Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш як 108 рашэнняў аб прысуджэнні як мінімум 700 сутак адміністрацыйнага арышту, штрафаў — не менш як 22085 рублёў і не менш як 40 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі.
Асудзіла экс-кандыдата ў прэзідэнты, Андрэя Дзмітрыева, прызнаўшы яго вінаватым у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ), прыгаварыўшы яго да паўтара года пазбаўлення волі.
14 сакавіка 2023 года, Мурашка вынесла прысуды: Аксане Зарэцкай - 1,5 гады пазбаўлення волі, Багдану Караўцу - на 2 гады пазбаўлення волі.

Максіма прызналі вінаватым у тым, што ён зняў з даху крамы чырвона-зялёны сцяг, скамячыў яго, выкінуў, а дрэўка зламаў. Віну прызнаў цалкам і добраахвотна кампенсаваў нанесеную матэрыяльную шкоду.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 14.06.2021
1 год абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, прыблізна 92 рубля кампенсацыі.
Дар'я была асуджаная ў красавіку 2021 года за каментар, пакінуты ў адрас падпалкоўніка міліцыі Вадзіма Палякова. У снежні таго ж года яе паўторна асудзілі — за каментар, апублікаваны ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі».
Алена была асуджана ў снежні 2020 года за нанясенне надпісу "ЯНА З НАМІ" на будынку "Мінсккамунцепласеткі" і за "ўжыванне гвалту ў дачыненні да міліцыянта" пры затрыманні.
Па версіі абвінавачання, яна распыліла фарбуючае рэчыва з балончыка ў бок галавы, тулава і канечнасцяў супрацоўніка, а таксама абмяжоўвала яго перамяшчэнне, утрымліваючы за адзенне.
Вырак суда 17.12.2020
3 гады абмежаванні волі без накіравання, 1081 рубель кампенсацыі.
Іван, дырэктар канцэртнага агенцтва Horse&Vega, быў затрыманы і асуджаны за спробу спыніць машыну ДАІ, каб прадухіліць наезд на людзей падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Менску.
Вызвалены восенню 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.