Сяргей Уладзіміравіч Данільчык
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Данільчык Сяргей Уладзіміравіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Выносіў абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 270 рублёў.
Прызнаў вінаватай Алесю Ашмарыну артыкулам 188 і 369 Крымінальнага кодэкса і прызначыў ёй у выглядзе пакарання 2.5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за каментары ў інтэрнэце. У дзяўчыны таксама канфіскавалі тэлефон у даход дзяржавы як прыладу злачынства, нягледзячы на пацверджанне сведкі, што тэлефон не знаходзіўся ў карыстанні ў момант апублікавання каментароў і належыць іншаму чалавеку на праве ўласнасці. Акрамя гэтага, яна павінна выплаціць пацярпеламу міліцыянеру 1000 рублёў маральнай кампенсацыі.
Прызнаў вінаватай Валянціну Пісарук па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса і прызначыў ёй у выглядзе пакарання 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама пастанавіў спагнаць з яе на карысць пацярпелага кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў. Жанчына пакінула каментар у сацыяльнай сетцы.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Аляксандр быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па артыкуле "здзек з дзяржаўных сімвалаў" за зрыў дзяржаўнага сцяга, замацаванага на краме "Паўднёўка" ў горадзе Баранавічы.
Аляксандр мае непаўналетняга сына, якога неабходна вазіць на лячэнне ў Менск кожны месяц.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў канцы 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Валянціна была прызнана вінаватай у кастрычніку 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад фота міліцыянта Віктара Турчыновіча, які, паводле версіі абвінавачання, з'яўляўся негатыўнай ацэнкай «пацярпелага» ў грубай, ненарматыўнай форме.
Валерый быў прызнаны вінаватым у жніўні 2021 года ў межах крымінальнай справы па артыкуле аб здзеку з дзяржаўных сімвалаў за тое, што сарваў са сцяны ЖРЭА дзяржаўны сцяг разам з кранштэйнам, і быў прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Бацькі непаўнагадовых
Алеся, грамадзянка Расіі, была прызнана вінаватай у жніўні 2021 года за каментары ў тэлеграм-канале "Барановіч-Паўднёвы_чат" пад фатаграфіяй мясцовага начальніка ГАУС Аляксея Гецьмана, якія следчыя кваліфікавалі як паклёп і абразу прадстаўніка ўлады. У каментарах яна крытыкавала яго дзеянні і называла яго "самым вядомым фашыстам у г. Баранавічы". Алеся заявіла, што лічыць справу палітычна матываванай і што Гецьман пагражаў ёй і яе дзіцяці, аднак суддзя гэта не ўлічыў.