Наша каманда фіксуе факты смерці жыхароў Беларусі наўпрост ці ўскосна звязаныя з палітыкай. Часта па абставінах гібелі няма дакладнай інфармацыі, мы будзем удзячныя, калі вам нешта вядома аб ахвярах ва ўмовах затрымання, абмежавання або пазбаўлення волі.
Увага
Прадстаўленыя на гэтай старонцы дадзеныя не зьяўляюцца канчатковымі.
30.05.2022
супрацоўнік "Нафтану", які ўдзельнічаў у стачцы, быў знойдзены павешаным дома. 24 траўня Уладзіміра затрымалі ГУБАЗіК, але праз 72 гадзіны ён быў вызвалены пад падпіску аб невыездзе. Сілавікі паграджалі Уладзіміру 12 гадамі калоніі.
12.10.2021
сур'ёзна захварэла на каранавірус падчас адбывання адміністрацыйнага арышту ў ЦІП на Акрэсціна за рэпост "экстрэмісцкага" матэрыялу.
Павал Сібілеў
Мінск, 49 гадоў
12.10.2021
памёр кіроўца аўтобусу Павал Сібілеў, які атрымаў цяжкія раненні пасля выбуху гранаты падчас акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 году.
Андрэй Зельцар
Мінск, 31 год
28.09.2021
забіты супрацоўнікамі КДБ Беларусі падчас перастрэлкі ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Мінску. Паранены стрэлам Зельцара супрацоўнік КДБ пазней памёр.
Віталь Шышоў
Кіеў, 26 гадоў
02.08.2021
выйшаў са свайго дому ў Кіеве на ранішнюю прабежку і знік. 3 жніўня яго цела знайшлі ў Святошынскім лесапарку павешаным, са слядамі збіцця на твары.
Дзмітрый Стахоўскі
Мінск, 17 гадоў
25.05.2021
фігурант крымінальнай справы за ўдзел ў "масавых беспарадках" 9-11 жніўня 2020 году. Скончыў жыццё самагубствам, скокнуў з 16-павярховага будынку. Пакінуў перадсмяротны допіс: "Віной таму, стаў следчы камітэт".
11.12.2020
на здароўе пачаў скардзіцца пасля выхаду з Асіповічскага ІЧУ, дзе адбываў адміністратыўны арышт за ўдзел у пратэстах. Каля сутак быў у адной камеры з мужчынам, у якога была высокая тэмпература. Заразіўся COVID.
Раман Бандарэнка
Мінск, 31 год
12.11.2020
збіты сілавікамі ў двары каля свойго дому, памёр у шпіталю з ацёкам мозгу.
Станіслаў Чур
Мінск, 31 год
19.09.2020
на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова пакончыў з сабой працоўны. Зборшчыка Станіслава Чура знайшлі павешаным падчас абедзенага перапынку. Ён хадзіў пастаянна на ўсе мітынгі і забастоўкі, за што на яго ціснула кіраўніцтва.
Аляксей Дзямідаў
Мінск, 25 гадоў
05.09.2020
у Мінску было знойдзена цела 25-гадовага Аляксея Дзямідава. Ён быў футбольным заўзятарам. Згодна з папярэднім заключэннем, ён памёр ад атручвання і слядоў гвалту няма, а па словах блізкіх - яны відавочныя.
Генадзь Шутаў
Брэст, 43 гады
19.08.2020
застрэлены ў Брэсце. Кулявое параненне ў галаву незваротна пашкодзіла галаўны мозг
Канстанцін Шышмакоў
Ваўкавыск, 29 гадоў
15.08.2020
знойдзены мёртвым у лесе на беразе ракі Нёман. Ён быў адным з двух сябраў камісіі на ўчастку ў Ваўкавыску, які адмовіўся падпісаць сфальсіфікаваны пратакол на выбарах.
Віхор Аляксандр
Гомель, 25 гадоў
12.08.2020
памёр у аўтазаку ад спынення сэрца, аўтазак быў перапоўнены людзямі, дапамогу не аказалі.
Мікіта Крыўцоў
Маладзечна, 28 гадоў
12.08.2020
знойдзены павешаным каля вуліцы Парніковай у Партызанскім раёне Мінска. З'яўляўся лідэрам футбольных фанатаў г. Маладзечна і адным з асноўных арганізатараў мітынгаў супраць несумленных выбараў у сваім горадзе.
Генадзь Кісель
Салігорск, 50 гадоў
12.08.2020
вартаўнік Салігорскага кіравання КДБ Леанід Штайда забіў садовымі нажніцамі Генадзя Кіселя проста на вуліцы за рознагалоссе ў палітычных поглядах.
Аляксандр Тарайкоўскі
Мінск, 34 гады
10.08.2020
быў застрэляны каля ст. м. Пушкінская падчас пратэсту.
Патэнцыйныя ахвяры рэжыму
Андрэй Макарэвіч
Мінск
XX.06.2023
памёр у выніку неаказання медыцынскай дапамогі на Акрэсціна.
Дзяніс Кузнецоў
Мінск, 41 год
29.09.2020
збіты ў турме на Акрэсціна да смерці. Пералом костак чэрапа. Дакладныя абставіны невядомыя.
Сяргей Радчэня
Смалявічы, 36 гадоў
18.09.2020
Сяргей падпаліў сябе каля мясцовай міліцыі. Сваякі мяркуюць, што псіхіка мужчыны не вытрымала на фоне палітычных падзей у краіне.
Арцём Порукаў
Мінск 19 гадоў
16.08.2020
знойдзены мёртвым на вуліцы ў Менску, калі вяртаўся дадому ад сваёй дзяўчыны. Дакладныя абставіны невядомыя.
Аляксандр Будніцкі
Мінск, 53 гады
12.08.2020
знойдзены мёртвым у двары каля ўнівермагу Рыга.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.