Павел Іванавіч Казакоў
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў турме №1 г. Гродна. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
11 ліпеня 2023 года ў бальніцы горада Гродна памёр палітычны зняволены Алесь Пушкін. Яго даставілі туды з тэрыторыі Турмы №1 у Гродне. У якасці кіраўніка гэтай турмы, ён нясе адказнасць за ўмовы ўтрымання і несвоечасовае аказанне медыцынскай дапамогі зняволеным, што прывяло да трагічнага зыходу.
У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў турме №1 г. Гродна. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
11 ліпеня 2023 года ў бальніцы горада Гродна памёр палітычны зняволены Алесь Пушкін. Яго даставілі туды з тэрыторыі Турмы №1 у Гродне. У якасці кіраўніка гэтай турмы, ён нясе адказнасць за ўмовы ўтрымання і несвоечасовае аказанне медыцынскай дапамогі зняволеным, што прывяло да трагічнага зыходу.
У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Былы працаўнік "Гродна Азота". Вядома, што затрыманы мужчына быў 25 чэрвеня па адміністрацыйным артыкуле 19.11 (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) і па рашэнні суда атрымаў 10 сутак арышту. Па заканчэнні тэрміну пакарання ён быў зноў узяты пад варту ўжо ў рамках крымінальнай справы. У віну яму ставілі лайк у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі". А менавіта ў групе "Стоплука" пад пастом з выявай А. Лукашэнка.
Дома ў Эдуарда Ісаева засталіся жонка і маленькія дзеці.
Па версіі абвінавачання, у снежні 2021 года Сяргей Кемеж "пасля чытання інфармацыі, якая публікуецца ў дэструктыўных групах сацыяльнай сеткі "Вконтакте", размясціў у дачыненні да камандзіра адной з воінскіх часцей абразлівы каментар" . Сцвярджаецца, што ён быў зарэгістраваны пад несапраўдным імя і выкарыстоўваў VPN, але яго ўсё роўна ідэнтыфікавалі.
Сяргея ўжо судзілі ў верасні 2021 года за тое, што 25 студзеня 2021 года ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" пад навіной аб прысудзе за абразу камандзіра АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, напісаў абразлівы каментар аб гэтым міліцыянеру. прызначыў яму два гады "хіміі", а таксама пакрыць 3000 рублёў маральнай шкоды. Таксама Сяргея абвінавацілі вымагальніцтва з жонкі былога аднагрупніка, за гэта таксама прысудзілі 2 гады "хіміі". Сумарна мужчыну асудзілі да 2 гадоў 6 месяцаў "хіміі".
У верасні 2022 года Сяргея ўключылі ў "Спіс экстрэмістаў".
У судзе Лідскага раёна 19 чэрвеня 2023 года яго асудзілі ўжо за "абразу вайскоўца" да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і 100 базавых штрафаў.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Па падліках праваабаронцаў 07.01.2024 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Згодна з версіяй абвінавачання Павел са снежня 2020 года па чэрвень 2022 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» на сваёй старонцы размясціў публікацыі з выявамі Лукашэнкі, у якіх з выкарыстаннем у тым ліку ненарматыўнай лексікі прынізіў гонар і годнасць пацярпелага.
Ён жа ў снежні 2020 года размясціў лічбавы малюнак са спалучэннем чырвонага фону і свастыкі зялёнага колеру з арнаментам, чым здзекваўся з Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь..
Жыхар вёскі Шчорсы Навагрудскага раёна Яго абвінавацілі ў тым , што ён рэпаснуў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" паведамленне з групы "Гродзенская Вобласць Перамен!".
Да суда да Віктара Пільжыса была ўжытая мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту - з 12 верасня 2022 года. Гэта значыць, што Пільжысу забаранялася выходзіць з дому, карыстацца інтэрнэтам і сувяззю.
Акрамя прысуду ў два гады калоніі, суд абавязаў Віктар Пільжыса выплаціць двум сілавікам 10 000 беларускіх рублёў у якасці кампенсацыі іх маральнай шкоды.
06.12.2022 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 12 кастрычніка 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў асуджаны за ўдзел у Маршы 6 верасня 2020 года. "Марш адзінства" ў Гародні азнаменаваўся тады жорсткімі затрыманнямі, пры якіх сілавікі распылялі слёзатачывы газ супраць пратэстоўцаў.
2.5 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны ў жніўні і лістападзе 2020 года са свайго мабільнага тэлефона ў публічных Telegram-каналах і Telegram-чатах размясціў абразлівыя каментарыі ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Ён жа ў кастрычніку-лістападзе 2020 года, студзені-траўні 2021 года размясціў "абразлівыя" каментары ў дачыненні да іншых службовых асоб і чыноўнікаў РБ.
Акрамя таго, Аляксандр нібыта незаконна вырабіў, захоўваў і перавозіў прадмет, якое дзівіць дзеянне якога заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў.
У канцы ліпеня 2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Затрыманы за каментары ў сацсетках у дачыненні да Лукашэнкі А.
Пісаў каментары ў 2021 годзе, знаходзячыся ў Польшчы.
У маі 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Журналісты
- Бацькі непаўнагадовых
30 жніўня ў яго дома быў ператрус - ён доўжыўся больш за шэсць гадзін. Пасля гэтага Мажэйка не выйшаў на сувязь.
Павал увесну 2021 года праходзіў па справе Алеся Пушкіна і быў затрыманы на 72 гадзіны.
Павел – журналіст і тэлевядучы, аўтар перадачы “Intermarium” на тэлеканале “Б**сат”, былы палітвязень. Быў дырэктарам “Цэнтра гарадскога жыцця”, які ліквідавалі праз суд пасля ўзбуджэння крымінальнай справы.
Вядома, што на Паўла заведзена крымінальная справа за рэалізацыю ім свабоды выказвання меркавання. Улетку 2021 года ў яго адбыўся ператрус.
Бацька дваіх дзяцей.
У 2002—2004 гадах адбыў "хімію" за паклёп на прэзідэнта.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін . Сярод вызваленых Павел Мажэйка.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў , Юрыя асудзілі, у тым ліку за лайкі і каментары фатаграфій, пастоў і відэа ў сацсетках.
У пачатку красавіка 2024 г. быў вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
18.11.2022 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу. Адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу ў Гродне, аднак 17.05.2023 года Яўгену быў больш жорсткім рэжым.
Па падліках праваабаронцаў вясной 2024 года вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Сфера паслуг
Аляксей быў асуджаны за паведамленні ў чаце "Гродна для жыцця" з заклікамі да акцый прамога дзеяння, а таксама за інструкцыі па вырабе кактэйляў Молатава. На судзе ён прызнаў віну, але адмовіўся даваць паказанні.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
- Аб'яднанні
- Чыгуначнікі
Да затрымання Сяргей працаваў у Баранавіцкім аддзяленні Беларускай чыгункі, а таксама ў лакаматыўным дэпо Ліда.
Паводле матэрыялаў справы, у перыяд з лістапада 2020 года па студзень 2022 года ён размяшчаў у суполках сацыяльнай сеткі «УКантакце» паведамленні, якія змяшчаюць абразы і пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да Лукашэнкі. Акрамя таго, у лютым 2022 года ён апублікаваў паведамленні, якія следства палічыла накіраванымі на распальванне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да расейскіх вайскоўцаў.
Летам 2022 года Сяргея асудзілі па трох крымінальных артыкулах і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Музыка гурта Deviation, які таксама працуе кавалём і займаецца мастацкай татуіроўкай. Быў выкліканы на допыт на наступны дзень пасля ператрусу, пасля чаго зняволены.
Вызвалены ў жніўні 2022 года ў сувязі са сканчэннем тэрміну даўнасці ўчынення злачынства .
