Руслан — бізнесмен, заснавальнік і былы дырэктар візавага цэнтра Іспаніі ў Мінску — быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у кастрычніку 2021 года ў аэрапорце, калі збіраўся пакінуць Беларусь. Затрыманне адбылося ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па палітычных матывах.
У сакавіку 2023 года Руслан быў асуджаны па артыкулах "дача хабару" і "здрада дзяржаве". Суд прыгаварыў яго да працяглага тэрміну пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
У жніўні 2024 года ўмовы яго ўтрымання былі больш жорсткімі — Руслана перавялі на турэмны рэжым. З таго моманту яму забаронены перадачы, спатканні і іншыя формы падтрымкі. На асабістыя патрэбы яму дазволена выкарыстоўваць не больш за адну базавую велічыню ў месяц.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Аляксандр быў асуджаны па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе, і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 21.02.2023
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Зміцер, дырэктар кампаніі «Europcar», партнёра «Uber» у Менску, упершыню быў затрыманы ў лістападзе 2020 года па адміністрацыйным артыкуле за ўдзел у пратэстных акцыях, якія праходзілі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. У другі раз ён быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «акт тэрарызму».
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 года па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група, мэтай якой было здзяйсненне экстрэмісцкіх злачынстваў. У групу ўваходзілі радыкальна настроеныя асобы, у тым ліку былыя і дзейныя вайскоўцы, супрацоўнікі сілавых структур, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам».
Гэтая справа звязана з абвінавачваннямі ў спробе падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і «арганізацыі масавых беспарадкаў».
Змітра асудзілі па некалькіх крымінальных артыкулах, яму быў прызначаны вялікі тэрмін пазбаўлення волі і штраф, а таксама ён быў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі і адміністрацыйна-гаспадарчымі абавязкамі, на пяць гадоў.
Вырак суда 21.06.2023
11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, 3000 базавых велічынь штрафу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Адзін з найбольш вядомых беларускамоўных блогераў у «нулявыя» і былы актывіст. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
Іван быў затрыманы 5 студзеня 2023 года, атрымаў 13 сутак адміністратыўнага арышту і 18 студзеня было выстаўлена крымінальнае абвінавачанне.
17.04.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У чэрвені 2025 года стала вядома, што Івана зноў затрымалі, на гэты раз за каментар па арт. 368 КК РБ.
Вырак суда 28.04.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 25.07.2023
невядома.
Вырак суда 25.08.2025
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Меркавана затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
14.03.2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 28.12.2022:
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
13 жніўня 2024 года ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска суддзя Лаўрыновіч Вольга будзе прымаць рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Па стане на кастрычнік 2025 г. стала вядома, што Віктар зноў затрыманы і ўтрымліваецца ў СІЗА №1.
14.03.2023
01.11.22 зажержан
16.11.22 помещен в карцер окрестино
25.11.22 этапирован на володарку
10.02.23 закрытие дела по 342.1
14.03.23 суд (1 год 6 месяцев ограничения без направления)
Вырак суда 14.03.2023
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Суд па змене рэжыму 13.08.2023
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
20.10.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 22.08.2023
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 20.10.2023
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Аглядальнік, рэжысёр, арганізатар мядовых кірмашоў і дырэктар кампаніі "Цар-мёд".
Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту 23.08.2020 года ў якасці аглядальніка
Увосень 2024 года Юрыю замянілі рэжым і адправілі здабываць тэрмін у калонію.
Увосень 2025 года стала вядома, што Юрыя асудзілі яшчэ па адной крымінальнай справе і прысудзілі пазбаўленне волі. Падрабязнасці справы невядомыя.
Вырак суда 15.09.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Апеляцыя 29.11.2022
прысуд пакінуты без змены.
Суд па змене рэжыму 30.09.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
У пачатку верасня тэлеграм-канал валанцёрскай ініцыятывы "Спісы затрыманых" апублікаваў інфармацыю аб затрыманні цэлай сям'і: Яна, Анастасіі і Алеся Папковічаў.
У кватэру Яна ўварваўся спецназ. Падчас затрымання сілавікі стрэлам з аўтамата паранілі сабаку , які пачаў на іх брахаць.
Месяц Ян знаходзіўся ў СІЗА КДБ, дзе яго катавалі і ён ня мог хадзіць. У сюжэтах на БТ Яна паказалі як найміта, які збіраўся ва Украіну. Вядома , што на судзе Ян сваю віну не прызнаў. Адзін са сведкаў на судзе заявіў, што "на яго ціснулі, і ён падпісваў усё, што скажуць". У якасці доказаў віны Яна агучваліся яго прыватныя перапіскі з жонкай, а таксама сябрамі, якія, паводле следства, служаць ва Украіне ў паліцы Каліноўскага.
Ян працаваў інкасатарам у "Белгазпрамбанку".
У сакавіку 2024 года Яна асудзілі па арт.411 КК РБ і дадалі яшчэ 3 месяцы пазбаўлення волі да ўжо існуючага прысуду.
3 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Апеляцыя 12.03.2024
невядома.
Вырак суда 14.04.2025
9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Арцёма прызналі вінаватым у тым, што, паводле матэрыялаў абвінавачання, у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Мінску, падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, ён выходзіў на праезную частку, блакіраваў рух транспарту, выкрыкваў лозунгі і не падпарадкоўваўся законным патрабаванням улады.
Акрамя таго, 1 студзеня 2022 года, знаходзячыся ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы, ён беспадстаўна прымяніў гвалт да іншага мужчыны. Арцёма прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем.
У кастрычніку 2023 г. адбыўся разгляд справы аб узмацненні рэжыму; прычыны і вынік пасяджэння невядомы.
Вырак суда 05.07.2022
4 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Агент па нерухомасці, блогер, аўтар блога "Беларусь у акне". На ягоны TikTok-акаўнт быў падпісаны 431 чалавек. У роліках ён гумарыстычна камэнтуе беларускія навіны.
Пры затрыманні быў збіты. Аляксандра ўжо збівалі да гэтага - ён трапіў пад хвалю катаванняў на Акрэсціна падчас жнівеньскіх пратэстаў. Паводле апублікаванага на яго старонцы медыцынскага зняволення, яго жорстка збілі падчас затрымання на выхадзе з дому 12 жніўня і на Акрэсціна, на яго целе было 47 гематам.
Мужына падаў заяву ў СК з патрабаваннем правесці праверку па факце яго збіцця. Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, вядома, адмовілі. Падчас разгляду крымінальнай справы ўстаноўлена , што Аляксандр са жніўня па кастрычнік 2020 года неаднаразова браў удзел у блакаванні руху транспартных сродкаў у Мінску, размяшчаў у сацыяльных сетках відэа з абразамі Лукашэнкі.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
17.10.2022 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 21.10.2022:
невядома
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Зміцер быў асуджаны ў жніўні 2022 года ў межах крымінальнай справы па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску. Зміцер патрапіў на відэа журналіста з акцый пратэсту ў першыя дні пасля выбараў.
У траўні 2023 года стала вядома, што Дзмітрыя затрымалі ў папраўчай установе і судзілі па адміністрацыйным артыкуле за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў», прыгаварыўшы да адміністрацыйнага арышту, які ён адбываў у Гомельскім ІЧУ.
У ліпені таго ж года адбылося судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі; вынік паседжання невядомы.
Вырак суда 05.08.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Затрымана за маляванне праз трафарэты "Пагоні". У судзе Цэнтральнага раёна Менска 20 верасня вынеслі прысуды тром палітвязням - стрыечнаму брату палітыка Паўла Латушкі Анатолю Латушцы, Ліліі Ананян, Алене Маліноўскай. На судзе Латушка і Маліноўская віну не прызналі, Ананян - прызнала цалкам. У выніку, суддзя Дзмітрый Карсюк прыгаварыў Анатоля да 6 гадоў калоніі, Алену — да 4 гадоў калоніі, Лілію — да 5 гадоў "хатняй хіміі" і яе вызвалення ў зале суда.
Дома ў Алены застаўся непаўналетні сын.
У канцы жніўня 2025 года Алена павінна была выйсці на волю, але яетак і не выпусцілі.Як распавялі "Нашай Ніве" сябрыАлены, жанчыну перавезлі ў Мінск,дзе завяліна яе новуюкрымінальнуюсправу.
Вырак суда 20.09.2022
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 02.12.2022
прысуд пакінуты без змены.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы 9 лістапада 2021 года за ўдзел у пратэстах. Спачатку яго змясцілі ў СІЗА КДБ, пасля перавялі ў СІЗА-1.
Таксама яго абвінавацілі ў атрыманні з-за мяжы тэлескапічных дубінак, электрашокераў і іншых сродкаў.
Вырак суда 01.07.2022
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя дата невядомая
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.