Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам у палітычна матываваных справах.
Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева, якія абвінавачваюцца па частцы 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэкса за тое, што мужчыны вызвалілі затрыманага па палітычных прычынах супрацоўнікамі сілавых органаў. Габруковіч прапанаваў Паўла Пяскова, якому падчас судовых разглядаў змянілі меру стрымання з хатняга арышту на заключэнне пад варту, пазбавіць волі на 3 гады і 3 месяцы ў калоніі агульнага рэжыму, а Уладзіслава Еўсцягнеева на тры месяцы менш - 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У выніку Павел атрымаў у выглядзе пакарання 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, яго прызналі палітвязнем. Да затрымання ён даглядаў сваёй хворай бабуляй. Уладзіславу ў выглядзе пакарання прызначылі 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Да суда ён працаваў дэзінфекцыяністам у Цэнтральнай раённай бальніцы Маладзечна.

Вадзім быў затрыманы, моцна збіты і пазней асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася 9 жніўня 2020 года ў Менску супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
На працягу ўсяго тэрміну зняволення да Вадзіма сістэматычна ўжывалі псіхалагічны і фізічны гвалт: яго збівалі, змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ, пазбаўлялі перадач і спатканняў.
Вызвалены ў красавіку 20204 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Уладзіслаў быў асуджаны за супраціўленне супрацоўнікам АМАПа падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечне. Ён знаходзіўся побач з некалькімі дзясяткамі гараджан, якія спрабавалі перашкодзіць затрыманню ўдзельнікаў мірнага сходу.
09.07.2023 года вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Павел быў затрыманы ў верасні 2020 года і асуджаны за супраціўленне супрацоўнікам АМАПа падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечне. Ён знаходзіўся побач з некалькімі дзясяткамі гараджан, якія спрабавалі перашкодзіць затрыманню ўдзельнікаў мірнага сходу.
У чэрвені 2022 года Павел быў асуджаны паўторна за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», і да ягонага тэрміну быў дададзены яшчэ адзін год пазбаўлення волі. Гэты артыкул прымяняецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, па сфабрыкаваных абвінавачаннях.
28 лютага 2024 года ён быў вызвалены пасля поўнага адбыцця пакарання, прызначанага судом.
У снежні 2024 года стала вядома, што Павел зноў затрыманы .
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.