Вольга Віктараўна Дындзілевіч
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Дындзілевіч Вольга Віктараўна з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у межах якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Выступала дзяржаўным абвінаваўцам па справе вадзіцеля, які спрабаваў з'ехаць ад супрацоўнікаў АМАПа, якія акружылі яго машыну і наносілі па яе паверхні ўдары, у выніку чаго ўчыніў наезд на супрацоўніка ДАІ. Мужчыну прысудзілі ў якасці пакарання 4 гады пазбаўлення волі. Дындзілевіч таксама выступала дзяржаўным абвінаваўцам па справе палітвязня Віталя Шчарбіча, які абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 13 і частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках. Віталю прысудзілі ў якасці пакарання 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Дындзілевіч Вольга Віктараўна з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у межах якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Выступала дзяржаўным абвінаваўцам па справе вадзіцеля, які спрабаваў з'ехаць ад супрацоўнікаў АМАПа, якія акружылі яго машыну і наносілі па яе паверхні ўдары, у выніку чаго ўчыніў наезд на супрацоўніка ДАІ. Мужчыну прысудзілі ў якасці пакарання 4 гады пазбаўлення волі. Дындзілевіч таксама выступала дзяржаўным абвінаваўцам па справе палітвязня Віталя Шчарбіча, які абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 13 і частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках. Віталю прысудзілі ў якасці пакарання 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Праваабаронцы
Наста Лойка - вядомая беларуская праваабаронца. Наста падвяргалася пераследу за сваю праваабарончую дзейнасць, са жніўня 2021 года яна з'яўлялася падазраванай у крымінальнай справе, звязанай з дзейнасцю праваабарончай арганізацыі "Вясна".
6 верасня 2022 года пасля наведвання судовага паседжання па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння», Наста была двойчы асуджаная за «дробнае хуліганства» і правяла 30 сутак у зняволенні. Праз 3 тыдні пасля вызвалення, 28/10. 2022, Наста была затрымана зноў. На судзе Наста заявіла аб катаваннях (супрацоўнікі ГУБАЗіК ударылі яе электрашокерам і як супрацоўнікі ЦІПа пакідалі на 8 гадзін без верхняй вопраткі на холадзе, з-за чаго яна захварэла). У зняволенні на Акрэсціна Наста знаходзілася без цёплых рэчаў і сродкаў асабістай гігіены.
28.11.2022 стала вядома, што Насту асудзілі зноўку на 15 сутак па арт. 19.1 "дробнае хуліганства". Пяты раз за восень.
У сярэдзіне снежня яе перазатрымалі шосты раз па тым жа артыкуле, а ў канцы месяца прад'явілі абвінавачанні па крымінальных артыкулах і перавялі ў СІЗА-1. Па версіі абвінавачання, у адным з яе праваабарончых дакладаў аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год змяшчаецца негатыўная ацэнка незаконных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі, якая стала падставай для ўзбуджэння супраць яе крымінальнай справы. Група, супраць якой нібыта распальвалася іншая сацыяльная варожасць, з'яўляецца прафесійнай сацыяльнай групай супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Як адзначаюць праваабаронцы, такое тлумачэнне артыкула не адпавядае міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека, пра што сведчыць практыка міжнародных судовых органаў.
Амаль на пачатку судовага паседжаньня працэс зрабілі закрытым.
03.10.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі.
У ліпені 2025 года стала вядома, што Насту Лойку на 6 месяцаў змясцілі ПКТ (памяшканне камернага тыпу).
Нагодай справы сталі пасады Івана ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».
11.07.2023 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У 2025 годзе быў выключаны са спісу "спісу тэрарыстаў" КДБ.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Арцём, студэнт, упершыню быў затрыманы і моцна збіты пасля акцыі пратэсту — Марша пенсіянераў у лістападзе 2020 года. Тады яго асудзілі па адміністрацыйным артыкуле на 15 содняў.
Аднак 24 сакавіка 2021 года, у дні масавых прэвентыўных затрыманняў перад Днём Волі, яго зноў арыштавалі раніцай у інтэрнаце, нібыта з-за заўважанага сцяга, і пакаралі 25 суткамі адміністрацыйнага арышту. Але ўжо на наступны дзень у тэлеграм-канале прапагандыста Азаронка з'явілася відэа, на якім Арцём прызнаецца ў адміністраванні пабліка. Пазней стала вядома, што яго збівалі дубінкамі, каб прымусіць запісаць гэтае прызнанне.
На волю ён так і не выйшаў, бо супраць яго распачалі крымінальную справу. Пасля Арцёма асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання".
Вызвалены ў студзені 2025 года ў рамках памілавання.
- Аб'яднанні
- Будаўнікі
11 жніўня 2020 года, падчас пратэстаў у Менску, Мікіта сустрэўся з братам і ягонай жонкай, каб паказаць матацыкл. Да іх пад'ехала міліцыя, і калі Мікіта папрасіў паказаць пасведчанні, яго сілай знялі з матацыкла, збілі дубінкамі і павезлі ў РУУС. Пазней, у лістападзе 2020 года, ён быў узяты пад варту і асуджаны за "супраціўленне супрацоўніку міліцыі".
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў верасні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 11.07.2021 | Кочур Никита Михайлович находится в ик-22 |
Аляксей быў затрыманы і двойчы асуджаны за каментары, пакінутыя на адрас сілавікоў пасля смерці Рамана Бандарэнкі ў ТГ-канале «Карнікі Беларусі». Пад ціскам яго прымусілі разблакаваць тэлефон. У кватэру прыходзілі з ператрусам 4 разы, шукалі грошы, зброю, наркотыкі і забароненую сімволіку, а таксама наклалі арышт на тэхніку.
У снежні 2021 года Аляксею ўдалося збегчы з ПУАТ і пакінуць краіну.
| 13.05.2021 | Прыбыў 03.05 |
| 13.05.2021 | ПУАТ-24 г. Гродна. Патрэбна дапамога сваякам. |
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Віталь працаваў у прыватнай медыцынскай лабараторыі і захапляўся страйкболам, ваеннай гісторыяй, навуковай фантастыкай і матацыкламі. Яго затрымалі 17 лістапада 2020 года дома і асудзілі за "падрыхтоўку да масавых беспарадкаў".
Вызвалены ў ліпені 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аляксей, інжынер-будаўнік, быў затрыманы 23 верасня 2020 года пасля інаўгурацыі Лукашэнкі, калі спрабаваў уцячы ад людзей у форме. Па версіі следства, ён не выканаў патрабаванне спыніцца і, рухаючыся заднім ходам, наехаў на лейтэнанта міліцыі Завадскага, прычыніўшы яму траўмы. Аляксей быў асуджаны за «супраціўленне міліцыі з пагрозай прымянення насілля».
«Мне за вас сорамна», - сказаў Аляксей на развітанне суддзі Генадзю Янкоўскаму. «А вам з гэтым жыць», - звярнуўся ён да пракуроркі Вольгі Дындзялевіч.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў пачатку траўня 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
Упершыню Андрэя затрымалі і паранілі 9 жніўня 2020 года. Правёўшы тры дні ў ІЧУ горада Жодзіна, ён быў вызвалены. Аднак 1 верасня 2020 года яго зноў затрымалі па крымінальнай справе і пазней асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Вызвалены ў красавіку 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
