Юрый, палітык і юрыст, быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады". У верасні 2022 года яго прыгаварылі да працяглага тэрміну зняволення па некалькіх крымінальных артыкулах, нягледзячы на тое, што ён цалкам прызнаў сваю віну і заключыў пагадненне са следствам.
У снежні 2022 года яго асудзілі паўторна за "абразу прадстаўніка ўлады". Па дадзеных дзяржаўнай газеты "Менская праўда", у 2020–2021 гадах ён нібыта неаднаразова пакідаў абразлівыя каментары ў тэлеграм-канале, прызнаным экстрэмісцкім.
У чэрвені 2023 года Юрыю ўзмацнілі жорсткасць пакарання, перавёўшы яго на турэмны рэжым. У жніўні 2024 года яго асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" — артыкул, па якім судзяць зняволеных за адмову ад супрацоўніцтва або за выдуманыя парушэнні. У выніку, з улікам усіх рашэнняў суда, ягоны агульны тэрмін пазбаўлення волі склаў 13 гадоў і 6 месяцаў.
На Юрыя ўвесь час аказваецца ціск: яго неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА, пазбаўлялі перадач і магчымасці рабіць пакупкі. У знак пратэсту ён некалькі разоў аб'яўляў галадоўку. Таксама вядома, што мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.