Вадзім, архітэктар, быў затрыманы і збіты падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі на плошчы Перамен 15 лістапада 2020 года і шпіталізаваны з траўмамі. Ён не прызнаў віну, заявіўшы, што ўдзел у мерапрыемстве — ягоны грамадзянскі абавязак, і быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
15 сакавіка 2024 года супраць Вадзіма была распачатая «спецыяльная вытворчасць», і ўлетку яго завочна абвінавацілі ў «змове з мэтай захопу ўлады», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання».
Вырак суда 17.03.2021
3 годы абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 08.07.2024
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 11000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Лідэр грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва" быў затрыманы 25 кастрычніка 2020 года і асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Актывіст "Маладога Фронту". Быў затрыманы 10 жніўня 2020 года і пазней абвінавачаны ва ўдзеле ў падзеях, якія адбываліся 9 жніўня ў Мінску. Пакінуў Беларусь.
Вырак суда 22.03.2021
3 годы абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, прыблізна 6126 рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.