- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Мікалай быў затрыманы ў красавіку 2021 года па справе аб падзеях 18 кастрычніка 2020 года падчас "Партызанскага маршу" ў Мінску. Яго абвінавацілі па трох артыкулах КК: за ўдзел у масавых беспарадках, наўмыснае пашкоджанне маёмасці і пагрозу прымянення насілля ў адносінах да сілавікоў. Па версіі абвінавачання, ён кідаў камяні і асфальт у службовыя мікрааўтобусы з байцамі "Алмаза", прычыніўшы матэрыяльную шкоду. Пацярпелымі прызнаны 13 сілавікоў, але ў судзе выступілі толькі трое — у балаклавах і са змененымі імёнамі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў лютым 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначанага судом.
Аляксандр быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту з боку сілавікоў, які праходзіў у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года ў Менску на праспекце Пераможцаў. Яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і вызвалілі ў зале суда.
Аляксандр быў затрыманы ў бацькоў у Лунінцы 7 чэрвеня 2021 года, пасля чаго перавезены ў Мінск, затым — у Жодзіна, дзе яго ўзялі пад варту ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля шэсця ў Курапаты, якое прайшло 1 лістапада 2020 года ў Мінску. Праз два месяцы яго асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прысудзілі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову.
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
У лістападзе 2024 года ў рамках спецвытворчасці ў дачыненні да Аляксандра адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Сяргей быў затрыманы ў траўні 2021 года па абвінавачанні ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску супраць вынікаў выбараў і гвалту ў краіне з боку сілавікоў. У верасні 2021 года яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання і вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Валерый быў асуджаны за нібыта пакінутыя дзве ўвагнутасці на спецтранспарце супрацоўнікаў МУС на вуліцы Якуба Коласа ў Мінску падчас акцыі пратэсту 6 снежня 2020 года.
Вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы назначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Затрыманыя да 18 гадоў
- Студэнты
Максім, студэнт Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа, быў затрыманы 19 кастрычніка 2020 года каля 7.30 раніцы, калі выходзіў з пад'езда і накіроўваўся на вучобу. Яго затрымалі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за блакіраванне дарогі ў мікрараёне Серабранка ў Мінску 13 кастрычніка 2020 года. Максіма абвінавацілі ва «ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Ён быў вызвалены з-пад варты ў залі суда. На момант затрымання і вынясення прысуду Максім быў непаўналетнім, акрамя таго, ён мае сур'ёзныя праблемы са здароўем — загана сэрца.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Васіль быў затрыманы ў траўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за аднаўленне графіці з «дыджэямі перамен» у знакамітым пратэстным двары «Плошча Перамен» па артыкуле «злоснае хуліганства, учыненае групай асоб». У жніўні таго ж года яго прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем і вызвалілі з-пад варты ў зале суда да ўступлення прыгавору ў сілу.
Вядома, што ў кастрычніку 2024 года ў дачыненні да Васіля ў рамках спецвытворчасці разглядалася справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Сяргей быў затрыманы ў траўні 2021 года па абвінавачанні ў "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску супраць вынікаў выбараў і гвалту ў краіне з боку сілавікоў. У верасні 2021 года яго прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем і вызвалілі з-пад варты ў зале суда да ўваходжання прыгавору ў сілу.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці па справе Сяргея адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні "замены абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на пазбаўленне волі".
- Аб'яднанні
- Спартсмены
Расціслава, былога футбаліста «Гарадзеі», затрымлівалі тройчы — са жніўня 2020 года па вясну 2021-га — і адпраўлялі адбываць адміністрацыйныя арышты. Апошні раз, 17 траўня 2021 года, яму прысудзілі 15 сутак за непадпарадкаванне міліцыі. Аднак пасля іх адбыцця ён на волю не выйшаў і быў пераведзены ў СІЗА па абвінавачанні ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Крымінальную справу на Расціслава распачалі пасля акцыі-шэсця ў Курапаты, якая прайшла 1 лістапада 2020 года. У верасні 2021 года яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання і вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
Таццяна, адміністратар канала «Кіроўцы 97%», была асуджаная за «заклікі да масавых беспарадкаў і блакіровак дарог у сувязі з незадаволенасцю ўладай і фальсіфікацыяй выбараў». Да суда яна знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе, а судовае паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Аляксандр, актывіст і валанцёр перадвыбарчага штаба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, быў затрыманы ў траўніі 2021 года і асуджаны за ўдзел у масавай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту ў краіне, якая праходзіла 16 верасня 2020 года ў Менску.
Да пачатку адбывання пакарання яму ўдалося пакінуць Беларусь.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Уладзімір, студэнт Акадэміі авіяцыі, быў затрыманы і асуджаны ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Менску, калі людзі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння ЦВК не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала. Яго прыгаварылі да абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу і абавязалі выплаціць буйную кампенсацыю «пацярпелым».
У 2023 годзе стала вядома, што яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання, замяніўшы абмежаванне волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
Зміцер быў затрыманы восенню 2020 года і пасля асуджаны па абвінавачанні ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Па версіі абвінавачання, з 31 жніўня па 30 кастрычніка 2020 года ён, будучы адміністратарам Telegram-чата «Мінск. Перакрыцце дарог. Чат», публікаваў інструкцыі па блакаванні руху транспарта, шукаў удзельнікаў і каардынаваў іх дзеянні.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Праваабаронцы
Марыя была затрымана 9 верасня 2020 года і асуджана за надпіс "Не забудзем" на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, які быў застрэлены каля станцыі метро "Пушкінская" падчас пратэсту, які праходзіў 10 жніўня 2020 года ў Мінску.
Ілья быў затрыманы ў сакавіку 2021 года і асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі 9-10 жніўня 2020 года ў Менску. Ён са шматдзетнай сям'і і на момант арышту з'яўляўся яе адзіным карміцелем. Суд прыгаварыў яго да абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу.
У лютым 2022 года адбылося судовае паседжанне, па выніках якога рэжым адбывання пакарання быў больш жорсткім, і Іллю накіравалі ў калонію.
Ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
| 27.05.2021 | Показания в суде: Нічога. Я ж кажу, што я толькі за, а не супраць нашай улады. Калі б я меў намер у чымсьці ўдзельнічаць, я б хаваў твар. Про сцепку, в которой стоял: ад людзей, якія стаяць побач, адчуваўся перагар, таму яму стала сорамна стаяць з імі. |
