Святлана Анасаўна Чарапанаўна
Разглядала каля 50 скаргаў на незаконныя і палітычна матываваныя рашэнні судоў. Кожны раз ігнаравала ўсе парушэнні і пакідала рашэнні без змен.
Разглядала каля 50 скаргаў на незаконныя і палітычна матываваныя рашэнні судоў. Кожны раз ігнаравала ўсе парушэнні і пакідала рашэнні без змен.
Спіс рэпрэсаваных
Асуджаная за ўдзел у акцыях пратэсту.
Выйшла на волю 12 ліпеня 2024 г. , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Адвакат. Была затрымана ў пачатку чэрвеня 2022 года, праз два дні пасля 40-годдзя, за зліў дадзеных тэлеграм-каналам. Сілавікі прыехалі затрымліваць жанчыну з аўтаматамі і ў бронекамізэльках - яны залезлі ў вокны і выламалі дзверы.
У сакавіку 2023 г. стала вядома, што яе таксама абвінавачваюць па арт. 203-1 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці) і ч. 1 арт. 342 КК. Па версіі следства, яна нібыта арганізавала "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства", калі праводзіла кансультацыю пад Акрэсціна ў жніўні 2020 года.
На волі ў яе засталіся састарэлы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 гадоў пакутуе ад хваробы Крона.
03.10.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі.
16 верасня 2026 года была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезена ў Літву.
Казлоўскі 27 верасня 2020 года на праспекце Незалежнасці ў Менску «стаяў у счэпцы локцямі ў першым радзе» грамадзян, якія ішлі па праезнай частцы. У выніку гэтага, паводле версіі следства, быў блакіраваны рух грамадскага транспарту і адбыўся збой у яго працы.
У выніку суд прысудзіў Аляксандру пазбаўленне свабоды. Суддзя патлумачыла сваю пазіцыю па Казлоўскім тым, што раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і "шэраг злачынстваў учыніў у стане алкагольнага ап'янення".
04.04.2023 вызвалены па заканчэнні тэрміна пакарання.
Зміцер быў асуджаны ў жніўні 2022 года ў межах крымінальнай справы па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску. Зміцер патрапіў на відэа журналіста з акцый пратэсту ў першыя дні пасля выбараў.
У траўні 2023 года стала вядома, што Дзмітрыя затрымалі ў папраўчай установе і судзілі па адміністрацыйным артыкуле за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў», прыгаварыўшы да адміністрацыйнага арышту, які ён адбываў у Гомельскім ІЧУ.
У ліпені таго ж года адбылося судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі; вынік паседжання невядомы.
Упершыню Юрый быў прызнаны вінаватым у ліпені 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады". Паводле абвінавачання, 12 студзеня 2021 года ён пакінуў у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" каментар абразлівага зместу пад фатаграфіяй супрацоўніка міліцыі Антона Янушкевіча. Акрамя таго, 5 сакавіка 2021 года ў тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу" Юрый пакінуў яшчэ адзін каментар абразлівага зместу пад фатаграфіяй камандзіра АМАП Дзмітрыя Балабы.
У лістападзе 2021 года Юрыя паўторна асудзілі па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Адбываць пакаранне ён пачаў у сакавіку 2022 года.
У снежні 2022 года Юрыя змясцілі пад варту ў СІЗА па новай крымінальнай справе, узбуджанай па трох артыкулах, у тым ліку артыкул "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". 23 снежня таго ж года яго ў трэці раз прызналі вінаватым і канчаткова прыгаварылі да пяці гадоў абмежавання волі.
Быў вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла, які адбыўся 19 сакавіка. (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Акрамя пазбаўлення волі суд прысудзіў Аляксандру штраф 100 базавых, а таксама пакрыццё іску на 1500 рублёў.
31.01.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Дзмітрый быў затрыманы ў верасні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У верасні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах «распальванне варожасці», «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, выплаты буйнога штрафу і маральнай кампенсацыі.
У лютым 2023 года адбылося судовае паседжанне, па выніках якога Дзмітрыя перавялі ў калонію.
Вызвалены восенню 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Глеб, вядомы арганізатар аэраздымак квадракоптарамі, быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Вядома, што Глеб пакінуў паведамленне "Дымон ту-ду-ту" (на матыў музыкі з фільма "Бумер").
У лютым 2023 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці", "перашкаджэнне законнай прафесійнай дзейнасці журналіста", "абраза прадстаўніка ўлады", "абраза Лукашэнкі" і "заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцыі), іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь", і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму былі прымусова перамешчаныя на тэрыторыю Літвы, сярод іх — грамадзяне еўрапейскіх краін. У ліку вызваленых аказаўся і Глеб.
Дзмітрый быў затрыманы ў верасні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У жніўні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Сяргей быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У снежні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Журналісты
- Спартсмены
Аляксандр, футбаліст клуба «Крумкачоў», журналіст Tribuna.com і аўтар YouTube-канала «Часнок», быў затрыманы дома 3 чэрвеня 2021 года. Яго асудзілі на 30 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 24.23 КаАП — нібыта за сцяг на акне, але пасля адбыцця тэрміна не вызвалілі і перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе аб «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». У студзені 2022 года Аляксандра прыгаварылі да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Андрэй, сківічна-тварны хірург дзіцячай лякарні, быў затрыманы ў траўні 2021 года пасля ператрусу ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле аб "абразе прэзідэнта". Ягоная жонка разам з дзецьмі была вымушаная пакінуць краіну. Пазней Андрэю былі прад'яўленыя абвінавачанні ва «ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», а таксама ва «ўдзеле ў масавых беспарадках».
У красавіку 2022 года Андрэй быў асуджаны па чатырох крымінальных артыкулах за ўдзел у пратэстных акцыях, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе, і за публікацыі ў сацыяльных сетках, якія былі кваліфікаваныя як абразы і распальванне варожасці.
У чэрвені 2024 года яму ўзмацнілі жорсткасць меру пакарання, перавёўшы на турэмны рэжым да канца тэрміну.
У жніўні 2026 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін.
- Аб'яднанні
Глеб быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Менску, калі людзі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння ЦВК не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала, і асуджаны па некалькіх крымінальных артыкулах.
У лістападзе 2021 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання і перавялі на турэмны рэжым.
Вызвалены ў сакавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
