У 2020—2021 гадах Лаеўскі абараняў палітыка Віктара Бабарыка і адваката Максіма Знака.
Пасля вынясення прысуду Бабарыку ў ліпені 2021 года Лаеўскага выключылі з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Сам ён тады напісаў, што рашэнне прынялі "за просьбу аб апраўданні людзей".
Яшчэ раней, у 2011—2012 гадах, Лаеўскі быў абаронцам праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пасля гэтай справы ён пад ціскам на некалькі год пакінуў адвакатуру. У 2026 годзе нагодай для абвінавачванняў сталі інтэрв'ю, якія ён даваў розным незалежным беларускім медыям. Змітра ўзялі пад варту ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду.
Ініцыятыва "Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека" прызнана "экстрэмісцкім фарміраваннем". Адпаведнае рашэнне было прынятае КДБ 21 жніўня 2026 года. Паводле звестак ведамства, дачыненне да ініцыятывы маюць Лаеўскі Дзмітрый, Колесава-Гудзіліна Марыя, Пыльчанка Уладзімір, Лішанкова Таццяна, Мацкевіч Наталля, Лепрэтар Дзмітрый. Міжнародныя юрыдычныя асацыяцыі выпусцілі заяву наконт гэтага.
Вырак суда 09.09.2026
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.