- Аб'яднанні
- Актывісты
Старшыня Бабруйскай суполкі Беларускага Незалежнага прафсаюза. Мужчыну абвінавачвалі ў абразе двух супрацоўнікаў міліцыі . Суд адбыўся ў закрытым рэжыме.
У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 12 снежня 2024 года суддзя Серакова Вольга прыняла рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
- Аб'яднанні
- Студэнты
Мацвей, экспедытар і студэнт Мінскага каледжа прадпрымальніцтва, быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту — Маршы вызвалення палітвязняў, якая прайшла 4 кастрычніка 2020 года ў Мінску.
У снежні 2024 года стала вядома, што ў дачыненні да Мацвея адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Аляксандр двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за расклейку ўлётак і быў асуджаны за тое, што, паводле версіі дзяржабвінавачання, у іх змяшчаліся звесткі абразлівага характару ў дачыненні да супрацоўніка Ленінскага РАУС Брэста, што стала падставай для крымінальнай справы.
Аляксандр паспеў пакінуць Беларусь да таго, як пачаў адбываць пакаранне.
У снежні 2024 года ў дачыненні да яго адбылося завочнае судовае пасяджэнне па замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Яўген быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
У снежні 2024 года стала вядома, што ў дачыненні да Яўгена адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Радзівон быў затрыманы і асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці па справе Радзівона адбылося завочнае судовае паседжанне аб «замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу».
Жанна была асуджаная за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася 6 верасня 2020 года ў Гродне супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту ў краіне. Яна была прыгаворана да адбывання пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу, пасля чаго ёй давялося пакінуць Беларусь.
У 2024 годзе стала вядома, што супраць Жаны ў рамках спецвытворчасці распачалі новую крымінальную справу і завочна асудзілі па артыкуле аб "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
Вадзім быў асуджаны ў межах крымінальнай «справы карагодаў», узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла 13 верасня 2020 года ў Брэсце.
У снежні 2024 года стала вядома, што ў дачыненні да Вадзіма адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Іван, актывіст анархічнага руху, упершыню быў затрыманы ў разгар жнівеньскіх пратэстаў супраць вынікаў выбараў 2020 года. Падчас затрымання ён падвергся жорсткаму збіццю, у выніку чаго доўгі час быў вымушаны перамяшчацца толькі на інваліднай калясцы.
Чарговы раз Івана затрымалі восенню таго ж года. Яго абвінавацілі ў перакрыцці дарог у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года каля гандлёвага цэнтра "Рыга" ў Мінску. Пазней ён быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
У кастрычніку 2024 года стала вядома, што ў адносінах да Івана адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Ціхан быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, звязанай з падзеямі 6 верасня 2020 года, падчас правядзення “Маршу адзінства” ў Мінску, і асуджаны за “ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.
Вызвалены ў сакавіку 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Упершыню Андрэя затрымалі ўвечары 9 жніўня 2020 года, калі ён умяшаўся, каб абараніць пажылога мужчыну, якога збівала група людзей у балаклавах на вуліцы Салігорска. Яго збілі і арыштавалі, прысудзіўшы 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мітынгу, які пачаўся толькі праз дзве гадзіны пасля затрымання і ў іншым раёне.
У снежні 2020 года Андрэй далучыўся да стачачнага камітэта "Беларуськалія", дзе працаваў электраслесарам. Пазней, з-за пагрозы арышту, Андрэй з'ехаў у Расію, але быў затрыманы на запыт беларускіх уладаў, якія абвінавачвалі яго ў прымяненні гвалту да міліцыі, з мэтай экстрадыцыі.
24 чэрвеня 2021 года, па заканчэнні лімітавага тэрміну ўтрымання пад вартай па гэтым абвінавачанні, яго вызвалілі.
У 2024 годзе супраць Андрэя пачалося завочнае судаводства, і ён быў асуджаны за "гвалт або пагрозу гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
Арсеній быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яго асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Па версіі абвінавачання, з-за прастою тралейбуснага і аўтобуснага паркаў быў нанесены ўрон у памеры каля 660 беларускіх рублёў.
У снежні 2024 года стала вядома, што ў дачыненні да Арсенія адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Праваабаронцы
Леанід, старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна”, з'яўляецца праваабаронцам з 20-гадовым досведам працы па аднаўленні парушаных правоў грамадзян. Ён актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і накіраванні мноства індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі. У 2020 годзе Леанід аказваў юрыдычную дапамогу ў абскарджанні рашэнняў судоў па справах удзельнікаў мітынгаў у Гомелі, якія праходзілі пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. У студзені 2021 года яго затрымалі і асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту.
Вызвалены 21 ліпеня 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У пачатку сакавіка 2024 года супраць Леаніда была ўзбуджана завочная крымінальная справа за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". У чэрвені гэтага ж года адбыўся завочны суд, на якім яму было прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Вадзім, архітэктар, быў затрыманы і збіты падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі на плошчы Перамен 15 лістапада 2020 года і шпіталізаваны з траўмамі. Ён не прызнаў віну, заявіўшы, што ўдзел у мерапрыемстве — ягоны грамадзянскі абавязак, і быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
15 сакавіка 2024 года супраць Вадзіма была распачатая «спецыяльная вытворчасць», і ўлетку яго завочна абвінавацілі ў «змове з мэтай захопу ўлады», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання».