Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, аб прысуджэнні не менш як 76 сутак адміністрацыйнага арышту, штрафаў - не менш як 3313 рублёў.
3 жніўня 2021 г. прыгаварыла Юрыя Зінавенку да 1 года «хатняй хіміі» за абразу міліцыянта (арт. 369 КК) у каментарах у Аднакласніках. Акрамя таго, пастанавіла выплаціць пацярпеламу 1500 рублёў.
4 верасня 2021 г. прысудзіла Аляксандру Літвінку 1,5 гады калоніі за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК) словам «чмо» і абразу міліцыянта (арт. 369 КК) словам «брыд» у каментарах.
Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, аб прысуджэнні не менш як 76 сутак адміністрацыйнага арышту, штрафаў - не менш як 3313 рублёў.
3 жніўня 2021 г. прыгаварыла Юрыя Зінавенку да 1 года «хатняй хіміі» за абразу міліцыянта (арт. 369 КК) у каментарах у Аднакласніках. Акрамя таго, пастанавіла выплаціць пацярпеламу 1500 рублёў.
4 верасня 2021 г. прысудзіла Аляксандру Літвінку 1,5 гады калоніі за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК) словам «чмо» і абразу міліцыянта (арт. 369 КК) словам «брыд» у каментарах.
Віктар быў затрыманы 18 кастрычніка 2020 года пасля пратэстнага "Партызанскага маршу". Убачыўшы сілавікоў, ён паспрабаваў уцячы, але быў збіты з ног і ўпаў разам з байцом АМАПа, які атрымаў пералом. Віктара жорстка збілі і шпіталізавалі. На судзе ён заявіў аб катаваннях, але быў асуджаны за нібыта падстаўленую падножку амапаўцу, віну не прызнаўшы.
Улетку 2021 года яго асудзілі паўторна па артыкуле аб "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Гэты артыкул прымяняецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй і за выдуманыя парушэнні. У выніку ягоны агульны тэрмін пазбаўлення волі склаў 7 гадоў.
У снежні 2023 года Віктару ўзмацнілі жорсткасць умоваў утрымання і перавялі на турэмны рэжым.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Дзмітрый быў асуджаны за тое, што, паводле версіі абвінавачання, у снежні 2022 года сарваў тры чырвона-зялёныя палотнішчы. Паводле матэрыялаў справы, у краме "Суседзі" на Пушкінскім праспекце ён "рукамі схапіў тры палотны дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, якія знаходзіліся ў металічным стэлажы крамы, вырваў іх з пластыкавых стрыжняў і кінуў на падлогу". Дзяржаўнае абвінавачанне расцаніла гэтыя дзеянні як учыненыя "па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці".
Вырак суда 22.02.2023
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Знаходзілася ў:ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
05.02.2025 Памерла праз паўгода пасля выхаду на волю ад анкалогіі, якая была дыягнаставана ў яе яшчэ ў калоніі. Адбыла поўнасцю 3 гады пазбаўлення волі за каментарыі. Нягледзячы на цяжкую хваробу, Ганну не вызвалілі датэрмінова.
Па матэрыялах абвінавачання Ганна на працягу 2021 года ў некалькіх тэлеграм-каналах размяшчала абразлівыя каментары на адрас Лукашэкна А.Г. і іншых прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў. 10 ліпеня 2023 г. Ганну пачнуць судзіць яшчэ раз па артыкуле за "абразу".
У чэрвені 2023 года Кандраценку вярнулі з гомельскай жаночай ВК-4 у Магілёўскую турму, каб над ёй адбыўся суд па другой крымінальнай справе. На гэты раз ёй паставілі ў віну каментар у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» ў дачыненні да Андрэя Баграёнка, інспектара ДАІ Светлагорскага РУУС. Пасада пра яго з'явілася 27 верасня 2021 года, 28 верасня Кандраценка пакінула каментар.
Другі прысуд Ганне - 1 год пазбаўлення волі і 50 базавых велічыняў штрафу.
Шляхам паглынання менш строгага пакарання стражэйшым, у сукупнасці ў Кандраценкі застаўся той жа тэрмін у 3 гады пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. Па абедзвюх крымінальных справах жанчына зараз вінная дзяржаве больш за 5 тысяч беларускіх рублёў.
Жанчына памерла праз паўгода пасля выхаду на волю ад анкалогіі, якая была дыягнаставана ў яе яшчэ ў калоніі ў Гомелі. Перадач і пасылак, па словах экс-палітвязняў , Ганна не атрымлівала. "Маці ж у яе пажылая, на пенсіі, ёй цяжка было, таму мы самі думалі, як ёй дапамагчы можна». Нягледзячы на цяжкую хваробу, Кандраценку не вызвалілі датэрмінова. Больш за тое, з калоніі жанчыну паўторна вывозілі ў СІЗА і ў чарговы раз судзілі па артыкуле 369 КК РБ.
Вырак суда 12.07.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 13.10.2022
прысуд пакінуты без змены.
Вырак суда 11.07.2023
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 10.10.2023
прысуд пакінуты без змены.
Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Аўтар відэаблогаў "Народны рэпарцёр" і "Youtube-дэпутаты", а таксама прэс-сакратар ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у падзеях 29 мая 2020 года ў Гродне, а таксама за меркаваную абразу супрацоўніка магілёўскага АМАП Віталя Аўтушэнка.
У снежні 2021 года Аляксандра перавялі на турэмны рэжым.
У снежні 2022 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аўтар відэаблогаў "Народны рэпарцёр" і "Youtube-дэпутаты" быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у падзеях 29 мая 2020 года ў Гродне, а таксама за тое, што нібыта абразіў суддзю Брэсцкага абласнога суда Андрэя Лешчанку і супрацоўніка магілёўскага АМАП Віталя Аўтушэнку.
17 снежня 2022 года быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.