- Аб'яднанні
- Журналісты
Інэса – журналістка “Радыё Свабода”. Раней працавала на радыё "Беларуская маладзёжная", затым - на "101.2 fm". На “Радыё Свабода” займалася тэмамі медыцыны, адукацыі, сацыяльнай сферы і актыўна асвятляла важныя падзеі грамадскага і палітычнага жыцця. У верасні 2020 года пазбавілася акрэдытацыі МЗС у сувязі з рашэннем ведамства правесці пераакрэдытацыю журналістаў замежных СМІ.
16 ліпеня 2021 года яе затрымалі падчас маштабных ператрусаў у незалежных журналістаў. Праз дзесяць дзён, дзевяць з якіх яна трымала галадоўку, Інэсу вызвалілі, пакінуўшы ў статусе падазраванай.
Пазней яна пакінула Беларусь.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Алег – журналіст “Радыё Свабода”, раней працаваў у газэце “Знамя юности” і быў адным са стваральнікаў агенцтва “РИД”. Летам 2020 года актыўна асвятляў пратэсты ў Беларусі і вёў стрымы, а ў жніўні пазбавіўся акрэдытацыі МЗС разам з іншымі журналістамі замежных СМІ.
16 ліпеня 2021 года яго затрымалі падчас маштабных ператрусаў у незалежных журналістаў, праз дзесяць дзён вызвалілі, пакінуўшы ў статусе падазраванага. 23 снежня таго ж года сілавікі зноў уварваліся ў яго дом і ўзялі пад варту па крымінальнай справе аб "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх".
У сакавіку 2022 года суд прызнаў Алега вінаватым, заявіўшы, што ён удзельнічаў у несанкцыянаваных акцыях, падчас якіх "Мінсктранс" налічыў урон у памеры 56 тысяч рублёў.
У верасні 2022 года журналіст быў вызвалены ў межах памілавання.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Андрэй — кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу "Наша Ніва", аўтар часопіса "Наша гісторыя". З 2006 да 2017 года быў галоўным рэдактарам выдання. 8 ліпеня 2021 года яго затрымалі па справе аб "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Пазней яму прад'явілі абвінавачанне па артыкуле аб "нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу" — за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных асоб замест юрыдычных асоб. Следства налічыла ўрон больш за 10 тысяч рублёў.
У сакавіку 2022 года яго прыгаварылі да пазбаўлення волі, нягледзячы на тое, што ўрон быў поўнасцю кампенсаваны.
У жніўні 2023 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Андрэй – галоўны рэдактар часопіса “Наша гісторыя”.
8 ліпеня 2021 года яго затрымалі па справе аб "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", у кватэры пры гэтым прайшоў ператрус.
Вызвалены 21 ліпеня 2021 года пад падпіску аб нявыездзе. Пазней пакінуў Беларусь.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Ягор — галоўны рэдактар сайта "Наша Ніва" (nn.by), працуе ў выданні з 2009 года. 8 ліпеня 2021 года яго затрымалі па справе аб "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Пазней яму прад'явілі абвінавачанне па артыкуле аб "нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу" — за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных асоб замест юрыдычных асоб. Следства налічыла ўрон больш за 10 тысяч рублёў.
У сакавіку 2022 года Ягора прыгаварылі да пазбаўлення волі, нягледзячы на тое, што ўрон быў цалкам кампенсаваны.
У жніўні 2023 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Журналісты
- Спартсмены
Аляксандр, футбаліст клуба «Крумкачоў», журналіст Tribuna.com і аўтар YouTube-канала «Часнок», быў затрыманы дома 3 чэрвеня 2021 года. Яго асудзілі на 30 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 24.23 КаАП — нібыта за сцяг на акне, але пасля адбыцця тэрміна не вызвалілі і перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе аб «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». У студзені 2022 года Аляксандра прыгаварылі да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксандр, намеснік дырэктара TUT.BY па тэхнічных пытаннях, быў затрыманы 18 траўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай супраць TUT.BY па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
У сакавіку 2022 года ён быў вызвалены з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанні з яго знятыя не былі.
У красавіку 2023 года стала вядома, што крымінальны пераслед у дачыненні да Аляксандра і яшчэ васьмі фігурантаў «справы TUT.BY» быў спынены на падставе станоўчага разгляду хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, раней пададзеных імі.
Анжэла, галоўны бухгалтар TUT.BY, была затрымана 18 траўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы супраць TUT.BY, узбуджанай па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
У сакавіку 2022 года яна была вызвалена з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанні з яе зняты не былі.
У красавіку 2023 года стала вядома, што крымінальны пераслед у дачыненні да Анжэлы і яшчэ васьмі фігурантаў «справы TUT.BY» быў спынены на падставе станоўчага разгляду хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, раней пададзеных імі.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Сяргей, генеральны дырэктар Hoster.by, быў затрыманы 18 траўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай супраць TUT.BY па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
У верасні 2021 года ён быў вызвалены з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанні з яго знятыя не былі.
У красавіку 2023 года стала вядома, што крымінальны пераслед у дачыненні да Сяргея і яшчэ васьмі фігурантаў «справы TUT.BY» быў спынены на падставе станоўчага разгляду хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, раней пададзеных імі.
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Навукоўцы
Юлія — беларуская пісьменніца, культуролаг, прафесар і ўдава заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера — была затрымана 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы супраць TUT.BY, узбуджанай па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
У яе дом прыйшлі з ператрусам, падчас якога ёй стала дрэнна з сэрцам — у яе здарыўся гіпертанічны крыз. Пад канвоем Юлію даставілі ў лякарню. Пасля выпіскі ў той жа дзень больш за суткі заставалася невядомым яе месцазнаходжанне. Пазней стала вядома, што Юлію змясцілі пад хатні арышт.
У студзені 2022 года мера стрымання была зменена з дамашняга арышту на падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанні не былі знятыя.
У красавіку 2023 года стала вядома, што крымінальны пераслед у дачыненні да Юліі і яшчэ васьмі фігурантаў «справы TUT.BY» быў спынены на падставе станоўчага разгляду хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, раней пададзеных імі.
- Аб'яднанні
- Юрысты
Ірына, былая юрыстка TUT.BY, была затрымана 18 траўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы супраць TUT.BY, узбуджанай па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
У красавіку 2022 года стала вядома, што мера стрымання была зменена з хатняга арышту на падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанні не былі знятыя.
У красавіку 2023 года стала вядома, што крымінальны пераслед у дачыненні да Ірыны і яшчэ васьмі фігурантаў «справы TUT.BY» быў спынены на падставе станоўчага разгляду хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, раней пададзеных імі.
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Журналісты
Раман — беларускі журналіст і былы рэдактар тэлеграм-каналаў "NEXTA" і "Беларусь галаўнога мозгу", прызнаных уладамі экстрэмісцкімі. У 2020 годзе яму інкрымінавалі некалькі крымінальных артыкулаў, у тым ліку "арганізацыю масавых беспарадкаў" і "распальванне варожасці". У траўні 2021 года ён быў затрыманы пасля прымусовай пасадкі беларускімі ўладамі рэйса Ryanair у Мінску, які рухаўся па маршруце Афіны - Вільнюс.
У чэрвені таго ж года ён быў пераведзены пад хатні арышт.
Судовы працэс па “справе NEXTA” пачаўся ў 2023 годзе. Рамана прысудзілі да працяглага тэрміну пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, аднак пасля абвяшчэння прысуду ён не быў узяты пад варту і працягваў знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Быў вызвалены ў траўні 2023 года ў рамках памілавання.
Андрэй, менеджэр TUT.BY і супрацоўнік кампаніі "Паблішэр Бокс", быў затрыманы 18 траўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай супраць TUT.BY па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
У сакавіку 2022 года ён быў вызвалены з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанні знятыя не былі.
У красавіку 2023 года стала вядома, што крымінальны пераслед у дачыненні да Андрэя і яшчэ васьмі фігурантаў «справы TUT.BY» быў спынены на падставе станоўчага разгляду хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, раней пададзеных імі.
Ірына, намесніца дырэктара TUT.BY і адна з першых супрацоўніц ТАА «Тут Бай Медыя», была затрымана 18 траўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай супраць TUT.BY па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры .
У сакавіку 2022 года яна была вызвалена з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанні знятыя не былі.
У красавіку 2023 года стала вядома, што крымінальны пераслед у дачыненні да Ірыны і яшчэ васьмі фігурантаў «справы TUT.BY» быў спынены на падставе станоўчага разгляду хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, раней пададзеных імі.
Марыя, намеснік галоўнага бухгалтара TUT.BY, была затрымана 18 траўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы супраць TUT.BY, узбуджанай па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
У сакавіку 2022 года яна была вызвалена з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанні знятыя не былі.
У красавіку 2023 года стала вядома, што крымінальны пераслед у дачыненні да Марыі і яшчэ васьмі фігурантаў «справы TUT.BY» быў спынены на падставе станоўчага разгляду хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, раней пададзеных імі.
