18.04.2024 роўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа пра затрыманне брэстаўчаніна за ўдзел у пратэсце 2020 года. На камеру Зміцер кажа, што на акцыі людзі «выкарыстоўвалі брук, ламалі лаўкі, будавалі барыкады». Па якім артыкуле абвінавачваюць Постнікава, аўтары канала не ўдакладняюць.
Вырак суда 20.09.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 22.11.2024
прысуд пакінуты без змены.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Па дадзеных, атрыманых у розны час ад крыніц , вядома што ў мужчыны праводзілі ператрус 1 снежня 2021 года. А ў верасні 2022 года Чопіка затрымалі спачатку па артыкуле 19.11 КаАП, але калі аказалася што ў мужчыны проста няма тэлефона дзе могуць быць нейкія «экстрэмісцкія матэрыялы», то склалі пратакол ужо па арт.24.23 КаАП. Падставай для пратакола стаў бчб-сцяг, прыклеены скотчам знутры да акна дома - вось толькі сам мужчына сцвярджаў, што сцяг з'явіўся ўжо пасля таго, як яго затрымалі і даставілі ў ІЧУ.
Апошні віток эскалацыі паміж Чопікам і сілавікамі здарыўся ў пачатку сакавіка 2024 года: брэстаўчаніна зноў затрымалі. Пасля затрымання мужчыну дастаўлялі на хуткую са слядамі моцнага збіцця, а колер асобы Чопіка быў жоўтым (што можа казаць аб пашкоджанні печані з-за збіцця). 28 сакавіка 2024 года, МУС аб'явіла , што змясціла брэстаўчаніна ў СІЗА. Па ўзросце і па гісторыі мужчыны («сістэматычна наведваў суды па крымінальных справах») можна зрабіць выснову, што гаворка менавіта пра Віталя Чопіка. Яго падазраюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
Вырак суда 15.11.2024
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 1000 базавых велічынь штрафу.
Апеляцыя 04.02.2025
невядома.
Суд па змене рэжыму 17.02.2026
невядома гадоў турэмнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Аляксей, актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ў сакавіку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць анархістаў з Брэсцкай вобласці. Ён быў асуджаны па некалькіх крымінальных артыкулах, такіх як "удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім".
Вядома, што ў аснову абвінавачання лёг эпізод з перакрыццем дарог у Брэсце ў 2018 годзе падчас пратэсту супраць будаўніцтва завода АКБ, а таксама ўдзел у "Маршы недармаедаў", які адбыўся 5 сакавіка 2017 года.
6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Аляксандра затрымалі пасля акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якая праходзіла 11 жніўня 2020 года ў Брэсце. На гэтай акцыі ў патыліцу быў застрэлены Генадзь Шутаў, чаму Аляксандр стаў сведкам. Пазней яго асудзілі за супраціў і замах на капітана Рамана Гаўрылава, які застрэліў пратэстуючага, і прапаршчыка Арсенія Галіцына, якія выступілі ў ролі пацярпелых.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Віталь быў затрыманы і ўвосень 2024 года прызнаны вінаватым па артыкуле "удзел у масавых беспарадках", прыгавораны да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 20.09.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Ігар быў затрыманы вясной 2025 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і летам таго ж года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 11 жніўня ў Брэсце.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
Вырак суда 26.06.2025
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Андрэй быў асуджаны па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда дата невядомая
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.