Dissidentby з’яўляецца некамерцыйнай ініціыятывай па падтрымцы палітзняволеных у Беларусі. Падтрымка выяўляецца ў прамой дапамозе па сборах перадач/пасылак у месцы зняволення, пералікам на асабісты рахунак вязня, інфармацыйнай падтрымцы і ўсталяванні гарызантальных сувязей ў грамадзянскай супольнасці ў галіне салідарнасці. Таксама dissidentby збірае ўсю актуальную інфармацыю па палітычных вязнях, якую акамуліруе на сайце, і маніторыць расклады судовых паседжанняў. Акрамя таго, каманда dissidentby займаецца аналізам прававой сітуацыі ў РБ, праводзіць маніторынг апошніх зменаў у заканадаўстве, якія могуць быць звязаны з рэпрэсіўнымі практыкамі.
Усе ахвяраванні ідуць на дапамогу палітычным зняволеным.
Нашы пастаянныя партнёры
Агульны збор
*Вы можаце ў любы момант адмяніць штомесячны плацёж
Мінімум 5$
Пры данаце на суму больш за 30/50$, вы можаце абраць мерч, уся сума данату ідзе палітзняволенным, апроч сумы паштовай высылкі.
Пры донаце на суму больш 50$, вы можаце абраць дадатковы падарунак.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.