27 верасня 2020 года на праспекце Незалежнасці ў Мінску «стаяў у счэпцы локцямі ў першым шэрагу» грамадзян, якія ішлі па праезнай частцы. У выніку гэтага, паводле версіі следства, быў блакіраваны рух грамадскага транспарту і адбыўся збой у яго працы.
Вырак суда 15.07.2022:
2,5 гады абмежаванні волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту. 8 жніўня 2022 г. Веру прызналі вінаватай у абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 КК і прызначылі ёй 2 гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ, а таксама 1000 беларускіх рублёў матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды.
У жніўні 2022 года прысудзілі 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. У верасні 2022 - 3 гады абмежавання волі без накіравання.
Правладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што яна "хайпавала ў дні пратэстаў, пазіруючы на фоне сілавікоў, фота выкладвала ў Instagram". На "пакаяным відэа" дзяўчына "прызнаецца" ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і "перакрыцці дарог".
Грамадзянін РФ. Дырэктар юрыдычнай фірмы "Юрфактар". На праўладных тэлеграм-каналах паведамляецца, што Арцём затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года і перакрыцце дарог.
Асуджаная за каментар у суполцы "Hrodna.life" на Facebook. Пацярпелыя па справе былая супрацоўніца Гарадзенскага АМАПу Марыя Мазуркевіч і цяперашняя супрацоўніца Гарадзенскага АМАП Дар'я Бандарчук. Яны вядомыя тым, што 9 жніўня ў Гродне жорстка збілі фармацэўта Марыну Палікарпаву.
Была асуджаная за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Рэчыцы.
Згодна з матэрыяламі абвінавачання, Ганна ўдзельнічала ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, пратэстуючы супраць вынікаў выбараў 9 жніўня 2020 года. Яна выйшла на дарогу, далучылася да іншых асоб і, выкарыстоўваючы дзіцячы вазок, перашкаджала руху службовага аўтамабіля АУС, прымусіўшы яго спыніцца і змяніць маршрут.
Вырак суда 13.06.2022:
2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.