Ганна Аляксандраўна Кандраценка
Па матэрыялах абвінавачання Ганна на працягу 2021 года ў некалькіх тэлеграм-каналах размяшчала абразлівыя каментары на адрас Лукашэкна А.Г. і іншых прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў. 10 ліпеня 2023 г. Ганну пачнуць судзіць яшчэ раз па артыкуле за "абразу".
У чэрвені 2023 года Кандраценку вярнулі з гомельскай жаночай ВК-4 у Магілёўскую турму, каб над ёй адбыўся суд па другой крымінальнай справе. На гэты раз ёй паставілі ў віну каментар у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» ў дачыненні да Андрэя Баграёнка, інспектара ДАІ Светлагорскага РУУС. Пасада пра яго з'явілася 27 верасня 2021 года, 28 верасня Кандраценка пакінула каментар.
Другі прысуд Ганне - 1 год пазбаўлення волі і 50 базавых велічыняў штрафу.
Шляхам паглынання менш строгага пакарання стражэйшым, у сукупнасці ў Кандраценкі застаўся той жа тэрмін у 3 гады пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. Па абедзвюх крымінальных справах жанчына зараз вінная дзяржаве больш за 5 тысяч беларускіх рублёў.
Жанчына памерла праз паўгода пасля выхаду на волю ад анкалогіі, якая была дыягнаставана ў яе яшчэ ў калоніі ў Гомелі. Перадач і пасылак, па словах экс-палітвязняў , Ганна не атрымлівала. "Маці ж у яе пажылая, на пенсіі, ёй цяжка было, таму мы самі думалі, як ёй дапамагчы можна». Нягледзячы на цяжкую хваробу, Кандраценку не вызвалілі датэрмінова. Больш за тое, з калоніі жанчыну паўторна вывозілі ў СІЗА і ў чарговы раз судзілі па артыкуле 369 КК РБ.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Датычныя да рэпрэсій
