Затрымана ў выніку масавага рэйду сілавых структур 23-24 студзеня 2024 года на сваякоў палітвязняў і людзей, якія выказвалі салідарнасць з палітвязнем.
Вырак суда 07.10.2024
4 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 500 базавых велічынь штрафу.
Артура затрымалі 15 снежня мінулага года і склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння за” выраб, распаўсюджванне і (або) захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў” (арт. 19.11 КаАП). Пазней з'явілася “пакаянае відэа”, дзе мужчына кажа, што нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плану "Перамога" і ўдзельнічаў у пратэстах. Таксама яго прымусілі сказаць, што ён быў падпісаны на "дэструктыўныя каналы" і дасылаў інфармацыю ў чат-боты Nexta, "Голас", "Беларусь галаўнога мозгу".
Па матэрыялах абвінавачання , Артур Філіпаў неаднаразова “прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады-супрацоўнікаў АУС, а менавіта, рухаўся па праезнай частцы дарог і тратуараў, у тым ліку ў складзе калоны, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам". У справе фігуруюць эпізоды яго ўдзелу ў пратэстах 23 і 30 жніўня, 13 і 20 верасня 2020 года.
У судовым паседжанні Філіпаў віну ў прад'яўленым абвінавачанні прызнаў часткова, растлумачыў, што 23.08.2020 пры ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на праезную частку не выходзіў. Ад дачы паказанняў адмовіўся.
Паводле абвінавачання , Міхаіл Лешуковіч, які да прысуду знаходзіўся пад вартай, на адным з ютуб-каналаў, пад відэазапісам " Пратэсты ў Беларусі: ці магчыма такое ў Таджыкістане?" публічна размясціў каментар, які зневажае гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі, такім чынам распаўсюдзіў паклёп у дачыненні да яго ў адкрытай для агульнага доступу форме.
Пад відэасюжэтам да гэтага часу больш за тысячу каментароў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.