Мае свой бізнэс у будаўнічай сферы. Аляксандр быў асуджаны па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе, і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Быў памілаваны ў лістападзе 2024 года.
Вырак суда 21.02.2023
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Аляксей — пластычны хірург першай кваліфікацыйнай катэгорыі. Ён быў затрыманы 2 лютага 2023 года на працоўным месцы. За «рэпосты» яго двойчы асудзілі па адміністрацыйным артыкуле, і ён знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна, але на волю не выйшаў: пасля заканчэння сутак яго перавялі ў жодзінскую турму № 8 у межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У красавіку таго ж года Аляксея асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем.
Вырак суда 28.04.2023
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Паводле матэрыялаў абвінавачання , Валерыя Сокал 16 жніўня 2020 года прыняла ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў цэнтры Мінска. У судзе Валерыя віну прызнала ў поўным аб'ёме і суду ўказала, што 16 і 30 жніўня 2020 года прыняла ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся ў Мінску, пра якія даведалася з сацыяльных сетак.
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстнай акцыі ў Мінску восенню 2020 года. Сяргея апазналі па фатаграфіях з пратэстаў, знойдзеных сілавікамі ў яго мабільным тэлефоне. Мужчына поўнасцю прызнаў віну і пакаяўся ў зробленым.
Сяргей Саўкін мае вышэйшую адукацыю, гадуе непаўналетняе дзіця. Працаваў дырэктарам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.