У праўладным фільме (красавік 2024 года) распавялі, што шэсць падлеткаў нібыта аб'ядналіся ў "анархісцкую ячэйку "Чорныя салаўі", якую "пад кіраўніцтвам Нацыянальнай вызваленчай арміі Украіны" стварыла 16-гадовая грамадзянка Украіны Марыя Місюк.
Супрацоўнікі АНТ сцвярджаюць , што падлеткі аб'ядналіся, каб рабіць дыверсіі па навядзенні ў Беларусі, а пасля - у Расіі. Марыю абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 289 КК (акт тэрарызму). Паводле сюжэту, 16-гадовая Марыя Місюк у 2022 годзе пераехала разам з сям'ёй з Украіны ў Беларусь, дзе стварыла "анархісцкае вочка для падрыхтоўкі тэрактаў". Сярод затрыманых – навучэнцы каледжаў у Баранавічах, Нясвіжы, Міры, Мінску і Лунінцы. Гэта Трафім Барысаў, Сяргей Жыгалёў, Зміцер Захарошка, Анастасія Кліменка і Аляксандра Пуліновіч. Як сцвярджаюць супрацоўнікі АНТ, маладыя людзі збіраліся на Баранавіцкай кватэры, каб падрыхтавацца да сваёй першай сур'ёзнай акцыі – сабраць узрыўчатку і падарваць Баранавіцкую філію міліцыі ці пракуратуру. Па якіх артыкулах абвінавачваюць астатніх пяці ўдзельнікаў, невядома. Як і невядомы іх статусы і месцазнаходжанне.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.