Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Быў затрыманы ў снежні 2021 года за ўдзел у акцыі студэнтаў 1 верасня 2020 года. Ён стаў фігурантам крымінальнай справы аб арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Аб Кастусю вядома, што ён скончыў Мінскі кулінарны каледж. Працаваў і іграў у аматарскім тэатры.
Сяргея затрымалі і асудзілі па справе аб парушэньні грамадзкага парадку падчас масавых акцыяў пратэсту. Вядома, што падставай для ўзбуджэння справы стаў ягоны ўдзел у счэпцы 9 жніўня 2020 года. У той дзень ён быў паранены.
Вызвалены ў студзені 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Член прэзідыума Каардынацыйнай рады, вядомы юрыст і міжнародны медыятар, партнёр і дырэктар юрыдычнай кампаніі "Уласава, Міхель і партнёры". Была затрымана 31 жніўня 2020 г. супрацоўнікамі ДФР. 19 кастрычніка 2020 года мера стрымання была зменена на хатні арышт. 23 кастрычніка 2020 года хатні арышт быў адменены.
Жыхар Мінска. Затрыманы 14 снежня 2021 года. Апошнія паўтара дзясятка гадоў Мікалай з'яўляецца сябрам Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі. Прычынай затрымання з'яўляецца падпіска на забароненыя тэлеграм-каналы і фатаграфіі ў сацыяльных сетках з мірных акцый пратэсту ў жніўні 2020 года.
Жыхар Мінска, які працуе менеджэрам па продажы аўтазапчастак, затрыманы 21.10.2021. У Андрэя двое дзяцей. Асуджаны за паведамленні ў чатах "Лябяжы 97" і "Цэнтральны 97".
Вызвалены ў пачатку мая 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 13.06.2022
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Уладзіслаў быў затрыманы ў лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а ў красавіку 2022 года прызнаны вінаватым і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У снежні 2024 года адбылося судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі. Вынік паседжання, як і сам факт прысутнасці на ім Уладзіслава, невядомы.
Вырак суда 06.04.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суд па змене рэжыму 24.12.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342 Крымінальнага кодэкса(Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
21.06.2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Арыштаваная за каментар па справе Зэльцэра. Па словах сваякоў, судзілі яе за відэа і каментары ў Tik-Tok. Аліна пакутуе на эпілепсію. Па справе прызначылі псіхіятрычную экспертызу - перапынак доўжыўся месяц. Дома палітвязню чакае дачка.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Ягор быў затрыманы 6 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. У лістападзе таго ж года яго асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 17.11.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суд па змене рэжыму 16.12.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Настаўнік гісторыі. Ён быў затрыманы другога лістапада 2021 года пасля вяртання з заробкаў у Польшчы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання ў Мінску. Ён з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы за арганізацыю або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Артур мае вельмі дрэнны зрок.
04.03.2022 вызвалілі ў зале суда.
Вырак суда 02.03.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.