- Аб'яднанні
- Актывісты
- Замежныя грамадзяне
- Пенсіянеры
Галіне Краснянскай 67 гадоў. Родам з Бабруйска, верагодна, з сям'і вайскоўца-у сацсетках паказана, што яна нарадзілася ў «ваенным мястэчку Кісялевічы». Калісьці там быў буйны вайсковы гарнізон і школа была створана як раз для дзяцей вайскоўцаў. Пасля школы паехала ў Менск вучыцца на хіміка ў беларускім тэхналагічным інстытуце (цяпер — Галін. яе сацсеткам. Напрыклад, з 1981-га па 1986-ы ў частцы № 48819, якая базавалася ў прасавецкай частцы Германіі-ГДР.
Верагодна, пасля яна пераехала ў Швецыю. Яна павінна мець і шведскае грамадзянства.
Невядома, калі жанчына вярнулася ў Беларусь, але не раней за вясну 2023-га года. Дата затрымання невядомая таксама. Артыкул, па якім абвінавачваюць Галіну часцей за ўсё азначае ахвяраванне беларускім добраахвотнікам ці на дапамогу Украіне.
21 чэрвеня 2025 года Галіна была вызвалена пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага, і адразу ж вывезена ў Літву.
Хутчэй за ўсё, дзяўчыну затрымалі пры вяртанні ў Беларусь, бо яе акаўнт у фэйсбуку (зараз зачынены) быў зусім неачышчаны. На аватарцы стаяў бел-чырвона-белы сцяг, захоўваліся падпіскі на "люстэрка" і "Хартыю'97". А ў плацяжах стаялі тры ахвяраванні - на 10, 20 і 50 долараў.
Вольга скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт у 2011 годзе, яна адвучылася на праграміста-матэматыка. На яе профілі ў сетцы Linkedin пазначана шэсць IT-кампаній, у якіх яна працавала. Са жніўня 2020 дзяўчына кіруе камандай тэстыравальнікаў у кампаніі UULA, зарэгістраванай у Кувейце. Праўда, у акаўнце Вольгі Блажэвіч пазначана, што яна працавала ў Індыі.
Па словах сілавікоў, зараз Вольга Блажэвіч знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання і вырашаецца пытанне аб тым, да якой адказнасці яе прыцягнуць.
Станіслава затрымалі па вяртанні ў Беларусь з Польшчы, куды ён пераехаў больш за год таму. У канцы 2023 года ён прыехаў дадому, каб правесці святы з сям'ёй, але быў арыштаваны ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля пратэстаў 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Станіслава асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
У апублікаваным праўладным пакаяльным відэа ён распавядае, што "ўдзельнічаў у пратэстах і выходзіў на праезную частку". На запісе бачна, што твар Станіслава падрапаны, хаця пры затрыманні такіх пашкоджанняў не было прыкметна.
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Канстанціна затрымалі ў кастрычніку 2023 года па вяртанні з Польшчы, дзе ён жыў апошнім часам, у Беларусь. Яго абвінавацілі ў публікацыі «шматлікіх абразлівых каментароў», а пазней асудзілі за некалькі інтэрнэт-выказванняў, у якіх, паводле версіі абвінавачання, утрымлівалася негатыўная ацэнка ў адрас Лукашэнкі. Канстанціну таксама было прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле аб абразе прадстаўнікоў улады, аднак яно было знята ў сувязі са сканчэннем тэрміну даўнасці.
У верасні 2024 года ён быў вызвалены ў межах памілавання.
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што Вячаслава затрымалі ў канцы ліпеня 2023 года ў Гродне, калі ён вяртаўся ў Беларусь з-за мяжы, і што ён нібыта пакінуў каля тысячы каментароў у "экстрэмісцкіх" чатах і каналах. Вячаслаў — жыхар Мінска, жанаты, захапляўся пейнтболам. Па іх жа дадзеных, сілавікі змаглі яго ідэнтыфікаваць, таму што ён падпісаў тэлеграм-акаўнт сваім сапраўдным імем. У матэрыялах абвінавачання пазначана, што ён публікаваў каментары ў канале "Рэальная Беларусь", а экспертыза заявіла, што ў тэксце змяшчаюцца негатыўныя і ненарматыўныя выказванні ў адрас Лукашэнкі і Пуціна.
Алена затрымана па "карагоднай справе". Яна вярталася з Польшчы ў Брэст. На пашпартным кантролі памежнікі зацікавіліся тым, што жанчына нарадзілася ва Украіне. Яе перадалі невядомым людзям у цывільным, якія запатрабавалі тэлефон.
У выніку жанчыну затрымалі. Пасля гэтага быў адміністрацыйны суд (15 сутак арышту па ч. 2 арт.19. 11 КаАП) праз два рэпоста ў Тэлеграм. А потым жанчыну змясцілі ў СІЗА да суда.
Вядома, што Алена жыла ў Брэсце і ездзіла ў Польшчу па пакупкі.
3 гады абмежавання волі без накіравання
Затрыманы Канстанцін Біч на "пакаяльным" відэа казаў , што раней прыцягваўся па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП, а таксама атрымаў штраф за тое, што вывешваў БЧБ-сцяг. Паводле яго слоў, і за абразу супрацоўніка міліцыі ў сацсетках. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што нядаўна мужчына вярнуўся ў Беларусь з краін ЕС. 24.11.2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Пасля таго, як у снежні 2021 года затрымалі сваяка Кліма, з якім ён быў на адным з маршаў у 2020 годзе, Клім вырашыў не чакаць свайго затрымання і з'ехаў у Маскву. Праз некалькі дзён у кватэру да ягоных бацькоў прыйшлі супрацоўнікі сілавых структураў у пошуках Кліма. Праз паўтара года на ягоны беларускі адрас пачалі прыходзіць позвы з ваенкамата, бо скончылася адтэрміноўка ад войска. Клім вырашыў з'ездзіць у РБ, прайсці медкамісію. Улетку 2023 года пасля прыезду ў Беларусь яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗ, пры затрыманні ён быў моцна збіты. На яго завялі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года, да суда Клім знаходзіўся ў зняволенні.
2,5 гады абмежавання волі без накіравання
Наталля была затрыманая па вяртанні ў Беларусь і асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «заклікі да санкцый». Яе Telegram-акаўнт быў прывязаны да асабістага беларускага нумара, таму яе маглі знайсці па каментарах.
У снежні 2024 года яна была вызвалена ў межах памілавання.
- Аб'яднанні
- Навукоўцы
Праўладныя каналы сцвярджаюць , што Яўген «удзельнічаў у арганізацыі беспарадкаў», пасля чаго з'ехаў з Беларусі і «размяшчаў экстрэмісцкую сімволіку». Судзячы па ўсім, яго затрымалі па вяртанні ў краіну.
Мяркуючы па Instagram, Яўген займаецца электронікай і аўдыёапаратурай. «Фатаграфіяй з пратэстаў» сілавікі, мяркуючы па відэа, палічылі ягонае фота з Сяргеем Ціханоўскім, відавочна зробленае на афіцыйным пікеце і апублікаванае 26 траўня 2020 года — задоўга да масавых пратэстаў і за тры дні да затрымання Ціханоўскага.
"Экстрэмісцкай сімволікай" сілавікі назвалі нацыянальны арнамент і былы дзяржаўны герб "Пагоня". Яны заявілі, што затрымалі мужчыну таму, што той "не раскаяўся ў сваіх грахах, не пакараны і не звяртаўся ў камісію па вяртанні".
Быў затрыманы пры вяртанні ў Беларусь восенню 2022 года. Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 году.
04.07.2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Пражывала ў Маскве, прыехала памяняць пашпарт у РБ і была затрымана за ўдзел у пратэстах 2020 года, а таксама каментары ў сацсетках.
3 гады абмежавання волі без накіравання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Мужчыну абвінавацілі ў тым , што ён у карпаратыўным чаце адной з сацыяльных сетак буйной кампаніі грузаперавозак пакінуў каментар на беларускай мове, у якой патлумачыў, што: «наш сцяг бел-чырвона-белы»; а сённяшні назваў: «усход сонца над балотам»
Павал напісаў каментар, калі знаходзіўся ў Заходняй Еўропе падчас рэйса, пасля якога вярнуўся ў Беларусь.
Павел Дубаў з Мінска, жанаты, мае дзіця да трох гадоў.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю летам 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў затрыманы, калі прыехаў у РБ наведаць родных. Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
