Наша каманда фіксуе факты смерці жыхароў Беларусі наўпрост ці ўскосна звязаныя з палітыкай. Часта па абставінах гібелі няма дакладнай інфармацыі, мы будзем удзячныя, калі вам нешта вядома аб ахвярах ва ўмовах затрымання, абмежавання або пазбаўлення волі.

Увага

Прадстаўленыя на гэтай старонцы дадзеныя не зьяўляюцца канчатковымі.

Уладзімір Крысёнак
Уладзімір Крысёнак
Наваполацк, 41 год
30.05.2022 супрацоўнік "Нафтану", які ўдзельнічаў у стачцы, быў знойдзены павешаным дома. 24 траўня Уладзіміра затрымалі ГУБАЗіК, але праз 72 гадзіны ён быў вызвалены пад падпіску аб невыездзе. Сілавікі паграджалі Уладзіміру 12 гадамі калоніі.
Елена Амеліна
Елена Амеліна
Мінск, 53 гады
12.10.2021 сур'ёзна захварэла на каранавірус падчас адбывання адміністрацыйнага арышту ў ЦІП на Акрэсціна за рэпост "экстрэмісцкага" матэрыялу.
Павал Сібілеў
Павал Сібілеў
Мінск, 49 гадоў
12.10.2021 памёр кіроўца аўтобусу Павал Сібілеў, які атрымаў цяжкія раненні пасля выбуху гранаты падчас акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 году.
Андрэй Зельцар
Андрэй Зельцар
Мінск, 31 год
28.09.2021 забіты супрацоўнікамі КДБ Беларусі падчас перастрэлкі ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Мінску. Паранены стрэлам Зельцара супрацоўнік КДБ пазней памёр.
Віталь Шышоў
Віталь Шышоў
Кіеў, 26 гадоў
02.08.2021 выйшаў са свайго дому ў Кіеве на ранішнюю прабежку і знік. 3 жніўня яго цела знайшлі ў Святошынскім лесапарку павешаным, са слядамі збіцця на твары.
Дзмітрый Стахоўскі
Дзмітрый Стахоўскі
Мінск, 17 гадоў
25.05.2021 фігурант крымінальнай справы за ўдзел ў "масавых беспарадках" 9-11 жніўня 2020 году. Скончыў жыццё самагубствам, скокнуў з 16-павярховага будынку. Пакінуў перадсмяротны допіс: "Віной таму, стаў следчы камітэт".
Сяргей Шчэцінка
Сяргей Шчэцінка
Асіповічы, 57 гадоў
11.12.2020 на здароўе пачаў скардзіцца пасля выхаду з Асіповічскага ІЧУ, дзе адбываў адміністратыўны арышт за ўдзел у пратэстах. Каля сутак быў у адной камеры з мужчынам, у якога была высокая тэмпература. Заразіўся COVID.
Раман Бандарэнка
Раман Бандарэнка
Мінск, 31 год
12.11.2020 збіты сілавікамі ў двары каля свойго дому, памёр у шпіталю з ацёкам мозгу.
Станіслаў Чур
Станіслаў Чур
Мінск, 31 год
19.09.2020 на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова пакончыў з сабой працоўны. Зборшчыка Станіслава Чура знайшлі павешаным падчас абедзенага перапынку. Ён хадзіў пастаянна на ўсе мітынгі і забастоўкі, за што на яго ціснула кіраўніцтва.
Аляксей Дзямідаў
Аляксей Дзямідаў
Мінск, 25 гадоў
05.09.2020 у Мінску было знойдзена цела 25-гадовага Аляксея Дзямідава. Ён быў футбольным заўзятарам. Згодна з папярэднім заключэннем, ён памёр ад атручвання і слядоў гвалту няма, а па словах блізкіх - яны відавочныя.
Генадзь Шутаў
Генадзь Шутаў
Брэст, 43 гады
19.08.2020 застрэлены ў Брэсце. Кулявое параненне ў галаву незваротна пашкодзіла галаўны мозг
Канстанцін Шышмакоў
Канстанцін Шышмакоў
Ваўкавыск, 29 гадоў
15.08.2020 знойдзены мёртвым у лесе на беразе ракі Нёман. Ён быў адным з двух сябраў камісіі на ўчастку ў Ваўкавыску, які адмовіўся падпісаць сфальсіфікаваны пратакол на выбарах.
Віхор Аляксандр
Віхор Аляксандр
Гомель, 25 гадоў
12.08.2020 памёр у аўтазаку ад спынення сэрца, аўтазак быў перапоўнены людзямі, дапамогу не аказалі.
Мікіта Крыўцоў
Мікіта Крыўцоў
Маладзечна, 28 гадоў
12.08.2020 знойдзены павешаным каля вуліцы Парніковай у Партызанскім раёне Мінска. З'яўляўся лідэрам футбольных фанатаў г. Маладзечна і адным з асноўных арганізатараў мітынгаў супраць несумленных выбараў у сваім горадзе.
Генадзь Кісель
Генадзь Кісель
Салігорск, 50 гадоў
12.08.2020 вартаўнік Салігорскага кіравання КДБ Леанід Штайда забіў садовымі нажніцамі Генадзя Кіселя проста на вуліцы за рознагалоссе ў палітычных поглядах.
Аляксандр Тарайкоўскі
Аляксандр Тарайкоўскі
Мінск, 34 гады
10.08.2020 быў застрэляны каля ст. м. Пушкінская падчас пратэсту.

Патэнцыйныя ахвяры рэжыму

Андрэй Макарэвіч
Андрэй Макарэвіч
Мінск
XX.06.2023 памёр у выніку неаказання медыцынскай дапамогі на Акрэсціна.
Дзяніс Кузнецоў
Дзяніс Кузнецоў
Мінск, 41 год
29.09.2020 збіты ў турме на Акрэсціна да смерці. Пералом костак чэрапа. Дакладныя абставіны невядомыя.
Сяргей Радчэня
Сяргей Радчэня
Смалявічы, 36 гадоў
18.09.2020 Сяргей падпаліў сябе каля мясцовай міліцыі. Сваякі мяркуюць, што псіхіка мужчыны не вытрымала на фоне палітычных падзей у краіне.
Арцём Порукаў
Арцём Порукаў
Мінск 19 гадоў
16.08.2020 знойдзены мёртвым на вуліцы ў Менску, калі вяртаўся дадому ад сваёй дзяўчыны. Дакладныя абставіны невядомыя.
Аляксандр Будніцкі
Аляксандр Будніцкі
Мінск, 53 гады
12.08.2020 знойдзены мёртвым у двары каля ўнівермагу Рыга.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/10

Штомесячны збор на перадачы

Сума, што засталася: 2591 $