Аляксандра Чахоўскага 24 чэрвеня 2024 года асудзілі завочна за "абразу прадстаўнікоў улады" (арт. 369 КК) і "здзек з дзяржаўных сімвалаў" (арт. 370 КК) на тры месяцы арышту. Але 20 верасня 2024 года Вярхоўны суд падчас апеляцыі адмяніў прысуд у дачыненні да Чахоўскага і адправіў ягоную справу на перагляд у той жа суд. Астатнім фігурантам справы прысуд быў пакінуты без змен.
З 10 па 13 снежня 2024 года Аляксандра судзілі ўжо па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. У адпаведнасці з ч. 2 і 6 ст. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання асноўных пакаранняў і далучэння дадатковага, канчаткова Чахоўскаму прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін сем гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам на суму 32 000 рублёў.
Вырак суда 18.06.2024
3 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Апеляцыя 20.09.2024
адмена рашэння суда першай інстанцыі (завочны суд).
Вырак суда 13.12.2024
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 800 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.