Кіра - валанцёрка з Мінска. У лютым 2021 года яе затрымалі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», і змясцілі пад варту. Знаходзячыся ў СІЗА, яна страціла дзіця з-за пагаршэння здароўя, выкліканага жорсткімі ўмовамі ўтрымання.
5 жніўня 2021 года Кіру адпусцілі пад даручальніцтва, аднак ужо 25 жніўня яе зноў выклікалі да следчага. Баючыся паўторнага зняволення, яна была вымушана пакінуць краіну.
Жанна была асуджаная за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася 6 верасня 2020 года ў Гродне супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту ў краіне. Яна была прыгаворана да адбывання пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу, пасля чаго ёй давялося пакінуць Беларусь.
У 2024 годзе стала вядома, што супраць Жаны ў рамках спецвытворчасці распачалі новую крымінальную справу і завочна асудзілі па артыкуле аб "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
Вырак суда 10.03.2021
3 годы абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Аляксей быў затрыманы і двойчы асуджаны за каментары, пакінутыя на адрас сілавікоў пасля смерці Рамана Бандарэнкі ў ТГ-канале «Карнікі Беларусі». Пад ціскам яго прымусілі разблакаваць тэлефон. У кватэру прыходзілі з ператрусам 4 разы, шукалі грошы, зброю, наркотыкі і забароненую сімволіку, а таксама наклалі арышт на тэхніку.
У снежні 2021 года Аляксею ўдалося збегчы з ПУАТ і пакінуць краіну.
13.05.2021
Прыбыў 03.05
13.05.2021
ПУАТ-24 г. Гродна. Патрэбна дапамога сваякам.
Вырак суда 13.04.2021
5 гадоў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, прыблізна 6022 рубля кампенсацыі.
Вырак суда 31.05.2021
2 годы 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, прыблізна 2000 рублёў кампенсацыі.
Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
5 гадоў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, прыблізна 8022 рубля кампенсацыі.
Вадзім быў асуджаны ў межах крымінальнай «справы карагодаў», узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла 13 верасня 2020 года ў Брэсце.
У снежні 2024 года стала вядома, што ў дачыненні да Вадзіма адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 25.02.2021
2 годы абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Іван, актывіст анархічнага руху, упершыню быў затрыманы ў разгар жнівеньскіх пратэстаў супраць вынікаў выбараў 2020 года. Падчас затрымання ён падвергся жорсткаму збіццю, у выніку чаго доўгі час быў вымушаны перамяшчацца толькі на інваліднай калясцы.
Чарговы раз Івана затрымалі восенню таго ж года. Яго абвінавацілі ў перакрыцці дарог у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года каля гандлёвага цэнтра "Рыга" ў Мінску. Пазней ён быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
У кастрычніку 2024 года стала вядома, што ў адносінах да Івана адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 19.02.2021
3 годы абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Зміцера асудзілі ў лютым 2021 года за стварэнне тэлеграм-канала «Звесткі карнікаў Беларусі», дзе ён размяшчаў інфармацыю аб сілавіках. Усе апублікаваныя матэрыялы былі рэпостамі. На момант вынясення прыгавору яму было ўсяго 15 гадоў.
Вырак суда дата невядомая
2 годы пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сцяпан быў збіты міліцэйскім бусам на сустрэчнай паласе 15 лістапада 2020 года падчас пратэстнай акцыі памяці забітага сілавікамі Рамана Бандарэнкі на праспекце Пушкіна ў Мінску, адразу ж затрыманы і моцна збіты. Быў асуджаны за нібыта хуліганскія дзеянні — наўмыснае і беспадстаўнае здзяйсненне не менш як трох кідкоў у бок міліцэйскіх аўтамабіляў, што прывяло да іх пашкоджанняў.
Вырак суда 05.02.2021
3 годы абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Андрэй быў затрыманы 11 жніўня 2020 года па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, узбуджанай пасля пачатку масавых пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Ён падвергся жорсткім збіццям супрацоўнікамі ГУБАЗіКа для дачы патрэбных ім паказанняў. Андрэя асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Вырак суда 05.02.2021
3 годы абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Мікіту затрымалі за распыленне газу ў твар супрацоўніку АМАПа, калі ён спрабаваў абараніць чалавека на пратэсце. Яго збілі, абрэзалі валасы нажом і распылілі газ у твар. У снежні 2020 года яго прыгаварылі да чатырох гадоў абмежавання волі, але пазней пракурор дабіўся ўзмацнення жорсткасці пакарання да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі. Мікіта не з'явіўся на суд, перадаўшы праз сябра, што ў зале суда планаваліся адвольныя затрыманні, якія пагражалі яму і іншым.
Быў у вымушанай эміграцыі.
У канцы сакавіка 2025 года стала вядома , што ў Гродне затрымалі Мікіту, які на той момант ужо чатыры гады хаваўся ад прысуду. Як паведаміла Міністэрства ўнутраных справаў, мужчыну спынілі, дакументаў пры ім не было, таму яму прапанавалі прайсці ва ўчастак. Мікіта аказаў супраціўленне міліцыянерам і, як сцвярджаецца, зламаў аднаму з іх руку. Паведамляецца, што мужчына быў у вышуку за тое, што ў жніўні 20-га года нібыта "распыліў у твар праваахоўнікам газавы балончык". За гэта супраць яго распачалі крымінальную справу. Ён з'ехаў з краіны, але потым нелегальна вярнуўся ў Беларусь.
Вырак суда 11.12.2020
4 годы абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 500 рублёў кампенсацыі.
Уладзіслаў быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Менску, калі людзі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння ЦВК не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала. Ён быў асуджаны па артыкуле "Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
22 жніўня 2021 года Уладзіслаў уцёк з папраўчай установы і пакінуў Беларусь.
Вырак суда 25.11.2020
3 годы абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Сяргей, былы дэсантнік і сузаснавальнік арганізацыі "Паспалітае рушэнне", быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту і прыгавораны да адміністрацыйнага арышту. Пасля ён быў вымушаны пакінуць Беларусь з-за распачатага крымінальнага пераследу.
Арсеній быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яго асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Па версіі абвінавачання, з-за прастою тралейбуснага і аўтобуснага паркаў быў нанесены ўрон у памеры каля 660 беларускіх рублёў.
У снежні 2024 года стала вядома, што ў дачыненні да Арсенія адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 08.06.2021
2 годы абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, невядома рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.