Жыў у Менску і працаваў у РНПЦ кардыялогіі. У кастрычніку ўзброеныя сілавікі ўварваліся ў кватэру, паклалі яго на падлогу і павезлі ў міліцыю. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў верасні 2020 года ў Гродне. Тады хлопец вучыўся ў Гродзенскім "медзе".
Вырак суда 05.01.2023:
2.5 гады хіміі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову
Была затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 у Гродне разам з Людмілай Мазуркевіч. У выніку Наталлю асудзілі на абмежаванне волі без накіравання. У студзені 2024 года Наталля была затрыманая падчас рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў і салідарных людзей. На волю Наталля не выйшла.
Вырак суда 17.03.2023
3 гады абмежаванні волі без накіравання.
Вырак суда 04.10.2024
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Надзея была асуджаная за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася 6 верасня 2020 года ў Гродне супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту ў краіне. Яна была прыгаворана да адбывання пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу, пасля чаго ёй давялося пакінуць Беларусь.
У 2024 годзе стала вядома, што супраць Надзеі ў рамках спецвытворчасці распачалі новую крымінальную справу і завочна асудзілі па артыкуле аб "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
Вырак суда 10.03.2021
3 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Юры быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 6 верасня 2020 года ў Гродне. Па версіі абвінавачання, ён прыняў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і шэсці, блакаваў уваход у аддзяленне «Беларусбанка» і частку тратуара, а затым — рух транспарту. На патрабаванні спыніць дзеянні не рэагаваў. Урон аўтатранспартнаму прадпрыемству ацанілі ў 71,69 рубля.
Вырак суда 26.09.2022
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Быў асуджаны за ўдзел у Маршы 6 верасня 2020 года. "Марш адзінства" ў Гародні азнаменаваўся тады жорсткімі затрыманнямі, пры якіх сілавікі распылялі слёзатачывы газ супраць пратэстоўцаў.
Вырак суда 06.10.2022:
2.5 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
12.08.2022 затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года, а таксама за каментары ў дачыненні да прадстаўнікоў праваахоўных органаў у Гродне губопікам, збіты, адпраўлены ў ІЧУ.
13.08.2022 з ІЧУ адпраўлены ў Гродзенскую бальніцу, пасля чаго Дзянісу ўдалося пакінуць тэрыторыю РБ. На кастрычнік 2025 года заведзена некалькі крымінальных спраў (арт. 368, 369, 342), знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку (РБ-РФ).
Аляксей быў асуджаны за паведамленні ў чаце "Гродна для жыцця" з заклікамі да акцый прамога дзеяння, а таксама за інструкцыі па вырабе кактэйляў Молатава. На судзе ён прызнаў віну, але адмовіўся даваць паказанні.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага — і вывезены ва Украіну.
Валянцін быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па трох крымінальных артыкулах.
У студзені 2022 года яго прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі за "публікацыі ў сацыяльных сетках, якія змяшчаюць заклікі да вулічных пратэстаў і актыўнага супраціўлення ў выпадку іх падаўлення", а таксама за здымку пратэсту 12 жніўня 2020 года на праспекце Касманаўтаў у Гродне, відэа якога ён размясціў разам са сваімі каментарамі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага — і вывезены ва Украіну.
Быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 года за ўдзел у Маршы адзінства ў Гродне 6 верасня 2020 года, а праз тыдзень у дачыненні да яго была абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Мужчына да суда ўтрымліваўся ў гродзенскай турме.
Прыгавор агучылі 13 снежня 2021 года.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены восенню 2023 года.
Вырак суда 13.12.2021:
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
жыхар Гродна, затрыманы 30 верасня 2021 года разам з жонкай Аленай Ягорычавай па крымінальнай справе па арт. 342 Крымінальнага кодэкса на працы, па справе Малочнага Свету (марш за 06.09.2020).
27.01.2024 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Дырэктар студыі вэб-дызайну "Іквадрат" у Гродне. Пасля збіцця сілавікамі 10 жніўня 2020 года патрапіў у трампункт. Быў затрыманы 25 жніўня 2021 года, у офісе ягонай студыі прайшоў ператрус. 8 верасня 2021 года стала вядома, што Глебу прад'яўлена абвінавачанне па 342 ст. КК РБ. У Глеба 2 непаўналетнія дзіцяці.
У канцы чэрвеня 2023 г. вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу.
05.05.2023 адбыўся суд па ўзмацненні жорсткасці рэжыму, Глебу замянілі абмежаванне волі на пазбаўленне волі ў калоніі. 13.06.2023 адбудзецца апеляцыйны суд.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.