Марыя паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і атрымала дыплом у 2014-м.
Дзяўчына заўсёды мела цвёрдую грамадзянскую пазіцыю . Яшчэ падчас пратэстаў супраць інтэграцыі з Расеяй у 2019-м яна казала: “Вельмі лёгка страціць незалежнасць, але адваяваць яе будзе немагчыма. Дрэнна, што выйшлі адзінкі, але адзінкі ратуюць свет, а не масавасць».
У ліпені 2020 года Марыя прыйшла на перадвыбарчы мітынг Святланы Ціханоўскай у Жлобіне з плакатам, каб выказаць пратэст супраць "выбараў без выбару".
Яна казала , што не падтрымлівае ніводнага з кандыдатаў, але патрабавала ад апазіцыйных палітыкаў выразна асудзіць канфлікт ва Украіне і акупацыю Крыма.
Па-за вучобай і працай Марыя заўсёды захаплялася прыродай: яна любіць птушак і па магчымасці займаецца выратаваннем жывёл.
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Дзяцінства Марата прайшло ў Клецку. Пасля школы вучыўся ў Львоўскім вышэйшым ваенна-палітычным вучылішчы.
Доўгі час ён жыў на дзве краіны - у Беларусі і Латвіі. У апошні час, мяркуючы па сацсетках , базаваўся ў Латвіі.
Бушэнка быў заснавальнікам і кіраўніком шэрагу гандлёвых кампаній у розных краінах. Сярод іх — польская Goods Express Trading, нямецкая wwi UG, чэшскія MAG TRIO і Interclouds, а таксама расійскае ТАА "Рэкордыс Фаварыт" і мінскае ТАА "Камфорт Актыў". У мінулым ён таксама вёў бізнэс у Эстоніі і Малдове.
Вырак суда дата невядомая
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вікторыя скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, дзе вывучала фінансы і крэдыт (банкаўскую справу).
Пазней дзяўчына змяніла сферу дзейнасці і перайшла ў ІТ, дзе пачала працаваць інжынерам-праграмістам і спецыялістам па аўтаматызацыі (JS, Java). У 2020 годзе Вікторыя спачатку працавала ў гомельскім офісе Godel Technologies Europe, а ў верасні таго ж года ўладкавалася ў Innowise Group. Гэта буйная міжнародная кампанія па распрацоўцы праграмнага забеспячэння і ІТ-кансалтынгу.
Вырак суда дата невядомая
4 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Максім быў асуджаны проста ў сценах Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Мужчына на момант суда быў пад вартай. А вінавацілі яго ў тым, што ён "у адным з тэлеграм-каналаў" напісаў каментар, які расцанілі як "публічную абразу" Лукашэнкі.
Вырак суда 21.03.2025
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Знаходзіўся пад вартай за ўдзел 11 жніўня 2020 года ў пратэстах у горадзе Брэсце па ч. 1 арт. 342 КК РБ. Быў адпушчаны пад залог 1 красавіка 2025 года.
Вырак суда 26.05.2025
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.