Дзяніс быў асуджаны па артыкуле "Хуліганства, учыненае групай асоб" у рамках крымінальнай справы, узбуджанай за нанясенне надпісаў "3%", "Ідзі", "Жыве Беларусь" на помнік Леніну ў пасёлку Дамачава Брэсцкага раёна ў жніўні 2020 года.
Кірыл быў асуджаны па артыкуле "Хуліганства, учыненае групай асоб" у рамках крымінальнай справы, узбуджанай за нанясенне надпісаў "3%", "Ідзі", "Жыве Беларусь" на помнік Леніну ў пасёлку Дамачава Брэсцкага раёна ў жніўні 2020 года.
Максім, студэнт Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа, быў затрыманы 19 кастрычніка 2020 года каля 7.30 раніцы, калі выходзіў з пад'езда і накіроўваўся на вучобу. Яго затрымалі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за блакіраванне дарогі ў мікрараёне Серабранка ў Мінску 13 кастрычніка 2020 года. Максіма абвінавацілі ва «ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Ён быў вызвалены з-пад варты ў залі суда. На момант затрымання і вынясення прысуду Максім быў непаўналетнім, акрамя таго, ён мае сур'ёзныя праблемы са здароўем — загана сэрца.
Генадзь быў асуджаны па артыкуле "Хуліганства, учыненае групай асоб" за нанясенне графіці і надпісаў на прыпынках. Матэрыяльны ўрон ён цалкам кампенсаваў у дасудовым парадку і прызнаў сваю віну.
Вырак суда 13.05.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, прыблізна 358 рублёў кампенсацыі.
Юлія была асуджаная за каментар, пакінуты пад фатаграфіяй участковага інспектара Путнікава ў Telegram-чаце «Гродна для жыцця», які ён палічыў абразлівым.
Іван быў асуджаны за абразу былога намесьніка міністра ўнутраных справаў, Аляксандра Барсукова. Падставай для абвінавачання стаў яго каментар пад відэа «Здзекаў не было» у тэлеграм-канале «Банда Лукі».
Уладзімір быў асуджаны за рэпост двух паведамленняў у тэлеграм-чаце "Брэст для жыцця чат". Па версіі абвінавачання, у гэтых паведамленнях змяшчаліся абразы і паклёп на адрас следчага і дэкана БрДУ ім. А. С. Пушкіна, прызнаных пацярпелымі па справе. Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. У сакавіку 2021 года яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Вырак суда 24.03.2021
3 гады абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Вікторыя была асуджана за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Святлана была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Марына была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Раман быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Расціслава, былога футбаліста «Гарадзеі», затрымлівалі тройчы — са жніўня 2020 года па вясну 2021-га — і адпраўлялі адбываць адміністрацыйныя арышты. Апошні раз, 17 траўня 2021 года, яму прысудзілі 15 сутак за непадпарадкаванне міліцыі. Аднак пасля іх адбыцця ён на волю не выйшаў і быў пераведзены ў СІЗА па абвінавачанні ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Крымінальную справу на Расціслава распачалі пасля акцыі-шэсця ў Курапаты, якая прайшла 1 лістапада 2020 года. У верасні 2021 года яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання і вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Сяргея прызналі вінаватым у тым, што ў ліпені 2019 года і верасні 2020 года ён размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» фатаграфіі Лукашэнкі з непрыстойнымі каментарамі. З-за наяўнасці ненарматыўнай лексікі тэкст не быў зачытаны ў судзе.
Таццяна, адміністратар канала «Кіроўцы 97%», была асуджаная за «заклікі да масавых беспарадкаў і блакіровак дарог у сувязі з незадаволенасцю ўладай і фальсіфікацыяй выбараў». Да суда яна знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе, а судовае паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.