Дапамога ад іншых арганізацый
Дадаткова мы сабралі для вас іншыя ініцыятывы і арганізацыі, якія аказваюць дапамогу палітзняволеным.
Дадаткова мы сабралі для вас іншыя ініцыятывы і арганізацыі, якія аказваюць дапамогу палітзняволеным.

Дапамога вызваленым палітвязням у атрыманні ўсебаковай падтрымкі, а таксама ў адаптацыі пасля знаходжання ў месцах пазбаўлення волі.

Дапамога беларускім уцекачам у ЗША.

Бясплатныя гайды па запуску бізнесу ў Польшчы і Літве.

Арганізацыя дапамагае сем'ям, якія маюць патрэбу ў рознай дапамозе. У цэнтрах дзённага догляду дзяцей, дзеці атрымліваюць адукацыю, забяспечваецца харчаванне. Цягам дня бяздомныя ў Вільні і Каўнасе таксама могуць наведваць дзённыя цэнтры, дзе ім аказваецца дапамога.

Аказанне першаснай дапамогі беларусам пры пераездзе ў Літву.

Ініцыятыва аказвае кансультацыйную падтрымку па пытаннях уезду ў Рэспубліку Польшча, атрымання гуманітарнай візы, легалізацыі побыту, працаўладкавання, вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і падаткаабкладання. Таксама прадастаўляецца бясплатная псіхалагічная дапамога — да 10 кансультацый для суіскальнікаў прытулку, бежанцаў, мігрантаў з Беларусі, асоб, якія падвергліся рэпрэсіям, і членаў іх сем'яў.

Юрыдычная дапамога, прадастаўленне перакладчыка.

Кансультацыі, інфармацыйныя сустрэчы, інтэграцыя.

Платформа дае магчымасць хутка і зручна атрымаць ананімную і бясплатную юрыдычную дапамогу ад прафесіяналаў сваёй справы.

Юрыдычныя кансультацыі, псіхалагічная дапамога, крызісная інтэрвенцыя.

Інфармацыйная падтрымка беларусаў, якія вымушаны пакінуць Беларусь і Украіну: пытанні рэлакацыі, легалізацыі і адаптацыі ў Польшчы.

Падтрымка людзей, якія жывуць з ВІЧ; кансультаванне па ОЗТ (опіоіднай замяшчальнай тэрапіі); кансультаванне людзей, якія ўжываюць наркотыкі; кансультаванне для ЛГБТК+.

Муніцыпальны інфармацыйны цэнтр ва Ўроцлаве для мігрантаў і бежанцаў, які аказвае інфармацыйную падтрымку людзям, якія ўжо жывуць ва Ўроцлаве, а таксама тым, хто толькі прыбывае ў горад.

Праграма бясплатных індывідуальных псіхалагічных кансультацый для рэпрэсаваных беларусак і беларусаў (пры дакументальным пацвярджэнні рэпрэсій).

Кансультацыі для беларусаў па пытаннях дапамогі, легалізацыі, працаўладкавання і інфармацыйнай падтрымкі.

Асацыяцыя кансультуе пацярпелых ад рэпрэсій і рыхтуе юрыдычныя заключэнні аб небяспецы знаходжання ў Беларусі - такія заключэнні дапамагаюць пры звароце ў міграцыйныя органы іншых краін.

Кругласутачны хостэл у крызісных сітуацыях. Звяртацца можна ў любы час па жывой чарзе.

Дапамога пацярпелым ад рэпрэсій у Беларусі ў абароне права на ахову здароўя.

Кансультацыі, кар'ерная дапамога, гуманітарная дапамога.

Прадукты і гуманітарная дапамога для беларускіх палітычных уцекачоў.

Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы аказвае дапамогу былым палітвязням у пытаннях легалізацыі і адаптацыі ў Чэхіі, а таксама ўзаемадзейнічае з чэшскімі няўрадавымі арганізацыямі, дзе рэпрэсаваныя могуць атрымаць першасную фінансавую і псіхалагічную падтрымку.

Дапамога, падтрымка і кансультацыі ў выпадку парушэння правоў чалавека.

Падтрымка ў рэалізацыі ініцыятыў, а таксама дапамога ў адаптацыі і інтэграцыі.

Сацыяльныя кансультацыі, кар'ерныя кансультацыі, курсы польскай мовы.

Дапамога беларусам прадуктамі харчавання і сродкамі гігіены, адзеннем і прадметамі першай неабходнасці для дома, а таксама індывідуальныя кансультацыі.

Фонд аказвае падтрымку людзям, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій у Беларусі, падаючы дапамогу палітвязням і асобам, якія падвергліся крымінальнаму пераследу ў сувязі з іх грамадзянскай пазіцыяй. Таксама фонд забяспечвае ананімную псіхалагічную падтрымку пацярпелым ад дзеянняў рэжыму і рэалізуе праграму бясплатнай юрыдычнай дапамогі "Юрыст на сувязі", у рамках якой беларусы і беларускі могуць атрымаць неабходныя кансультацыі.

Дапамога палітвязням, рэпрэсаваным і ініцыятывам.

Юрыдычная дапамога, курсы польскай, прафесійныя кансультацыі, псіхалагічная падтрымка.

Бясплатная юрыдычная дапамога для грамадзян Беларусі.

Праграма Сацыяльнага спонсарства звяжа вас з неабыякавымі людзьмі, якія дапамогуць вам адаптавацца, знайсці жыллё і разабрацца з паўсядзённымі пытаннямі.

Цэнтр інтэграцыі замежнікаў у Чаханстове, Бельску-Бялай і Катавіцах.

Аказанне дапамогі рэпрэсаваным або тым, хто знаходзіцца пад пагрозай рэпрэсій, беларусам, якія пераехалі ў Рэспубліку Польшча не раней за май 2020 года.

Псіхалагічныя і юрыдычныя кансультацыі, дапамога ў пошуку жылля і працы, вывучэнні польскай мовы, а таксама гуманітарная дапамога.

Юрыдычныя кансультацыі, пошук жылля для рэпрэсаваных, пераклады, арганізацыя транспарту, пакупка і дастаўка прадуктаў, арганізацыя адукацыйных курсаў.