78-гадовая Ніна Багінская стала сімвалам пратэстаў 2020-га. Фатаграфіі, як яна трымае нацыянальны сцяг у руках, публікаваліся ў шматлікіх замежных СМІ.
На свой першы пратэст яна выйшла яшчэ ў 1988 годзе ў Курапатах пад Мінскам, дзе знаходзяцца масавыя пахаванні беларускіх ахвяр сталінскага рэжыму. Пазней Багінская ўдзельнічала ў акцыях апазіцыі, якія праводзіліся ў памяць аб Чарнобыльскай катастрофе, аб зніклых апазіцыйных палітыках, у знак пратэсту супраць анэксіі Крыма. Яе шмат разоў затрымлівалі, выпісвалі штрафы. "Мне трэба пражыць 120 гадоў, каб іх усё выплаціць" - казала Ніна ў інтэрв'ю. З 2016 года з пенсіі Багінскай сталі адымаць 20% на аплату штрафаў, а з 2017-га - ужо 50%. У 2016 годзе судовыя выканаўцы канфіскавалі ў пенсіянеркі мікрахвалёўку і пральную машыну. Яшчэ праз некалькі гадоў дзяржава арыштавала і выставіла на продаж дзве яе дачы.
Багінская тлумачыць сваю актыўнасць пачуццём абавязку перад нашчадкамі.
У 2025 годзе аснову абвінавачання па крымінальнай справе супраць Багінскай склалі адміністрацыйныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год.
Ніна Багінская мае шэраг цяжкіх захворванняў і мае патрэбу ў своечасовым урачэбным лячэнні. У турэмных умовах яе жыццю можа пагражаць сур'ёзная небяспека.
Ніну прызналі вінаватай у "неаднаразовым парушэнні закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў", але замест пакарання прызначылі "прафілактычнае назіранне".
Вырак суда 30.05.2025
прафілактычнае назіранне.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.