У лістападзе 2020 года Алена ўдзельнічала ў акцыі медыкаў каля 1-й ГКБ, пасля чаго была аштрафаваная за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. У сакавіку 2021 года ўрач, якая працавала ў дзіцячай паліклініцы, была звольнена.
У ліпені 2021 года яе асудзілі па артыкуле "Знявага прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання і абавязаўшы выплаціць кампенсацыю супрацоўніку міліцыі Грушэўскага.
У снежні таго ж года Алену паўторна асудзілі па тым жа артыкуле — за каментар на адрас участковага інспектара міліцыі Цэнтральнага раёна Гомеля Арцёма Жаўняка. Суд зноў прызначыў абмежаванне волі і пастанавіў спагнаць з яе буйную кампенсацыю.
Вырак суда 08.07.2021
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 900 рублёў кампенсацыі.
Вырак суда 09.12.2021
3 гады абмежаванні волі без накіравання, 4000 рублёў кампенсацыі.
Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
3 гады абмежаванні волі без накіравання, 4900 рублёў кампенсацыі.
Згодна з матэрыяламі справы, 5 сакавіка 2021 года Алена з выкарыстаннем інтэрнэту ў Telegram-канале «Тыповая Беларусь» пакінула абразлівы каментар пад матэрыялам пра намесніка міністра ўнутраных справаў Генадзя Казакевіча. Яна была прыгаворана да абмежавання волі без накіравання.
Вырак суда 08.07.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Вадзім быў асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту — маршы ў падтрымку палітвязняў, які праходзіў 4 кастрычніка 2020 года ў Мінску, і прысуджаны да абмежавання волі без накіравання.
Аляксей, былы першы намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка, быў асуджаны ў ліпені 2021 года ў рамках "справы Бабарыка" па артыкуле "атрыманне хабару" і прыгавораны да абмежавання волі без накіравання.
Надзею прызналі вінаватай у тым, што з 9 па 23 лістапада 2020 года яна, наўмысна і ў непрыстойнай форме, размясціла пад відэа на YouTube, дзе ГАІ ў Бабруйску без прычыны забірае аўтамабіль, каментар з негатыўнай ацэнкай прадстаўнікоў улады — маёра міліцыі Бандура, старшага лейтэнанта Дрозда і малодшага лейтэнанта Анісічава — са змесцівам «Понабралі ідыётаў», што наносіць шкоду іх гонару і годнасці.
Таццяну асудзілі за каментар, пакінуты 14 жніўня 2020 года ў сацсетцы "Аднакласнікі" пад фота супрацоўніка міліцыі Юрыя Чарнышкова. Па версіі абвінавачання, яна публічна абразіла прадстаўніка ўлады з мэтай падарваць аўтарытэт дзяржаўных органаў. Экспертыза палічыла яе словы негатыўнай ацэнкай. Суд прыгаварыў Таццяну да абмежавання волі.
Таццяна была асуджаная за тое, што ў тэлеграм-канале «Гродна 97%» назвала Віталя Стасюкевіча — намесніка начальніка аддзела аховы грамадскага парадку УУС Гродзенскага аблвыканкама — «адмарожанай мордай». Гэтае выказванне было кваліфікаванае як абраза прадстаўніка ўлады. Таццяну прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і абавязалі выплаціць маральную кампенсацыю «пацярпеламу».
Вырак суда 29.06.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 2000 рублёў кампенсацыі.
Альберт быў асуджаны за абразу супрацоўніка АМАПа Аляксея Таляронка «з мэтай прычынення шкоды аўтарытэту дзяржаўнай улады». Па версіі абвінавачання, 25 кастрычніка 2020 года ён пакінуў абразлівы каментар у чаце «Брэст Усход 97%». На судзе віну не прызнаў, сцвярджаючы, што паведамленне апублікаваў не ён, а ягоны рахунак быў выдалены.
Вырак суда 23.06.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 500 рублёў кампенсацыі.
Тамара была асуджаная за каментар, размешчаны ў лютым 2021 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». У ходзе спрэчкі з іншым карыстальнікам яна напісала: «А ты — вош прыкарытная на грабеньчыку, калі табе падабаюцца шызоідныя прамовы параноіка. Толькі д… (чалавек з разумовай адсталасцю — ПВ), як ты, можа слухаць гэтае трызненне сівой кабылы».
Следства палічыла, што ў выказванні гаворка ідзе пра Лукашэнку, нягледзячы на тое, што яго прозвішча або пасада прама згаданыя не былі. Судовае паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме.
Дар'я была асуджаная ў красавіку 2021 года за каментар, пакінуты ў адрас падпалкоўніка міліцыі Вадзіма Палякова. У снежні таго ж года яе паўторна асудзілі — за каментар, апублікаваны ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі».
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.