Суд над Антонам Кончыцам скончыўся 9 кастрычніка. Яго вінавацілі ў»садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Прысуд, як і сутнасць абвінавачанняў, невядомыя.
Вырак суда 09.10.2024
3 годы абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Паводле паведамлення суда, сутнасць абвінавачання супраць усіх заключалася ў тым, што людзі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце «выкрыквалі лозунгі, свісталі, пляскалі ў далоні, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, выходзілі на праезную частку» . Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.
Вырак суда 07.10.2024
2 годы абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Судзіць Наталлю Манылу будуць як "асоба, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне, прадугледжанае крымінальным законам, у стане несвядомасці або захварэла пасля здзяйснення злачынства псіхічным расстройствам (захворванне)".
Пра Наталлю ў 2020 годзе прапагандыстка Гладкая пісала пры яе затрыманні: "Я бачыла яе і на жаночым недамаршы, калі паненкі ў Белым "гулялі" па праспекце Незалежнасці каля плошчы Перамогі. Мне яна казала, што на маршах нібыта з-за сына, які зусім выпадкова пацярпеў, апынуўшыся ў самым цэнтры пратэстных падзей"»
У фэйсбуку і ціктоку ў Наталлі Мікуліч па 5 тысяч падпісчыкаў. Ужо больш за пяць гадоў яна вядзе ўпартую барацьбу з педафіламі і сілавікамі, якія, на яе думку, прыкрываюць педафілаў. А ў Беларусі-2024 на яе завялі ажно тры крымінальныя справы.
Да прэзідэнцкіх выбараў-2020 яна некалькі разоў нарадзіла незалежныя медыя (напрыклад, Белсат), але пасля 16 жніўня 2020 года гэтага больш так не рабіла.
14 лютага 2024 года Наталля з мужам Сяргеем схадзіла на прыём да міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, які прыязджаў у Валожын. Гэта дало ёй вялікую надзею, бо той загадаў пераправерыць матэрыялы крымінальнай справы. Але праз два месяцы жанчына знікла з усіх сацсетак.
Аляксандр - пінчук, яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, якая праходзіла ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Пінску (на той момант ён быў непаўналетнім). Затрыманне адбылося вясной 2024 года. Выпушчаны з залы суда 5 верасня 2024 года да ўступлення прыгавору ў сілу.
Вырак суда 05.09.2024
2 годы абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Праваабаронцам вядомыя некалькі фактаў адміністрацыйнага пераследу Нэлі Алфёравай. Пра некаторыя з іх жанчына расказвала ў адным са сваіх відэазваротаў да Лукашэнкі і вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў у 2021 годзе, дэталі іншых былі высветлены ў судах.
У 2020 годзе палачанка была назіральніцай на прэзідэнцкіх выбарах. На той час ля сілавых структур яна ўжо была на асаблівым уліку.
У канцы 2021 года жанчына вырашыла разам з сынам з'ехаць з Беларусі. У відэароліках яна расказвала аб праблемах, з якімі давялося сутыкнуцца на эміграцыі. Вядучая праграмы на праўладным тэлеканале "Звязда" дзякавала Алфёраву за шчырасць і запрашала хутчэй вярнуцца дадому. Знаёмыя эмігранты-беларусы прапаноўвалі жанчыне і практычную дапамогу, і грашовую. Але яна адмаўлялася і пры гэтым» выглядала прыгнечанай, зламанай". Жанчына і на самой справе неўзабаве вярнулася ў Беларусь.
У канцы 2023 года на старонках Нэлі Алфёравай перыядычна з'яўляліся тэксты з крытыкай дзейных беларускіх уладаў. І адначасова жанчына пісала аб тым, што яе таемна пераследуюць, што ў сваёй кватэры яна знаходзіць утоеныя відэакамеры...
Таксама ў сацыяльных сетках жыхаркі Полацка можна заўважыць шмат рэпостаў з інтэрнет-рэсурсаў, прызнаных "экстрэмісцкімі". Верагодна, супрацоўнікі міліцыі заўважылі гэта і затрымалі Нэлі.
Першы суд прызначыў яму прымусовае лячэнне. Апеляцыю падаў пракурор, бо хацеў даказаць, што Зміцер захварэў пасля напісання каментароў. Апеляцыю пракурора суд адхіліў. Папярэдне гаварылася аб 6 месяцах лячэння. Перавялі ў Навінкі з Валадаркі да 27.04.2024 года.
У 2019 годзе мужчына стаў чэмпіёнам горада па шахматах, а яшчэ выйграў хуткі турнір у Асіповічах. 19 ліпеня 2023 года суд адправіў Яроцкага на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі.
Паводле матэрыялаў справы, Сяргей у 2020-2021 гадах у розных сацыяльных сетках публічна абражаў Лукашэнку А.Р. Як адзначана ў прэс-рэлізе пракуратуры, судовая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза ўстанавіла нейкае псіхічнае расстройства ў мужчыны, з-за якога ён не мог «усведамляць грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў» (гэта значыць напісанні інтэрнэт-каментароў пра Лукашэнку).
Вырак суда 02.02.2023:
Прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары са звычайным назіраннем
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.