Займаючы пасаду суддзі, якая зацвярджаецца асабіста Лукашэнкам, з'яўляецца супрацоўніцай судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь, якая падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі ў Беларусі.
Прызначаная суддзёй па справе палітвязня Сяргея Дзяцука, затрыманага ў дзень вызвалення з месцаў пазбаўлення волі.
Суддзя па справе Васіля Кавалёва, якога абвінавачваюць па ч.1 арт. 411 (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
Зінкевіч Людміла Аляксандраўна з'яўляецца суддзёй, якая мае дачыненне да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, па якіх было прызначана, не менш як 3 суткі адміністрацыйнага арышту.

23.08.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу
Вырак суда 16.06.2023
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 23.08.2023
невядома.
Вырак суда 11.09.2024
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
17-гадовы Елісей абвінавачваўся ў тым, што кінуў бутэльку з гаручай сумессю ў міліцэйскую машыну. За парушэнні на "хатняй хіміі" Елісею ўзмацнілі пакаранне да пазбаўлення волі і Елісей узяты пад варту 20 красавіка 2022 года і з 27 траўня малады чалавек знаходзіўся ў калоніі.
17.12.2022 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў зноў затрыманы ў маі 2023 года і ў жніўні асуджаны за тое, што разам з сябрам сарваў тры дзяржаўныя флагі, устаноўленыя на фасадах установы адукацыі, гандлёвага аб'екта і аддзялення паштовай сувязі ў аграгарадку Войска Камянецкага раёна.
18снежня2024г. у судзе Барысаўскага раёна адбудзеццаразглядсправыЕлісеяпач.1 арт.411(злоснаенепадпарадкаваннепатрабаваннямадміністрацыіпапраўчайустановы ).
Вырак суда 05.11.2020
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Суд па змене рэжыму 20.04.2022
7 месяцаў 15 дзён пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда 01.08.2023
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда 18.12.2024
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Алег быў затрыманы і асуджаны за "падсечку" міліцыянту падчас вулічнага шэсця ў Віцебску 13 верасня 2020 года. У верасні 2021 года яго перавялі на турэмны рэжым за "парушэнне правілаў распарадку".
У жніўні 2022 года Алега паўторна асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы" і дадалі яшчэ адзін год пазбаўлення волі.
25 ліпеня 2023 года палітвязня зноў асудзілі за "непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі" і прыгаварылі да яшчэ аднаго года пазбаўлення волі.
У верасні 2024 года адбыўся чарговы разгляд крымінальнай справы супраць Алега за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы" — абвінавачанне, якое часта ўжываецца да зняволеных, якія адмовіліся супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй.
На працягу ўсяго тэрміну зняволення на Алега ўвесь час аказваюць ціск. Яго рэгулярна адпраўляюць у ШІЗА, дзе ён утрымліваецца ў ізаляцыі на працягу дзясяткаў дзён.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Іван, які мае дзве вышэйшыя адукацыі, раней працаваў мастаком-дызайнерам, а затым стаў мультыплікатарам, рэжысёрам і мантажорам відэа. Ён таксама з'яўляецца мастаком і аўтарам апавяданняў. 21 кастрычніка 2020 года яго затрымалі і асудзілі па версіі абвінавачання за размяшчэнне ў Telegram-канале заклікаў да дэстабілізацыі грамадскага парадку, уключаючы падпал будынкаў КДБ і пракуратуры Ашмянскага раёна.
У снежні 2022 года яго паўторна судзілі за "непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі". У траўні 2024 года Іван зноў быў асуджаны за "злоснае непадпарадкаванне" і дадаткова пазбаўлены волі на 2 гады.
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 14.03.2023
невядома.
Вырак суда 08.05.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Апеляцыя 26.07.2024
прысуд пакінуты без змены.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Уладзімір, былы сілавік і валанцёр каманды кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, быў арыштаваны 4 чэрвеня 2020 года і асуджаны ў чэрвені 2021 года па "справе Ціханоўскага". Крымінальная справа была ўзбуджана пасля пікету, які адбыўся 29 траўня 2020 года ў Гродне, дзе былі затрыманы Сяргей Ціханоўскі і яго прыхільнікі.
У 2022 годзе Ўладзімір быў пераведзены на турэмны рэжым.
У ліпені 2023 года ён быў паўторна асуджаны — за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі".
З верасня 2023 года Уладзіміра ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада, яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), яму рэгулярна выпісваюць новыя дысцыплінарныя парушэнні. Яго таксама пазбавілі перадач, спатканняў і тэлефонных званкоў.
У лютым 2025 года адбыўся трэці суд па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Па дадзеным артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, на падставе меркаваных парушэнняў. У выніку ягоны агульны тэрмін пазбаўлення волі склаў 6 гадоў.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Васіль быў асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах "абраза прадстаўніка ўлады" і "дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь", і прыгавораны да пазбаўлення волі.
27 лютага 2024 года ў судзе Барысаўскага раёна адбылося паседжанне па справе "аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду". Гэта азначала, што на пачатку сакавіка Васіль павінен быў выйсці на волю пасля заканчэння тэрміну. Аднак у чэрвені таго ж года над ім адбыўся новы суд — па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Гэты артыкул, як правіла, ужываюць да зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, часцей — за выдуманыя парушэнні.
17 сакавіка 2025 года ў судзе Ваўкавыскага раёна адбылося пасяджэнне "аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду".
Па падліках праваабаронцаў, Васіль быў вызвалены ў красавіку 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сяргея затрымалі 23 сакавіка 2021 года за тое, што ён заступіўся за маці, калі АМАП і ГУБАЗ жорстка затрымлівалі яе ва ўласнай кватэры. Яго асудзілі за «пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных справаў».
У 2024 годзе, у дзень вызвалення, яго пераарышвалі, а ў ліпені таго ж года паўторна асудзілі па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — артыкуле, па якім судзяць зняволеных за адмову ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй і выдуманыя парушэнні.
Сяргея затрымалі і асудзілі за распыленне газавага балончыка ў супрацоўніка АМАПа на акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года ў Гомелі, накіраванай супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах.
У чэрвені 2023 года і траўні 2024 года яго двойчы асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Па гэтым артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, часта паводле надуманых абвінавачанняў. У выніку яго тэрмін зняволення быў працягнуты на 2 гады і склаў 5 год.
Па падліках праваабаронцаў, у маі 2025 года выйшаў на волю пасля заканчэння тэрміну.
14.06.2021
Адрес: ИК №17. 213004, г. Шклов, ул. 1-я Заводская, 8
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.