
Святлана Круцікава
Пінск, 60 гадоў
10.12.2024 Святлана прыцягвалася да адказнасці па так званых экстрэмісцкіх артыкулах, не вытрымала ціску і скончыла жыццё самагубствам.
Наша каманда фіксуе факты смерці жыхароў Беларусі, наўпрост ці ўскосна звязаныя з палітыкай. Часта па абставінах гібелі няма дакладнай інфармацыі, мы будзем удзячныя, калі вам нешта вядома пра ахвяр ва ўмовах затрымання, абмежавання або пазбаўлення волі.
Увага: Прадстаўленыя на гэтай старонцы даныя не з'яўляюцца канчатковымі.


Мінск, 42 гады
22.09.2025 Трагічна загінуў. Як мяркуецца, пасля памілавання на Валерыя працягвалі аказваць ціск.

Гомель, 36 гадоў
03.09.2025 Загінуў у ПК-15 (Магілёў). Прычыны смерці невядомы.

Вайнілы, 39 гадоў
05.02.2025 Памерла праз паўгода пасля выхаду на волю ад анкалогіі, якая была дыягнаставана ў яе яшчэ ў калоніі. Адбыла поўнасцю 3 гады пазбаўлення волі за каментарыі. Нягледзячы на цяжкую хваробу, Ганну не вызвалілі датэрмінова.

Гомель, 60 гадоў
XX.01.2025 Валянцін быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі за "восем каментароў на тэму расійскай агрэсіі", а таксама за ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання. У калонію ён прыехаў пасля інсульту. Валянцін памёр у пачатку 2025 году. Няма ўпэўненасці, ці памёр Штэрмер у калоніі ці быў вывезены ў бальніцу - турэмны або грамадзянскі. Падрабязная інфармацыя хаваецца рэжымам РБ.

Пінск, 60 гадоў
10.12.2024 Святлана прыцягвалася да адказнасці па так званых экстрэмісцкіх артыкулах, не вытрымала ціску і скончыла жыццё самагубствам.

Камянец, 22 гады
11.10.2024 Змітра накіравалі адбываць тэрмін у ВК № 15. У хуткім часе пасля этапу яго знайшлі памерлым. Дакладная прычына смерці невядомая.

Маладзечна, 51 год
09.04.2024 знаходзіўся ў СІЗА і чакаў суда, які мусіў адбыцца 16 красавіка 2024 года. Аднак за тыдзень да яго, 9 красавіка, мужчына памёр ад ішэмічнай хваробы сэрца.

Мінск, 63 гады
20.02.2024 меў 2-ю групу інваліднасці. Адбываў у ПК-2 (Бабруйск), памёр ад спынення сэрца ў бальніцы.

Мінск, 50 гадоў
09.01.2024 меў шэраг захворванняў і вельмі хварэў у зняволенні. Афіцыйнай прычынай смерці стала пнеўманія. У лякарню Вадзіма даставілі, калі яго ўжо нельга было выратаваць.

Бобр, 57 гадоў
11.07.2023 жонка Алеся паведаміла аб ягонай смерці ў рэанімацыі пры нявысветленых абставінах. Алесь быў вядомым мастаком і перфаманістам у Беларусі.

Пінск, 61 год
07.05.2023 меў праблемы з сэрцам, быў асуджаны на 1 год калоніі, памёр у ПК-3 (Віцьба) праз некалькі тыдняў пасля этапавання.

Наваполацк, 41 год
30.05.2022 супрацоўнік "Нафтану", які ўдзельнічаў у стачцы, быў знойдзены павешаным дома. 24 траўня Уладзіміра затрымалі ГУБАЗіК, але праз 72 гадзіны ён быў вызвалены пад падпіску аб невыездзе. Сілавікі паграджалі Уладзіміру 12 гадамі калоніі.

Смаргонь, 43 гады
05.01.2022 скончыў жыццё самагубствам (скокнуў з мосту) падчас адбыцця тэрміну ў ПУАТ-43, Магілёў

Мінск, 53 гады
12.10.2021 сур'ёзна захварэла на каранавірус падчас адбывання адміністрацыйнага арышту ў ЦІП на Акрэсціна за рэпост "экстрэмісцкага" матэрыялу.

Мінск, 49 гадоў
12.10.2021 памёр кіроўца аўтобусу Павал Сібілеў, які атрымаў цяжкія раненні пасля выбуху гранаты падчас акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 году.

Мінск, 31 год
28.09.2021 забіты супрацоўнікамі КДБ Беларусі падчас перастрэлкі ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Мінску. Паранены стрэлам Зельцара супрацоўнік КДБ пазней памёр.

Кіеў, 26 гадоў
02.08.2021 выйшаў са свайго дому ў Кіеве на ранішнюю прабежку і знік. 3 жніўня яго цела знайшлі ў Святошынскім лесапарку павешаным, са слядамі збіцця на твары.

Мінск, 17 гадоў
25.05.2021 фігурант крымінальнай справы за ўдзел ў "масавых беспарадках" 9-11 жніўня 2020 году. Скончыў жыццё самагубствам, скокнуў з 16-павярховага будынку. Пакінуў перадсмяротны допіс: "Віной таму, стаў следчы камітэт".

Агароднікі, 50 гадоў
21.05.2021 сябра Сойму Партыі БНФ, каардынатар Гарадзенскай вобласці "Руха за свабоду". Быў асуджаны 18 студзеня 2021 году на 5 гадоў. 21 траўня памёр у калоніі ПК-17 (г. Шклоў). Афіцыйная версія - спыненне сэрца.

Асіповічы, 57 гадоў
11.12.2020 на здароўе пачаў скардзіцца пасля выхаду з Асіповічскага ІЧУ, дзе адбываў адміністратыўны арышт за ўдзел у пратэстах. Каля сутак быў у адной камеры з мужчынам, у якога была высокая тэмпература. Заразіўся COVID.

Мінск, 31 год
12.11.2020 збіты сілавікамі ў двары каля свойго дому, памёр у шпіталю з ацёкам мозгу.

Мінск, 31 год
19.09.2020 на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова пакончыў з сабой працоўны. Зборшчыка Станіслава Чура знайшлі павешаным падчас абедзенага перапынку. Ён хадзіў пастаянна на ўсе мітынгі і забастоўкі, за што на яго ціснула кіраўніцтва.

Мінск, 25 гадоў
05.09.2020 у Мінску было знойдзена цела 25-гадовага Аляксея Дзямідава. Ён быў футбольным заўзятарам. Згодна з папярэднім заключэннем, ён памёр ад атручвання і слядоў гвалту няма, а па словах блізкіх - яны відавочныя.

Брэст, 43 гады
19.08.2020 застрэлены ў Брэсце. Кулявое параненне ў галаву незваротна пашкодзіла галаўны мозг

Ваўкавыск, 29 гадоў
15.08.2020 знойдзены мёртвым у лесе на беразе ракі Нёман. Ён быў адным з двух сябраў камісіі на ўчастку ў Ваўкавыску, які адмовіўся падпісаць сфальсіфікаваны пратакол на выбарах.

Гомель, 25 гадоў
12.08.2020 памёр у аўтазаку ад спынення сэрца, аўтазак быў перапоўнены людзямі, дапамогу не аказалі.

Маладзечна, 28 гадоў
12.08.2020 знойдзены павешаным каля вуліцы Парніковай у Партызанскім раёне Мінска. З'яўляўся лідэрам футбольных фанатаў г. Маладзечна і адным з асноўных арганізатараў мітынгаў супраць несумленных выбараў у сваім горадзе.

Салігорск, 50 гадоў
12.08.2020 вартаўнік Салігорскага кіравання КДБ Леанід Штайда забіў садовымі нажніцамі Генадзя Кіселя проста на вуліцы за рознагалоссе ў палітычных поглядах.

Мінск, 34 гады
10.08.2020 быў застрэляны каля ст. м. Пушкінская падчас пратэсту.

Жодзіна
XX.04.2026 У канцы красавіка 2026 года стала вядома , што Раман памёр.

22.02.2026 Былы аператар на тэлеканале "Беларусь-1". Быў затрыманы ў канцы 2020 года па справе "Прэс-клуба". Вызвалены 23 жніўня 2021 года на падставе памілавання. Памёр у лютым 2026 года. Прычына невядомая.

Мінск, 53 гады
XX.02.2026 Улетку 2025 года была асуджаная на "хатнюю хімію" за ўдзел у пратэстах 2020 года. Алены не стала ў лютым 2026 года. Прычыны смерці невядомы.

Малыя Чучэвічы, 45 гадоў
23.04.2025 Была асуджана на 2 гады пазбаўлення волі за "паклёп" на Лукашэнку. 20.08.2025 была памілаваная (адседзеўшы 1 год 9 месяцаў). Памерла вясной 2025г. Афіцыйная прычына-не вытрымала сэрца.

Брэст, 58 гадоў
07.01.2025 Пасля вызвалення Валеры пісаў у сацсетках, што яму складана рэабілітавацца і што ён ездзіць па шпіталях. Памёр былы палітвязень у пачатку 2025 г., у яго адарваўся тромб.

Гомель, 24 гады
XX.01.2025 Быў асуджаны на пазбаўленне волі па палітычных артыкулах. Выйшаў на волю, меркавана, увесну 2024 года.

Гродна, 19 гадоў
20.10.2023 Пасля ўцёкаў з Беларусі Кірыл жыў у Варшаве. Яго затрымалі ў Варшаве 10 кастрычніка 2023 г. за махлярства ў інтэрнэце. Праз 11 дзён Кірыла знайшлі павешаным у польскай турме 20 кастрычніка. Папярэдняя версія следства - суіцыд. Па факце смерці былога беларускага палітвязня ў Варшаўскім ізалятары ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "давядзенне да самагубства".

Гродна, 19 гадоў
XX.02.2023 Пасля вызвалення Кірыл скончыў жыццё самагубным.

Ліда, 48 гадоў
XX.08.2024 Быў вызвалены пасля заканчэння тэрміну ў маі 2024 года, у жніўні 2024 года памёр. Прычыны смерці невядомы.

Мінск
XX.06.2023 памёр у выніку неаказання медыцынскай дапамогі на Акрэсціна.

Мінск, 41 год
29.09.2020 збіты ў турме на Акрэсціна да смерці. Пералом костак чэрапа. Дакладныя абставіны невядомыя.

Смалявічы, 36 гадоў
18.09.2020 Сяргей падпаліў сябе каля мясцовай міліцыі. Сваякі мяркуюць, што псіхіка мужчыны не вытрымала на фоне палітычных падзей у краіне.

Мінск 19 гадоў
16.08.2020 знойдзены мёртвым на вуліцы ў Менску, калі вяртаўся дадому ад сваёй дзяўчыны. Дакладныя абставіны невядомыя.

Мінск, 53 гады
12.08.2020 знойдзены мёртвым у двары каля ўнівермагу Рыга.

Мінск
XX.XX.XXXX Па звестках журналістаў, памёр у зняволенні. Дата і акалічнасці яго смерці пакуль невядомыя.