Зміцер Уладзіміравіч Аляшкевіч
Зміцер Уладзіміравіч Аляшкевіч
Коль-ць рэпрэсаваных: 513
Дзень народзінаў: 23 траўня 1983
Катэгорыі: Наглядчыкі

Аляшкевіч Зміцер Уладзіміравіч Датычны Да Палітычна Матываваных Рэпрэсій У Рэспубліцы Беларусь
У Якасці Начальніка Па Рэжыме І Ахове Папраўчай Установы “Турма №8 Г Жодзіна» Аляшкевіч Нясе Асабістую Адказнасць За Жорсткае І Бесчалавечнае Стаўленне Да Зняволеных І Катаванні, Якія Да Іх Прымяняюцца
Дзеянні Змітра Аляшкевіча Парушаюць Правы Грамадзян Рэспублікі Беларусь І Нясуць Пагрозу Іх Жыццям Таксама Яны Накіраваны На Ўмацаванне Дзейнага Ў Краіне Рэпрэсіўнага Рэжыму

Аляшкевіч Зміцер Уладзіміравіч Датычны Да Палітычна Матываваных Рэпрэсій У Рэспубліцы Беларусь
У Якасці Начальніка Па Рэжыме І Ахове Папраўчай Установы “Турма №8 Г Жодзіна» Аляшкевіч Нясе Асабістую Адказнасць За Жорсткае І Бесчалавечнае Стаўленне Да Зняволеных І Катаванні, Якія Да Іх Прымяняюцца
Дзеянні Змітра Аляшкевіча Парушаюць Правы Грамадзян Рэспублікі Беларусь І Нясуць Пагрозу Іх Жыццям Таксама Яны Накіраваны На Ўмацаванне Дзейнага Ў Краіне Рэпрэсіўнага Рэжыму

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 513
На старонцы: Знойдзена: 513
Сартаванне:
Вікторыя Аляксандраўна Кульша
  • Аб'яднанні
  • Адміністратары TG-каналаў
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 12
У зняволенні: ~1865 дзён
folder Катэгорыі спраў: «Кіроўцы 97%», Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 26.02.1982
Знаходзілася ў: ПК-24ПК-24, вул. Вытворчая, д.44, г.п. Зарэчча, Рэчыцкі р-н, Гомельская вобласць, 247526
Я даслаў!
> 40
Гвалтоўнае перамяшчэнне
  • Аб'яднанні
  • Адміністратары TG-каналаў
Даслаць інфармацыю

Вікторыя, адміністратар канала "Кіроўцы 97%", была затрымана 4 лістапада 2020 года ў Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіку і асуджана за "заклікі да масавых беспарадкаў і блакіровак дарог у сувязі з незадаволенасцю ўладай і фальсіфікацыяй выбараў".

У 2022 і 2023 гадах суд двойчы павялічваў ёй тэрмін зняволення, абвінаваціўшы ў "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Вікторыя неаднаразова падвяргалася ціску ў калоніі і была прызнана "злоснай парушальніцай".

У кастрычніку 2024 года ў судзе Рэчыцкага раёна Вікторыю ў трэці раз асудзілі па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі" і прыгаварылі яшчэ да аднаго года пазбаўлення волі.

У пачатку 2025 года ад Паліны Шарэнда-Панасюк стала вядома, што Вікторыю і Алену Гнаук змясцілі ў ПКТ: "Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яны былі пераведзены ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць іх зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул".

Таксама Паліна дадала: "У Вікторыі Кульшы ўжо, мусіць, адмовілі ныркі. Яна трымала галадоўкі проста месяцамі, адмаўлялася ад вады і пітва. Яна выкрывала сабе вены. Яе кідалі з гэтым у ШІЗА — яна ў ШІЗА выкрывала сабе вены. У ПКТ трымала галадоўкі. Яна адмаўлялася ад дапамогі лекараў".

Вікторыя павінна была выйсці на волю ў красавіку 2025 года пасля заканчэння тэрміну. Але на пачатку месяца яе перавялі ў Гомельскі СІЗА-3 у межах чацвёртай крымінальнай справы па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі", і ў чэрвені таго ж года дадалі яшчэ адзін год пазбаўлення волі.

13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.

Вырак суда 04.06.2021
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 31.08.2021
прысуд пакінуты без змены.
Вырак суда 13.06.2022
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда 07.04.2023
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда 28.10.2024
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Апеляцыя 18.12.2024
прысуд пакінуты без змены.
Вырак суда 11.06.2025
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Апеляцыя 01.08.2025
прысуд пакінуты без змены.
Аляксандр Сяргеевіч Раентаў
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 8
У зняволенні: ~1705 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мсціслаў
Дзень народзінаў: 16.06.1984
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Знаходзіўся ў: Турма-8СТ-8, Жодзіна, вул. Савецкая 22А, 222163
Я даслаў!
> 20
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Аляксандр упершыню быў затрыманы 29 жніўня 2020 года разам з сястрой Наталляй у тралейбусе, і відэа іх затрымання распаўсюдзілася ў СМІ і сацсетках. У снежні яго зноў арыштавалі і абвінавацілі ў актыўным удзеле ў "масавых беспарадках" і супраціве супрацоўнікам міліцыі.

У лістападзе 2022 года Аляксандра перавялі на турэмны рэжым.

Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю летам 2025 года.

Вырак суда 17.05.2021
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 1000 рублёў кампенсацыі.
Суд па змене рэжыму 23.11.2022
3 гады турэмнага рэжыму.
Марыя Міхайлаўна Несцерава
  • Аб'яднанні
  • Адміністратары TG-каналаў
  • Актывісты
  • Дзярж. служачыя
  • Прадпрымальнікі
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: ~946 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 12.09.1966
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 80
Вызвалена
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Адміністратары TG-каналаў
  • Актывісты
  • Дзярж. служачыя
  • Прадпрымальнікі
Даслаць інфармацыю

Марыю, былую супрацоўніцу мытні і незалежную назіральніцу на выбарах, затрымалі 23 кастрычніка 2020 года каля яе кватэры супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Яе асудзілі за "ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак", засноўваючыся на перапісках у тэлеграм-каналах.

27.05.2023 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.

Вырак суда 04.06.2021
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 257 дзён
folder Катэгорыі спраў: Справа «цюкоў»
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 12.08.1991
Знаходзіўся ў: Турма-4Турма №4, Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Ігар быў затрыманы ў верасні 2021 года за размалёўванне больш за 80 цюкоў з сенажом, пасля чаго ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле «злоснае хуліганства». Да суда яму абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і змясцілі ў ІЧУ.

У студзені 2022 года Ігара абвінавацілі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку, выяўленым у спробе адцягнуць увагу вадзіцеляў і дэзарганізаваць дарожны рух» і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.

Вызвалены ў траўні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 31.01.2022
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 216 рублёў кампенсацыі.
Іван Русланавіч Багдзевіч
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 560 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 12.05.1994
Колькасць дзяцей: 4 дзіцяці
Знаходзіўся ў: ПК-3ПК №3, 211300, п.Віцьба, Віцебская вобл, Віцебскі раён
Я даслаў!
> 30
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Да затрымання Іван займаўся рамонтам аўтамабіляў і актыўна ўдзельнічаў у пошукавых аперацыях зніклых людзей у складзе ПСА "Анёл". 19 кастрычніка 2020 года ён быў затрыманы і асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

2 мая 2022 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 23.06.2021
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Аляксей Ігаравіч Санчук
  • Аб'яднанні
  • Прадпрымальнікі
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 8
У зняволенні: 2070 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 18.07.1990
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Знаходзіўся ў: ПК-17ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
Я даслаў!
> 60
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Прадпрымальнікі
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Аляксея затрымалі 4 лістапада 2020 года ў Менску разам з бубначамі. Пры затрыманні яго збілі, а потым прыгаварылі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў "масавых беспарадках" і ўдзеле ў пратэстных акцыях. Таксама быў канфіскаваны ягоны аўтамабіль.

Па падліках праваабаронцаў мусіў выйсці на волю ў ліпені 2026 года.

Вырак суда 13.05.2021
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 161900 рублёў кампенсацыі.
Павел Міхайлавіч Дрозд
  • Аб'яднанні
  • IT-спецыялісты
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~825 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 24.01.1986
Знаходзіўся ў: ПК-1ВК №1, 211445, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Я даслаў!
> 60
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • IT-спецыялісты
Даслаць інфармацыю

Павел быў затрыманы ў лістападзе 2020 года па падазрэнні ва ўзломе сеткі Мінгарвыканкама. Пазней яго асудзілі па шасці артыкулах, у тым ліку "кампутарныя злачынствы" і "падрыхтоўку да масавых беспарадкаў". Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.

У красавіку 2022 года Мінгарсуд разгледзеў апеляцыйную скаргу і скараціў тэрмін пакарання на паўгода.

06.02.2023 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 28.01.2022
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 26.04.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Акіхіра Святаслававіч Гаеўскі-Ханада
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Студэнты
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 11
У зняволенні: 1774 дня
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 18.06.2000
Знаходзіўся ў: Турма-4Турма №4, Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011
Я даслаў!
> 60
Гвалтоўнае перамяшчэнне
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Студэнты
Даслаць інфармацыю

Акіхіра, актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ў жніўні 2020 года ў Менску. Яму было прад'яўлена абвінавачанне ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" і іншых "злачынствах".

У 2022 годзе ён быў прыгавораны да 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. У лютым 2023 года Вярхоўны суд скараціў тэрмін на тры месяцы.

У ліпені 2024 года стала вядома, што яму ўзмацнілі жорсткасць умовы пакарання, перавядучы на турэмны рэжым.

21 чэрвеня 2025 года Акіхіра быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.

Вырак суда 06.09.2022
16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 700 базавых велічынь штрафу.
Апеляцыя 28.02.2023
15 гадоў 9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 700 базавых велічынь штрафу.
Суд па змене рэжыму 18.07.2024
3 гады турэмнага рэжыму.
Андрэй Сяргеевіч Чапюк
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Праваабаронцы
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 2
У зняволенні: 1659 дзён
Родны горад: Нясвіж
Дзень народзінаў: 17.05.1996
Знаходзіўся ў: ПК-22ПК-22, а/с 20, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, 225295
Я даслаў!
> 20
Вызвалены
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Праваабаронцы
Даслаць інфармацыю

Андрэй, актывіст анархісцкага руху і валанцёр праваабарончага цэнтру "Вясна", быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года ў Мінску. Яму прад'явілі абвінавачанні ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" і іншых "злачынствах".

У 2022 годзе яго прыгаварылі да 6 гадоў калоніі, а ў лютым 2023 года Вярхоўны суд скараціў тэрмін на 3 месяцы.

18.04.2025 выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 06.09.2022
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу.
Апеляцыя 28.02.2023
5 гадоў 9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу.
Дзяніс Віктаравіч Болтуць
  • Аб'яднанні
  • Спартсмены
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 4
У зняволенні: ~2008 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 01.07.1990
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
> 20
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Спартсмены
Даслаць інфармацыю

Быў затрыманы 25 верасьня 2020 года і асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту.

Выйшаў на волю 26.03.2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.

Вырак суда 02.07.2021
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, невядома рублёў кампенсацыі.
Тамаз Важавіч Піпія
  • Аб'яднанні
  • Спартсмены
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 7
У зняволенні: ~2046 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 10.07.1994
Члены сям'і: Цімур Важавіч Піпія
Знаходзіўся ў: ПК-20ПК-20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, д.70
Я даслаў!
> 40
Вызвалены
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Спартсмены
Даслаць інфармацыю

Футбольны фанат клуба "МТЗ-РІПА" быў затрыманы 26 верасня 2020 года і асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту.

Наглядчыкі калоніі №1 неаднаразова каралі Томаза штрафным ізалятарам і пераводам у памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Усяго антыфашыст атрымаў не менш за дзевяць спагнанняў, у тым ліку за адмову "мыць унітазы". На падставе гэтага супраць яго была ўзбуджаная новая крымінальная справа па артыкуле аб "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі", і ў верасні 2024 года яго прыгаварылі да дадатковага тэрміну пазбаўлення волі.

Вызвалены вясной 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Вырак суда 02.07.2021
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, невядома рублёў кампенсацыі.
Вырак суда 05.09.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Цімур Важавіч Піпія
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
  • Спартсмены
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 6
У зняволенні: ~2071 дзень
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 16.01.1990
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Члены сям'і: Тамаз Важавіч Піпія
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
> 40
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
  • Спартсмены
Даслаць інфармацыю

Футбольны фанат клуба "МТЗ-РІПА" быў затрыманы 25 верасня 2020 года ў Мінску і асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту.

Выйшаў на волю ў канцы траўня 2026 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.

Вырак суда 02.07.2021
6 гадоў 3 месяца 2 дня пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, невядома рублёў кампенсацыі.
Апеляцыя 24.09.2021
6 гадоў 2 месяца 2 дня пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, невядома рублёў кампенсацыі.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 6
У зняволенні: ~1618 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 12.11.1983
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Знаходзіўся ў: ПК-3ПК №3, 211300, п.Віцьба, Віцебская вобл, Віцебскі раён
Я даслаў!
> 20
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Першапачаткова па справе было 12 абвінавачаных. З восені 2020 года на волі знаходзіўся толькі Давід Слашчоў. Некалькі палітвязняў заявілі аб катаваннях падчас затрымання ці напісання "чыстасардэчных прызнанняў".

Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў тэлеграм-чаце "радыкальнага кірунку". У паказаннях фігуруюць некалькі чатаў-у прыватнасці, "АГСБ"(Атрад грамадзянскай самаабароны), "Праца Мінск", "100", "101". Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры "Табакеркі".

Зміцер Ластоўскі на судзе адзначыў, што ён апалітычны чалавек, яго задавальняла тое, што ў яго было: сям'я, праца. Адзначыў, што ў чаце "Падпрацоўка Мінск" ён шукаў сабе памочніка па рабоце.

Па падліках, выйшаў на волю ў пачатку сакавіка 2025 г.

23.05.2021 Зміцер напісаў, што першае паседжанне суда перанеслі на 7 чэрвеня. Адрас Сямашкі 33.

Вырак суда 19.07.2021
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 10.07.2024
прысуд пакінуты без змены.
Эдуард Аляксандравіч Пальчыс
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Блогеры
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 5
У зняволенні: 1999 дзён
Родны горад: Ліда
Дзень народзінаў: 28.10.1990
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Знаходзіўся ў: ПК-1ВК №1, 211445, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Я даслаў!
> 30
Гвалтоўнае перамяшчэнне
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Блогеры
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Эдуард — вядомы беларускі палітычны блогер і грамадскі дзеяч, аўтар тэлеграм-канала Palchys. З'яўляўся арганізатарам акцый і канцэртаў «БНР-100» і «БНР-101». Быў затрыманы 27 верасня 2020 года ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.

У снежні 2021 года Эдуарда прызналі вінаватым па артыкулах «арганізацыя масавых беспарадкаў», «арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «распальванне сацыяльнай варожасці» і «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» і прыгыварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.

У жніўні 2022 года Эдуарду ўзмацнілі жорсткасць від пакарання, і ён быў пераведзены на турэмны рэжым.

19 сакавіка 2026 года ён быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезены ў Літву.

Вырак суда 17.12.2021
13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вырак суда 10.06.2022
прыблізна 575000 рублёў кампенсацыі.
Суд па змене рэжыму 11.08.2022
3 гады турэмнага рэжыму.
Кацярына Анатольеўна Барысевіч
  • Аб'яднанні
  • Журналісты
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 181 дзень
folder Катэгорыі спраў: Смерць Рамана Бандарэнкі
Родны горад: Старыя Дарогі
Дзень народзінаў: 02.04.1984
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 20
Вызвалена
  • Аб'яднанні
  • Журналісты
Даслаць інфармацыю

Журналістка партала TUT.BY. Была затрымана 19 лістапада 2020 года ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцці медыцынскай таямніцы збітага да смерці Рамана Бандарэнкі.

Вырак суда 02.03.2021
6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 100 базавых велічынь штрафу.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0