Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна ў адным з тэлеграм-чатаў пакінула абразлівы каментар у бок Лукашэнкі пад ягоным партрэтам. Да суда яна знаходзілася пад вартай.
Алеся мае сярэднюю тэхнічную адукацыю, працуе галоўным спецыялістам па тэндэрнай працы ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю.
Пасля заканчэння аддзялення замежных моў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Глеб стаў працаваць бармэнам. Пра затрыманне 24-гадовага Ветошкіна супрацоўнікамі ГУБАЗіК праваабаронцы даведаліся з праўладных тэлеграм-каналаў 28 лістапада мінулага года.
Паведамлялася, што ён нібыта распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы, а ў жніўні 2020-га ўдзельнічаў у пратэстах, абражаў прадстаўнікоў улады і распальваў сацыяльную варожасць. Пасля затрымання ў дачыненні да Глеба быў складзены пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў).
8 чэрвеня 2023 г. пракуратура падала апеляцыйны пратэст на ўзмацненне жорсткасці пакарання з 5 гадоў “хатняй хіміі” на тры гады пазбаўлення волі. Прадстаўнік пракуратуры ў судзе запытаў паўтара гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Судовая калегія Вярхоўнага суда падтрымала запыт пракурора.
Вырак суда 30.05.2023
5 гадоў абмежаванні волі без накіравання.
Пратэст пракурора 08.08.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сяргея судзілі за два каментары ў бок двух прадстаўнікоў улады, якія ён пакінуў у 2020 годзе. Кожнаму Лебядзінскі павінен выплаціць па 1500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
Асуджаная за ўдзел у пратэстах 2020 года. Вераніку, якая трымала ў руках плакат бел-чырвона-белага колеру з надпісамі, ідэнтыфікавалі па фота на адным з сайтаў.
Вырак суда 05.05.2023:
2.5 гады абмежавання волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.