Станіслаў Сяргеевіч Кавалёў
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кавалёў Станіслаў Сяргеевіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій.
Вінаваты ў прымяненні гвалту і стварэнні неналежных умоў утрымання ў дачыненні да палітвязняў на тэрыторыі ВК № 4 горада Гомеля.
Аказваў псіхалагічны ціск на жанчын, асуджаных па палітычных прычынах. Аддаваў распараджэнне аператыўным супрацоўнікам калоніі аб ізаляцыі, адмове ў медыцынскай дапамозе і жорсткім абыходжанні ў дачыненні да палітвязняў. Датычны да складання рапартаў аб парушэннях па надуманых прычынах з мэтай адпраўлення ў штрафны ізалятар або пазбаўлення перадач.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кавалёў Станіслаў Сяргеевіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій.
Вінаваты ў прымяненні гвалту і стварэнні неналежных умоў утрымання ў дачыненні да палітвязняў на тэрыторыі ВК № 4 горада Гомеля.
Аказваў псіхалагічны ціск на жанчын, асуджаных па палітычных прычынах. Аддаваў распараджэнне аператыўным супрацоўнікам калоніі аб ізаляцыі, адмове ў медыцынскай дапамозе і жорсткім абыходжанні ў дачыненні да палітвязняў. Датычны да складання рапартаў аб парушэннях па надуманых прычынах з мэтай адпраўлення ў штрафны ізалятар або пазбаўлення перадач.
Спіс рэпрэсаваных
Аксане прысудзілі 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 17 снежня 2021 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі.
У 2022 годзе стала больш жорсткім пакаранне і Аксану адправілі ў калонію.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
- Аб'яднанні
- Журналісты
30 кастрычніка Ірыну затрымалі ў менскім аэрапорце, калі яна з мужам вярталіся з адпачынку. Іх абодвух 1 лістапада суддзя Першамайскага раёна Максім Трусевіч прыгаварыў да 15 сутак арышту нібыта за захоўванне ў Facebook матэрыялаў, якія былі прызнаныя "экстрэмісцкімі". 15 лістапада другі раз запар журналістка Ірына Славнікава была пакараная чарговымі 15 суткамі арышту. 26 лістапада стала вядома, што Ірына Славнікава стала падазронай па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 палітвязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін . У ліку вызваленых Ірына Слаўнікава .
Кацярына была затрымана 20 верасня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «хуліганства, учыненае групай асоб» і «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У траўні 2022 года яе прызналі вінаватай і прыгаварылі да пазбаўлення волі за перформанс на гарадскіх могілках у Віцебску: кампанія маладых людзей устанавіла на магіле партрэт Лукашэнкі і адкрыла шампанскія.
Вызвалена ў жніўні 2024 года ў рамках памілавання.
Юлія была затрымана 20 верасня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «хуліганства, учыненае групай асоб».
У траўні 2022 года яе прызналі вінаватай і прыгаварылі да пазбаўлення волі за перформанс на гарадскіх могілках у Віцебску: кампанія маладых людзей устанавіла на магіле партрэт Лукашэнкі і адкрыла шампанскія.
Вызвалена ў верасні 2024 года ў рамках памілавання.
Вольга была затрыманая ў верасні 2021 года за размалёўванне больш за 80 цюкоў з сенажом, пасля чаго ў дачыненні да яе распачалі крымінальную справу па артыкуле «злоснае хуліганства». Да суда ёй абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і змясцілі ў ІЧУ.
У студзені 2022 года Вольгу абвінавацілі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку, выяўленым у спробе адцягнуць увагу вадзіцеляў і дэзарганізаваць дарожны рух» і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалена ў траўні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Наталля была асуджаная ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах аб абразе Лукашэнкі і знішчэнні афіцыйных дакументаў. Па версіі абвінавачання, 27 мая 2021 года дадому да Наталлі прыехалі супрацоўнікі міліцыі. Там яна, на думку следства, «публічна абразіла» Лукашэнку словамі «у нас гр*баная дзяржава» і «гр*баны прэзідэнт», чым, па версіі абвінавачання, здзейсніла злачынства. Праз гадзіну пасля гэтага следчыя праводзілі ў яе кватэры агляд, падчас якога, як сцвярджае абвінавачанне, Наталля «жадаючы выказаць сваю перавагу і ўседазволенасць», разарвала пратакол, здзейсніўшы тым самым «пашкоджанне афіцыйнага дакумента».
Была вызвалена ў сакавіку 2022 года ў рамках памілавання.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Ірына, галоўны рэдактар і дырэктар агенцтва "БелаПАН", была затрымана 18 жніўня 2021 года пасля ператрусаў у яе доме і рэдакцыі агенцтва, а таксама допыту. Першапачаткова яе змясцілі пад варту на 72 гадзіны ў рамках крымінальнай справы па артыкуле "арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх", аднак на волю яна не выйшла і праз 10 сутак была пераведзена ў СІЗА. Пазней абвінавачанне было зменена на ўхіленне ад выплаты падаткаў.
У лістападзе 2021 года стала вядома, што Ірыне таксама прад'явілі абвінавачанне ў "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання". У кастрычніку 2022 года яе прызналі вінаватай па артыкуле "удзел у экстрэмісцкім фарміраванні", прыгаварылі да пазбаўлення волі і забаранілі займаць пэўныя пасады тэрмінам на пяць гадоў.
Ірына была вызвалена ў снежні 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Юлія ўпершыню была асуджана разам з мужам за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, аднак супраць іх ужылі вадамёт. Суд прызначыў Юліі абмежаванне волі ў выглядзе "хатняй хіміі".
Праз некалькі месяцаў, 13 кастрычніка 2021 года, у яе доме адбыўся ператрус, пасля якога яе затрымалі ў рамках новай крымінальнай справы і ўзялі пад варту ў СІЗА. У другі раз яе асудзілі ў ліпені 2022 года па шасці крымінальных артыкулах, абвінаваціўшы ў прадастаўленні інфармацыі аб службовых асобах, якія маюць дачыненне да крымінальнага пераследу яе сям'і. Суд прыгаварыў Юлію да пазбаўлення волі і штрафу. Па выніках апеляцыі суд скараціў тэрмін зняволення ўсяго на тры месяцы і зменшыў суму штрафу. У выніку канчатковы тэрмін склаў 4 гады і 9 месяцаў.
У студзені 2025 года стала вядома, што над Юліяй прайшоў трэці суд па артыкуле аб "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
Восенню 2025 года выйшла на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Аліна была асуджаная за перформансы з манекенамі ў выглядзе супрацоўнікаў міліцыі з надпісамі «АМАП». Да арышту ў зале суда яна са студзеня 2021 года знаходзілася пад хатнім арыштам.
Вызвалена ў лютым 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Упершыню Валянціна была асуджана ў траўні 2021 года за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Тады ўдзельнікі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
У красавіку 2024 года стала вядома, што Валянціну затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 г. у Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. У жніўні таго ж года яе прыгаварылі да пазбаўлення волі, залічыўшы ў тэрмін раней прызначанае пакаранне ў выглядзе "хатняй хіміі".
Вызвалена восенню 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Актывістка і валанцёрка Вольга была затрымана ў сакавіку 2021 года. У момант затрымання да яе прымяняўся фізічны гвалт. Яна была асуджаная за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Менску ў 2020 годзе супраць гвалту і вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, а таксама па артыкуле аб «стварэнні экстрэмісцкага фармавання ці ўдзеле ў ім».
Вольга была назіральніцай на выбарах, валантэрыла каля менскага ізалятара ў завулку Акрэсціна, а пазней — у судах. Яе некалькі разоў затрымлівалі падчас вулічных пратэстаў і штрафавалі на значныя сумы.
У верасні 2024 года Вольга была вызвалена, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Віталя была затрымана пасля вяртання ў Беларусь у межах крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яе асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Па матэрыялах справы, агульная шкода склала каля 24 тысяч беларускіх рублёў.
Вызвалена ў снежні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Дар'я, журналістка тэлеканала "Белсат", вяла прамы рэпартаж з двара "Плошчы перамен", дзе сабраліся мірныя пратэстоўцы на акцыю пратэсту, якая прайшла ў Мінску 15 лістапада 2020 года пад лозунгам "Я выходжу". Гэта былі апошнія словы забітага сілавікамі Рамана Бандарэнкі, і прысутныя прыйшлі ўшанаваць яго памяць. Дар'я была затрыманая разам са сваёй калегай Кацярынай Бахвалавай падчас жорсткага разгону акцыі і пазней асуджаная за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Вызвалена ў верасні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 03.09.2022 | Освобождена!! |
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Людзі з інваліднасцю
- Пенсіянеры
Галіна была затрыманая 10 снежня 2020 года ў межах крымінальнай «справы Аўтуховіча», якую ўлады абвясцілі «арганізатарам тэрарыстычнай групоўкі». Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў «тэрарыстычнай арганізацыі», якая мае дачыненне да падпалаў маёмасці супрацоўнікаў міліцыі. Падчас следства Галіне ўвесь час пагражалі і прымушалі агаворваць сябе. Яна пісала скаргі ў пракуратуру, але не атрымлівала адказаў, а таксама падвяргалася жорсткім умовам утрымання ў карцэры, што некалькі разоў прыводзіла да страты прытомнасці. Была асуджана за "ўдзел у злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму" і "замах на захоп улады".
Увесну 2024 года з Галіны і двух іншых фігурантаў "справы" спагналі кампенсацыю за пашкоджанне маёмасці міліцыянтаў на суму больш за 40 тысяч рублёў.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Галіна Дзербыш.
Ірына была затрымана 1 снежня 2020 года ў межах крымінальнай «справы Аўтуховіча», якога ўлады абвясцілі «арганізатарам тэрарыстычнай групоўкі». Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў «тэрарыстычнай арганізацыі», якая мае дачыненне да падпалаў маёмасці супрацоўнікаў міліцыі. Ірына была асуджаная за «незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй» і «ўкрывальніцтва цяжкага злачынства». У сакавіку 2023 года Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыю па справе, адмяніўшы абвінавачанне па артыкуле 405 КК РБ і скараціўшы яе тэрмін зняволення на адзін месяц.
Была вызвалена па памілаванні ў верасні 2024 года.
