Спецпраекты

1 з 100 000
Інтэрактыўная гісторыя: пражывіце адно з больш як 100 000 жыццяў, праз якія прайшлі палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Лічбы — з даных Dissidentby і «Вясны».
Гуляць (адкрыецца ў новай укладцы)Турма ў 3D
Мы ўзнавілі беларускую турму ў выглядзе 3D-мадэлі. Надзеўшы VR-шлем, можна прайсці па яе калідорах і камерах і на ўласныя вочы ўбачыць умовы, у якіх гадамі ўтрымліваюцца палітычныя вязні.
Мы можам прывезці гэты спецпраект на вашу выставу, канферэнцыю ці іншае мерапрыемства, прысвечанае правам чалавека. Калі вам цікава — напішыце нам.

Ад вуліц да экранаў
Сумесны даклад Dissidentby і Human Constanta пра тое, як пасля 2020 года рэпрэсіі ў Беларусі перамясціліся ў інтэрнэт. З 2020 года за анлайн-актыўнасць узбуджана не менш за 3476 крымінальных спраў, асуджаныя 2861 чалавек, яшчэ зафіксавана не менш за 8687 адміністрацыйных спраў за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». У дакладзе разбіраем, як людзей судзяць за каментары, донаты, антываенныя выказванні і ўдзел у анлайн-ініцыятывах.
Чытаць даклад (адкрыецца ў новай укладцы)