Марына Аляксандраўна Скалковіч
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Марына Аляксандраўна Скалковіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі ў Беларусі. Скалковіч нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Маскоўскага раёна горада Брэста выносіла палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У выніку яе рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя беларусы, якія выступаюць супраць дзейнага ў краіне рэжыму. У сакавіку 2023 года вынесла абвінаваўчы прысуд 58-гадоваму жыхару Брэста і прысудзіла ў якасці пакарання адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму, а таксама штраф у памеры 3700 рублёў за каментары ў сацыяльнай сетцы Facebook. 18 лістапада 2022 года Скалковіч вынесла прысуд 29-гадоваму палітвязню Антону Якавуку. Яна прызнала яго вінаватым па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса і прыгаварыла да года пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму за каментар у сетцы інтэрнэт. 16 лютага 2022 года за надпісы палітычнага характару на фасадах будынка прыгаварыла да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму жыхара Брэста. Выносіла шматлікія абвінаваўчыя прысуды па «справе карагодаў», калі беларусы спявалі песні і вадзілі карагод на скрыжаванні ў цэнтры Брэста, выказваючы сваю нязгоду з рэжымам Лукашэнкі. У выніку гэтага шмат хто атрымаў вялікія тэрміны пазбаўлення або абмежавання волі. Такім чынам, Марына Аляксандраўна Скалковіч нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закону, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Яе праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Скалковіч садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных
Аляксандр быў падпалкоўнікам запасу, служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Брэсцкай брыгадзе ВДВ. смерці. У СІЗА №7 Брэста журналістам сказалі, што зняволены з такім імем у іх знаходзіўся, але факт смерці пацвярджаць адмовіліся.
Вядома, што Аляксандра затрымалі за каментарыі, якія ён пакінуў у 2020 годзе. памерлага кажуць, што на відэа з кватэры не Аляксандр. А ўжо далей у роліку сам Аляксандр кажа, што яго затрымалі "за каментары ў інтэрнэце".
Аляксандра Кулініча пахавалі ў дзень яго нараджэння, 11 красавіка 2024 г., у родным Маладзечне.
Справу з 16 красавіка па 31 мая 2024 года разгледзела суддзя Скалковіч Марына .
12 ліпеня 2024 года будзе разгледжана апеляцыя на прыгавор.
З прысуду вынікае , што ў 2021 годзе, 18 верасня ў 15:07, мужчына напісаў каментар у тэлеграм-чаце "Чат Элехтарата". Там "негатыўна ацаніў" А.Лукашэнка. Таксама супраць Кронды таксама было расследаванне па іншым папулярным палітычным артыкуле - арт.370 КК (Здзек над дзяржсімваламі) - але тую справу спынілі за заканчэннем тэрміну даўнасці.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю летам 2024 г.
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Канстанціна затрымалі ў кастрычніку 2023 года па вяртанні з Польшчы, дзе ён жыў апошнім часам, у Беларусь. Яго абвінавацілі ў публікацыі «шматлікіх абразлівых каментароў», а пазней асудзілі за некалькі інтэрнэт-выказванняў, у якіх, паводле версіі абвінавачання, утрымлівалася негатыўная ацэнка ў адрас Лукашэнкі. Канстанціну таксама было прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле аб абразе прадстаўнікоў улады, аднак яно было знята ў сувязі са сканчэннем тэрміну даўнасці.
У верасні 2024 года ён быў вызвалены ў межах памілавання.
23.01.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Выйшаў на волю ў пачатку лета 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Як стала вядома , па версіі абвінавачання, 23 жніўня 2021 года Аляксандр напісаў каментар аб прэм'ер-міністру Рамане Галоўчанку. Каментарый быў пад навіной канала "Беларусь галаўнога мозга". У каментары гаварылася аб тым, што Галоўчанка з расійскім чыноўнікам Мішусціным "абмяркоўвалі інтэграцыйныя дакументы".
Паведамленне расцанілі па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Абвінавачанне запытала па гэтым эпізодзе адзін год калоніі і штраф у памеры 50 б.а.
Яшчэ адно паведамленне было напісана ў кастрычніку 2021 года ў тэлеграм-чаце «Лухтавікінгі». Там абвінавачанне ўбачыла абразу Лукашэнкі, і пракурор запытаў яшчэ год калоніі паводле ч. 1 арт. 368 КК.
08.12.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены 08.12.2024 года.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Вячаслава асудзілі за абразлівыя каментары ў бок Лукашэнкі і супрацоўнікаў міліцыі ў Фэйсбуку.
Пра прысуд стала вядома з відэароліка на ДзяржТБ. У ім пракурор Павал Курпеніч паведаміў, што Вячаслаў да суда ўтрымліваўся пад вартай, а падчас працэсу цалкам прызнаў віну.
Вячаславу Кобрыну 58 год. Мужчына жанаты, захапляецца рыбалкай.
былы следчы, які звольніўся з органаў у ліпені 2020. Затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце (справа карагодаў)
28.01.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.