Валянцін Генадзевіч Штэрмер
  • Аб'яднанні
  • Прадпрымальнікі
Валянцін Генадзевіч Штэрмер
Былыя палітвязні
У зняволенні: ~598 дзён
folder Катэгорыі спраў: Антываенныя дзеянні
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 02.02.1964
Знаходзіўся ў: ПК-17ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
XX.01.2025 Валянцін быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі за "восем каментароў на тэму расійскай агрэсіі", а таксама за ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання. У калонію ён прыехаў пасля інсульту. Валянцін памёр у пачатку 2025 году. Няма ўпэўненасці, ці памёр Штэрмер у калоніі ці быў вывезены ў бальніцу - турэмны або грамадзянскі. Падрабязная інфармацыя хаваецца рэжымам РБ.
  • Аб'яднанні
  • Прадпрымальнікі
Даслаць інфармацыю

Валянціна паводле праўладных тэлеграм-каналаў затрымалі 9 чэрвеня 2023 года за "восем каментароў на тэму расійскай агрэсіі з абразамі грамадзян Расіі", чым ён нібыта "паспрабаваў распаліць нацыянальную варожасць".

Да арышту Валянцін Штэрмер з'яўляўся дырэктарам ТАА "Авангардбізнэсрэсурс", быў заснавальнікам камерцыйных фірм у Расіі.
Суд прызнаў Штэрмера вінаватым ва ўваходжанні ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах учынення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці.

01.12.2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.

У калонію ён прыехаў пасля інсульту. "Валянцін вельмі павольна гаварыў, ды і хадзіў з цяжкасцю - калі мы ішлі з працы, ён заўсёды адставаў, таму што не паспяваў. Плюс зімой паслізнуўся і ўпаў. У яго быў ці то пералом рукі, ці то вывіх", - распавёў палітвязень.

Валянцін памёр у пачатку 2025 году.

Дакладная дата смерці невядомая. Таксама няма ўпэўненасці, ці памёр Штэрмер у калоніі ці быў вывезены ў шпіталь — турэмны ці грамадзянскі. У рэаліях лукашэнкаўскай дыктатуры ўся падобная інфармацыя хаваецца.

Вырак суда 04.10.2023
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 01.12.2023
невядома.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0