Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў ролік з затрыманнем Кірыла. На камеру затрыманы кажа, што яму прапанавалі сабраць інфармацыю пра вайсковыя аб'екты Беларусі і сфатаграфаваць іх. За гэта хлопцу нібыта прапаноўвалі грошы (у роліку паказалі 200$).
Праўладныя тэлеграм-каналы ў сакавіку 2024 года апублікавалі "пакаянае" відэа з Уладзімірам Ніканавым. На камеру мужчына кажа, што пакідаў "бесстароннія каментары" ў дачыненні да Лукашэнкі, міністраў, сілавікоў і іх дзяцей.
Суд над Яўгенам пачнецца 20 сакавіка. Яго абвінавачваюць па першай частцы артыкула 361-3 - "удзел у ваенізаваным фармаванні аднаго з ваюючых бакоў падчас вайны". Яму пагражае ад двух да пяці гадоў турмы.
Верагодна, 24-гадовага Яўгена Белямука караюць за жаданне ваяваць ва Ўкраіне.
11.06.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу. Верагодней за ўсё прысуд суда звязаны з пазбаўленнем волі.
Дзяўчына на праўладным відэа кажа , што яна ўдзельнічала ў пратэстах, а таксама нібыта курыравала дваровы чат «Несцерка». Гэта чат дома па вуліцы Багдановіча, 78, дзе калісьці была знакамітая крама «Несцерка».
Губапаўцы сцвярджаюць, што іх папярэдзілі аб вяртанні дзяўчыны праз бота, але ніяк гэта не сведчаць.
Грэта Далінкевіч (Максімава) у 2020-м займалася васковай дэпіляцыяй. У жанчыны ёсць два непаўналетнія дзіцяці. Вядома, што з 2021 года яна пераехала ў Калінінград па мужа Яўгена Далінкевіча, які ўладкаваўся там працу спартовым масажыстам. Але потым яны расталіся і яна пераехала ў Менск. Вядома, што апошнія некалькі тыдняў яна была ў Еўропе, але жыць туды не пераязджала.
Ваеннаслужачы Магілёўскага ваенкамата, быў асуджаны 24.11.2023 па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП РБ - (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). Пасля чаго яму ставілі ў віну арт.356 ч.2, які пасля перакваліфікавалі.
28.05.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.