Мікіта Самарын
Палітвязні
Банк лістоў 0
У зняволенні: ~155 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Гродна 2020
Родны горад: Гродна
Адрас для лістоў: Няма інфармацыі
Я даслаў!
< 10
Даслаць інфармацыю

Мікіту затрымалі за распыленне газу ў твар супрацоўніку АМАПа, калі ён спрабаваў абараніць чалавека на пратэсце. Яго збілі, абрэзалі валасы нажом і распылілі газ у твар. У снежні 2020 года яго прыгаварылі да чатырох гадоў абмежавання волі, але пазней пракурор дабіўся ўзмацнення жорсткасці пакарання да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі. Мікіта не з'явіўся на суд, перадаўшы праз сябра, што ў зале суда планаваліся адвольныя затрыманні, якія пагражалі яму і іншым.

Быў у вымушанай эміграцыі.

У канцы сакавіка 2025 года стала вядома , што ў Гродне затрымалі Мікіту, які на той момант ужо чатыры гады хаваўся ад прысуду. Як паведаміла Міністэрства ўнутраных справаў, мужчыну спынілі, дакументаў пры ім не было, таму яму прапанавалі прайсці ва ўчастак. Мікіта аказаў супраціўленне міліцыянерам і, як сцвярджаецца, зламаў аднаму з іх руку. Паведамляецца, што мужчына быў у вышуку за тое, што ў жніўні 20-га года нібыта "распыліў у твар праваахоўнікам газавы балончык". За гэта супраць яго распачалі крымінальную справу. Ён з'ехаў з краіны, але потым нелегальна вярнуўся ў Беларусь.

З 13 траўня 2025 г. няма звестак аб палітвязні. Перапіска і перадачы яму забаронены. Таксама няма ніякай інфармацыі аб справе Мікіты і даце суда. Акрамя гэтага, паведамляецца, што следчаму па справе палітвязня забаронена інфармаваць аб стане і руху справы родных і блізкіх Мікіты.

Вырак суда 11.12.2020
4 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 500 рублёў кампенсацыі.
Пратэст пракурора 25.03.2021
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 2000 рублёў кампенсацыі.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Датычныя да рэпрэсій
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0