Мікіта Емяльянаў - палітвязень анархіст, які даўжэй за ўсіх знаходзіцца ў няволі ў Беларусі. Мікіта быў затрыманы ў 2019 годзе за праведзеныя акцыі салідарнасці з палітвязнямі таго часу. Ён здзейсніў сімвалічныя акты прамога дзеяння, каб выказаць сваю пазіцыю і прыцягнуць увагу беларускага грамадства да палітычных рэпрэсій. Адной з такіх акцый стаў кактэйль Молатава, кінуты ў дзверы СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага. Разбурыць турмы! Свабоду палітвязням! Свабоду Мікіце Емяльянаву!
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.