нібыта пакінуты ёй каментар у Facebook, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем і выплаты кампенсацыі маральнай шкоды.
Вырак суда дата невядомая
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 2000 рублёў кампенсацыі.
Сяргея абвінавацілі ў тым, што ён размясціў у тэлеграм-чаце каментар, які, паводле версіі следства, абражаў былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева. Следства палічыла, што гэтым ён "нанёс шкоду аўтарытэту дзяржаўнай улады" і "прынізіў гонар і годнасць" генерал-маёра.
Вызвалены ў чэрвені 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 23.03.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 3000 рублёў кампенсацыі.
Барыс быў затрыманы ў чэрвені 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях жніўня 2020 года. Яго асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 9 жніўня 2020 года ў Гродне пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Барыса прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову, ён быў вызвалены з-пад варты ў зале суда да ўступлення прыгавору ў сілу.
Барыс характарызуецца як вельмі добры і спагадлівы чалавек, які заўжды дапамагае іншым і не можа нікому адмовіць.
Пакінуў Беларусь.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці ў дачыненні да Барыса адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 17.09.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Апеляцыя дата невядомая
прысуд пакінуты без змены.
Суд па змене рэжыму 25.02.2025
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Алена была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Тады ўдзельнікі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт. Па версіі абвінавачання, акцыя парушыла працу грамадскага транспарту.
Вызвалена ў студзені 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Вырак суда 07.05.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, невядома рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.