Затрыманы па справе "рэйкавых партызан".
Вядома, што мужчына пражывае ў вёсцы Хадакова, у яго ёсць маленькае дзіця.
Пры затрыманні яму прастрэлілі каленныя суставы.
Сям'я лічыць, што Віталь не мае дачынення да свядомых артыкулаў, і звязвае затрыманне з помстай мясцовага суддзі, а таксама тым, што раней у Віталя была судзімасць.
Падрабязнасці справы невядомыя.
16 гадоў пазбаўленні ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і 300 базавых штрафаў.
Паводле абвінавачання, Іван перадаў адміністратарам «дэкструктыўнага» Telegram-канала інфармацыю аб асабістым жыцці блізкага сваяка супрацоўніка міліцыі. «Збіранне і распаўсюджванне» гэтых звестак без дазволу нібыта прывялі да «нанясення шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелага».
15.11.2022 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі прыгавор уступіў у сілу.
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Сфера паслуг
Асуджаны за паведамленні ў чаце "Гродна для жыцця" з заклікамі да акцый прамога дзеяння, а таксама аб вырабе кактэйляў Молатава. На судзе прызнаў віну, але адмовіўся ад дачы паказанняў.
6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Раней прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту.
Паводле даных следства, Васіль з верасня 2021 года па студзень 2022 года размяшчаў у дэструктыўных Telegram-каналах паведамленні з абразамі прадстаўнікоў улады, у тым ліку вышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь.
Таксама ён выказваў пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўнай і судовай сістэм, пры гэтым публічна прыніжаючы іх гонар і годнасць. Акрамя таго, мужчына заклікаў грамадзян да дзеянняў, накіраваных на арганізацыю масавых беспарадкаў. У экстрэмісцкіх Telegram-каналах ён шукаў людзей, гатовых здзяйсняць "злачынствы", аднак не давёў свой намер да канца, паколькі быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
З абвінавачанага на карысць пацярпелых таксама спагнана грашовая кампенсацыя маральнай шкоды на агульную суму 32 000 беларускіх рублёў.
31 студзеня 2023 г. у Дзяржынску пачаўся чарговы суд над пенсіянерам. На гэты раз яго абвінавацілі па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
13.02.2023 быў агучаны другі прысуд.
У судзе Драгічынскага раёна 23 сакавіка 2023 г. пачалі разглядаць справу палітвязня па арт. 369 КК РБ Васіля Дземідовіча змясцілі ў драгічынскі ІЧУ.
У красавіку палітвязня перавялі ў гомельскі СІЗА-3 . У судзе Савецкага раёна Гомеля 20 красавіка 2023 года пачалі разглядаць чарговую справу пенсіянера. Яму інкрымінуецца арт. 369 КК РБ і арт. 391 КК РБ. 2 траўня быў вынесены чарговы прысуд.
5 мая 2023 г. над Дземідовічам пачнецца ўжо пяты суд - мужчыну абвінавачваюць зноў па арт. 369 КК . Працэс адбудзецца ў Пухавічах, суддзя - Вольга Бабук .
Чарговае паседжанне прызначанае на 24 траўня 2023 г. у Пухавічах.
5 ліпеня 2023 г. у Гомельскім абласным судзе разглядала апеляцыйная скарга палітвязня суддзёй Русланам Царуком.
У судзе Нясвіжскага раёна 23 жніўня 2023 г. разглядалася шостая крымінальная справа супраць палітвязня.
У Старых Дарогах 19 кастрычніка 2023 года пачнецца ўжо сёмы суд над Васілём . Усяго Васіляасудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх двух судоў пакуль невядомы.
У сувязі з тым, што палітвязня ўнеслі ў "спіс тэрарыстаў", яму нельга рабіць грашовыя пераводы. Акрамя таго, у Васіля няма сваякоў, якія маглі б яго падтрымаць. За апошні год ён перажыў дзясяткі этапаў. Этапуюць палітвязняў у цяжкіх умовах, гэта пакідае вельмі дрэнны адбітак на здароўе Васіля.
15 снежня 2023 г. у Старых Дарогах аднавіўся суд над Васілём, які пачаўся ў кастрычніку.
У канцы чэрвеня 2025 года на таргах на пляцоўцы "БелЮрЗабеспячэнне" быў прададзены жылы дом Васіля.
1) 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
2) 1 год зняволення са штрафам у памеры 30 базавых велічыняў.
Шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова яго прыгаварылі да 6,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
3) 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі.
Шляхам частковага складання канчаткова пенсіянеру прызначылі 7 год пазбаўлення волі.
- Аб'яднанні
- Чыгуначнікі
Работнік «Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі», а таксама «Лакаматыўнага дэпо Ліда».
Паводле матэрыялаў справы, мужчына ў перыяд з лістапада 2020 года па студзень 2022 года размясціў у суполках сацыяльнай сеткі «УКантакце» паведамленні, якія змяшчаюць абразы і пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да Лукашэнкі.
Ён жа, у лютым 2022 года, размясціў паведамленні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да расейскіх вайскоўцаў.
- Аб'яднанні
- Сфера паслуг
Кіроўца таксі. У сям'і двое непаўнагадовых дзяцей.
Асудзілі за каментары з чэрвеня 2020 года па жнівень таго ж года ў чатах у тэлеграме.
9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
11 сакавіка 2022 года Яўгена затрымалі за каментары ў "Карніках".
Пры ператрусе ў яго знайшлі гашыш. Яўген распавёў, што купіў яго для сябе і свайго знаёмага-калегі Юрыя, з якім раней неаднаразова ўжываў яго.
Мужчыну затрымалі і змясцілі пад варту, паставіўшы яму артыкулы за абразу чатырох міліцыянтаў, суддзі і незаконны абарот наркотыкаў.
27.09.2022 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда.
- Аб'яднанні
- Юрысты
Юрыст з 25-гадовым стажам. Раней узначальваў уласную кампанію "Брагінец і партнёры". У апошні час працаваў у юрыдычнай кансультацыі Дзяржынскага раёна Менска.
Пасля затрымання дома яго даставілі ў Партызанскае РУУС "для праверкі на дачыненне да пратэстнай дзейнасці". Адтуль ён, як сцвярджалася ў судзе, "паспрабаваў сысці". У гэтым і выявілася непадпарадкаванне.
На яго склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП і арыштавалі на 15 сутак. На волю ён мусіў выйсці ўвечары 7 чэрвеня, але гэтага не адбылося.
Віталь - абаронца адваката Андрэя Мачалава, супраць якога было паведамляе ўзбуджаная крымінальная справа .
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Следчыя паведамляюць, што ў жніўні 2020 у пэўны момант увагу супрацоўнікаў міліцыі прыцягнуў пазадарожнік з замежнымі рэгістрацыйнымі знакамі і таніраваным шклом. Калі міліцыянеры накіраваліся да аўтамабіля, абвінавачаны пачаў рух заднім ходам і наўмысна наехаў на аднаго з іх, пасля чаго ўцёк з месца здарэння.
Супрацоўнікі ДАІ пераследавалі абвінавачанага, аднак вадзіцель кінуў свой аўтамабіль паблізу вёскі Антонава, а сам уцёк.
На відэа з рэгістратара службовага аўтамабіля ДАІ бачна вялікая колькасць супрацоўнікаў міліцыі ў поўнай экіпіроўцы. Моманту наезду на аднаго з іх не відаць.
Мужчына быў аб'яўлены ў вышук і пасля вяртання з Польшчы 5 мая 2022 года ў Баранавічы ён быў затрыманы і змешчаны пад варту.
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Першапачатковая прычына затрымання - распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у рамках адміністрацыйнай палітычна матываванай справы.
Падчас арышту мужчыне былі прад'яўленыя абвінавачанні па крымінальнай справе за шматлікія лайкі ў "Аднакласніках".
4 ліпеня 2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. прыябар уступіў у сілу.
Арцёма прызналі вінаватым у тым, што, паводле матэрыялаў абвінавачання, у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Мінску, падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, ён выходзіў на праезную частку, блакіраваў рух транспарту, выкрыкваў лозунгі і не падпарадкоўваўся законным патрабаванням улады.
Акрамя таго, 1 студзеня 2022 года, знаходзячыся ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы, ён беспадстаўна прымяніў гвалт да іншага мужчыны. Арцёма прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем.
У кастрычніку 2023 г. адбыўся разгляд справы аб узмацненні рэжыму; прычыны і вынік пасяджэння невядомы.
Агент па нерухомасці, блогер, аўтар блога "Беларусь у акне". На ягоны TikTok-акаўнт быў падпісаны 431 чалавек. У роліках ён гумарыстычна камэнтуе беларускія навіны.
Пры затрыманні быў збіты. Аляксандра ўжо збівалі да гэтага - ён трапіў пад хвалю катаванняў на Акрэсціна падчас жнівеньскіх пратэстаў. Паводле апублікаванага на яго старонцы медыцынскага зняволення, яго жорстка збілі падчас затрымання на выхадзе з дому 12 жніўня і на Акрэсціна, на яго целе было 47 гематам.
Мужына падаў заяву ў СК з патрабаваннем правесці праверку па факце яго збіцця. Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, вядома, адмовілі. Падчас разгляду крымінальнай справы ўстаноўлена , што Аляксандр са жніўня па кастрычнік 2020 года неаднаразова браў удзел у блакаванні руху транспартных сродкаў у Мінску, размяшчаў у сацыяльных сетках відэа з абразамі Лукашэнкі.
5 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Быў затрыманы 28 чэрвеня 2021 года, адбыў 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Быў адпушчаны 5 ліпеня, пасля чаго зноў быў затрыманы супрацоўнікамі следчага камітэта, але ўжо па крымінальнай справе.
Па версіі абвінавачання Аляксандр у «Аднакласніках» з лістапада па снежань 2020 года, з траўня па снежань 2021 года размясціў публікацыі з абразай Лукашэнкі.
Ён жа ў снежні 2020 года і сакавіку 2021 года ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» размясціў тэкставы каментар і відэаролік, выказваўся на адрас Лукашэнкі.
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Паводле матэрыялаў следства, яшчэ ў маі 2021 года, выкарыстоўваючы навіну аб крушэнні ваеннага самалёта ў горадзе Баранавічы і гібелі дваіх лётчыкаў, у сацыяльнай сетцы і відэахостынгу Tik-Tok, 35-гадовы Яскевіч сістэматычна размяшчаў у адкрытым доступе відэазвароты, накіраваныя на распальванне. сацыяльнай варожасці і варожасці ў адносінах да супрацоўнікаў сілавых ведамстваў.
Таксама ў маі 2021 года ён вырабіў і размясціў у сацыяльнай сетцы і відэахостынгу TikTok у адкрытым для неабмежаванай колькасці асоб доступе 3 відэазвароты, у якіх абразіў кіраўніка дзяржавы, ілжыва абвінаваціў яго ў цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах.
4,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
Ваеннаслужачы (магчыма, і КДБ).
14.10.2022 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.
