Жонка палітвязня Паўла Нядбайлы. Вядома, што ў студзені 2024 года Ірыну Недбайлу ўжо рэпрэсавалі ў адміністрацыйным парадку па так званым “дэкрэце” Лукашэнкі № 7 “Аб замежнай дапамозе”. Магчыма, Ірына атрымлівала дапамогу ад фондаў салідарнасці беларусаў, каб дасылаць зняволенаму мужу перадачы і пасылкі ў вязніцу.
Не выключана і тое, што восенню Ірыну Недбайлу рэпрэсавалі ў гучнай справе маніторынгавага канала "Беларускі Гаюн".
Марына доўгі час працавала ў продажах і ў менеджменце, кіравала буйнымі праектамі, у тым ліку запуск салона-крамы і будаўніцтва вытворча-складскіх комплексаў. У красавіку 2023 года Марына пачала працаваць на пасадзе кіраўніка аддзела продажаў у кампаніі "ОМА", якая кіруе сеткай аднайменных магазінаў у Мінску.
Дакладная сутнасць абвінавачанняў невядомая, але верагодна асуджаная па "справе Гаюна".
Быў затрыманы 02.11.2023 года па адміністратыўным артыкуле і асуджаны на 15 сутак па палітычных матывах. Пасля гэтага быў перазатрыманы яшчэ на 3 сутак як падазраваны па крымінальнай справе па арт. 361-1 ч.1-3 "за наўмысныя дзеянні, якія непасрэдна накіраваны на ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання "Мабілізацыйны план "Перамога". Быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Пасля чаго адлічаны з універсітэта.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.