Пра нас

Мы — праваабарончая арганізацыя, якая дапамагае палітычным вязням у Беларусі, а таксама былым палітычным вязням рэжыму Лукашэнкі. Мы аказваем гуманітарную падтрымку, дапамагаем з рэсацыялізацыяй і вядзём адвакацыю іх правоў і інтарэсаў.

Мы працуем, каб:
  • Зрабіць рэпрэсіі ў Беларусі бачнымі і задакументаванымі
  • Абараніць і падтрымаць ахвяр рэжыму Лукашэнкі
  • Садзейнічаць аднаўленню справядлівасці і дамагацца адказнасці для вінаватых
  • Адстойваць міжнародныя стандарты ў сферы правоў чалавека і павышаць грамадскае разуменне таго, што адбываецца ў Беларусі
Праваабарончы кірунак

Мы дакументуем парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, вядзём базу палітычных вязняў, фіксуем крымінальныя і адміністрацыйныя перасьледы і збіраем дадзеныя пра людзей, прычасных да рэпрэсій.

Гуманітарны кірунак

Мы дапамагаем палітвязням і іх сем'ям: арганізуем перапіску, пасылкі і перадачы, шукаем ахоўнікаў для прамой падтрымкі сем'яў, аказваем матэрыяльную і юрыдычную дапамогу вызваленым.

Даследчы кірунак

Мы вывучаем, як рэпрэсіі разбуральна ўплываюць на жыццё людзей, і аналізуем прававую сітуацыю ў Беларусі, каб фіксаваць сістэмныя наступствы перасьледаў.

Экстрэмісцкі статус

З 29 лістапада 2023 года Dissidentby прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем» у Беларусі.

Гэтае рашэнне не адлюстроўвае нашу дзейнасць. Яно адлюстроўвае ступень ціску рэжыму на незалежную праваабарончую работу.

Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі — паклапаціцеся пра сваю бяспеку. Выкарыстоўвайце VPN. Не адпраўляйце спасылкі на нашы сацыяльныя сеткі. Не рабіце рэпосты, калі гэта можа падвергнуць вас рызыцы.

Кантакты

Электронная пошта: [email protected]

Для данатаў праз PayPal: [email protected]

Telegram: Звязацца з намі · Канал · Бот

Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0